Пётр Іосіфавіч Зялінскі
Пётр Іосіфавіч Зялінскі, вядомы як Пятро Зялінскі (31 снежня 1931, в. Заканалле, Люблінскае ваяводства, Польшча — 15 ліпеня 2019, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1991). БіяграфіяПад час службы ў войску ўдзельнік вучэнняў з выпрабаваннем атамнай зброі на Тоцкім палігоне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі сярэдняй школы», 1958), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1968). Працаваў дырэктарам школы ў Высокім Камянецкага раёну Брэсцкай вобласці, інспектарам Міністэрства адукацыі БССР. З 1968 года працуе на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу. Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі. УзнагародыГанаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005). Заслужаны працаўнік БДУ. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia