Пясчаны скакун
Пясчаны скакун[1], арэнарыя[1] (Cicindela arenaria viennensis) — насякомае атрада Жукі (Coleoptera) сямейства Жужалі (Carabidae). АпісаннеЖук даўжынёй 6,5—10 мм. Верх медна-зялёны, матавы. Надкрылы з 2 тонкімі, вельмі выгнутымі белымі перавязямі і верхавінкавай плямай. Сярэдзіна пярэдняспінкі з рэдкімі белымі валаскамі, на надкрылах грубая рэдкая пункціроўка. Ніз і ногі зялёныя з металічным бляскам, стэрніты грудных сегментаў і бакавая паверхня брушка пакрыты доўгімі белымі валаскамі. Аснова ротавых частак і верхняя губа белыя. АрэалТрапляецца ад Сярэдняй і Паўднёвай Еўропы да Заходняй Сібіры. У Беларусі адзначаны ў наваколлі Салігорска і Пінска. Жыве на сухіх сыпучых пясках па берагах вадаёмаў, пясчаных кар’ераў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia