Пярэварацень

Нямецкая гравюра, якая адлюстроўвае пярэваратня. 1722

Пярэ́варацень — фантастычны персанаж народных павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У славянскай, у тым ліку ў беларускай міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка. Уяўленне пра пярэваратняў узнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах, напрыклад, у беларускай купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай».

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya