Пузелі (археалагічны помнік)
Пузелі — археалагічны помнік — каменныя магілы каля в. Пузелі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. За 0,7 км ад вёскі, на ўзвышшы ва ўрочышчы Пяцкушкі. Большасць каменных выбруковак мае авальную форму. З заходняга боку магіл звычайна знаходзяцца тарчма паўстаўленыя камяні. На асобных з іх высечаны крыжы. У 1884—1888 гг. даследавалі В. А. Шукевіч, З. Глогер і Э. А. Вольтэр. Выяўлены адзіночныя пахаванні па абраду трупапалажэння ў ямах глыбінёй да 1,5 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на захад, паўночны захад, паўднёвы захад, у 2 выпадках — на поўнач. Пахавальны інвентар: жалезныя нажы, сякеры, крэсівы, у т.л. з крэменем і кавалкамі серы, наканечнікі кап'я, жалезныя і бронзавыя спражкі, кольцы, тачыльныя камяні. Багата прадстаўлены ўпрыгажэнні: сярэбраныя і бронзавыя пярсцёнкі, бранзалеты, завушніцы, бронзавыя спіралькі, шкляныя пацеркі. Найбольш характэрнае ўпрыгажэнне — галаўны ўбор з бронзавых ці сярэбраных, часам з пазалотай пласцінак, аблямаваных дробнымі шклянымі пацеркамі. У магілах трапляліся літыя манеты і адзінкавыя гаршкі. Могільнік датуецца XIII — XIV стст. і больш познім часам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia