Пётр Іванавіч Шуйскі
Пётр Іванавіч Шуйскі (пачатак XVI ст. — 1564) — маскоўскі арыстакрат, военачальнік. БіяграфіяЗ княжацкага роду Шуйскіх, сын Івана Васілевіча Шуйскага. Вядомы на службе з 1540 года, баярын з 1550 года. Удзельнік Казанскіх паходаў 1547—1548 гадоў. Першы ваявода перадавога палка ў лютым 1547 года, намеснік пскоўскі з 1550 года. Першы ваявода перадавога палка ў Казанскім паходзе 1550 года. Разам з князем Аляксандрам Гарбатым заснавальнік Свіяжска. Намеснік і вялікі ваявода свіяжскі (1552—1553), намеснік казанскі (1553—1557). Першы ваявода вялікага палка (1558—1562) у Лівонскую вайну, ваявода вялікага палка ў паходзе 1563 года на Полацк пад камандаваннем князя старыцкага. Намеснік полацкі з 1563 года. У бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1564 года пацярпеў паражэнне. Страціўшы ў бітве каня, пешшу прыйшоў у суседнюю вёску. Паводле некаторых звестак, пазнаўшы ў ім маскоўскага ваяводу, сяляне абрабавалі яго, а затым утапілі ў студні. Цела маскоўскага военачальніка знойдзена пераможцамі. У знак сваёй перамогі літоўскі ваявода Мікалай Радзівіл прывёз цела Шуйскага ў Вільню, дзе яго з ушанаваннямі пахавалі. Сям’яДзеці:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia