Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,04 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,34 млн м³. Плошча вадазбору 76,7 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным усходзе да 10 м), разараныя, спадзістыя, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пад хмызняком. Вышыня берагоў да 0,2 м, у паўднёвай, паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй частках берагі абразійныя вышынёй 0,5—1 м. Дно возера плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем, на поўначы, усходзе і поўдні ўздоўж берага апясчаненым ілам.
Возера эўтрофнае. Зарастае каля 40 % плошчы возера. Праз Пятроўскае працякае рака Дабрылаўка.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)