Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы (Мінск)
Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Праходзіць над праспектам Пераможцаў. Па пуцеправодзе праходзіць Арлоўская вуліца[1]. ГісторыяПуцеправод пабудаваны ў 1978 годзе. Канструкцыя рамнага тыпу. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 104 м, шырыня 36 м[1]. У 2002 годзе на пуцеправодзе праведзены капітальны рамонт[2], у 2016 г. маштабны бягучы рамонт. У студзені 2020 года быў заўважаны прагін крайніх бэлек. Спецыялісты выявілі расколіны ў канструкцыі бэлек, рух транспарту па крайніх палосах на пуцеправодзе закрылі і паставілі падпоркі. Па выніках маніторынгу высвятлілася, што пуцеправод патрабуе рамонту. Уся пралётная канструкцыя і верхнія часткі апор былі дэмантаваны. Пасля гэтага апоры ўзмацнілі, зрабілі новыя пралёты і маставое палатно. Архітэктурнае аблічча пуцеправода, у т.л. парэнчавая агароджы і тумбы з ліхтарамі, выкананыя раней, былі захаваны[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia