Пурпурны колер
Пурпурны колер — гэта прамежкавы колер паміж сінім і чырвоным. Ён падобны на фіялетавы, але ў адрозненні ад яго не з'яўляецца спектральным колерам і не мае ўласнай дліны хвалі. Пурпурны колер асацыюецца звычайна з чараўніцтвам, тайнаю, нечым каралеўскім. Пурпурны колер прыстнічаў у адзенні рымскіх магістратаў. Адзенне з пурпурнага колеру насілі імператары Рымскай і Візантыйскай імперый. Зараз адзенне з пераважна пурпурным колерам абавязковая для японскага імператара (разам з жоўтым) і біскупаў. ЭтымалогіяСлова «пурпурны» прыйшло ў беларускую мову з лацінскай — purpura, а туды яно трапіла праз грэцкую мову — πορφύρα. У грэцкай мове яно пазначала фарбавальнік, які прывозілі з Тыра. Фарбавальнік вырабляўся са слізі слімакоў Bolinus brandaris. Гісторыя і этнаграфіяЗ старажытных часоў захавалася паважная ўвага да асоб, якія могуць дазволіць сабе набываць дарагія прадукты — у тым ліку каштоўныя фарбавальнікі: пурпур, лазурыт, пазней — кармін. Таму, у прыватнасці, пурпур і парфір — старажытныя знакі ўлады, прыкметы царскасці іх уладальніка. Іншыя гістарычныя і літаратурныя асацыяцыі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia