Пётр Аляксеевіч Лярскі
Пётр Аляксеевіч Ля́рскі[1] (2 студзеня 1918 — 25 кастрычніка 2013[2]) — географ, краязнавец і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1954), дацэнт (1960). Заслужаны настаўнік БССР (1955). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Рымінка (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Вучыўся на рабфаку. У 1939 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Вучобу сумяшчаў з працай у інстытуце — сакратар дэканата, лабарант кафедры, выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні. Быў размеркаваны ў Нараўлянскі раён выкладчыкам ў нямецкую нацыянальную школу. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку на фронце на заходняй мяжы СССР, потым у партызанах у Чавускім раёне. Пасля вызвалення Беларусі быў накіраваны працаваць дырэктарам сельскай школы. Са студзеня 1945 года П. А. Лярскі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце (сучасны Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова). Займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта (з 1960 года) кафедры фізічнай геаграфіі на геаграфічным факультэце, у 1977—1999 гадах дацэнта кафедры педагогікі і методыкі выкладання[3]. Памёр А. П. Лярскі 25 кастрычніка 2013 года. Пахаваны ў Магілёве на Грузаўскіх могілках[3]. Навуковая дзейнасць, выкладчыцкая і грамадская дзейнасцьП. А. Лярскаму належаць навуковыя працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства. Аўтар больш за 150 навуковых прац[3]. Сярод апублікаванага:
З 1947 года П. А. Лярскі быў сапраўдным членам Геаграфічнага таварыства СССР. Таксама быў Ганаровым членам грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» і Ганаровым старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення[3]. Чытаў лекцыі ў Інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, у народным універсітэце пры педагагічным інстытуце[3]. У 1959—1963 гадах вучоны сакратар, у 1963—1993 гадах старшыня Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства, з 1993 года — Ганаровы старшыня. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Магілёўскі мерыдыян», супрацоўнічаў з часопісамі «Народная асвета», «Беларуская думка», «Нёман», «Пачатковая школа» і інш.[3] Узнагароды і званні
Памяць19 студзеня 2018 года ў Магілёве на доме № 44 па вуліцы Першамайскай адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага[4]. Аб навуковай дзейнасці вучонага зняты тры фільмы з серый «Нашы славутыя землякі» і «Стваральнікі». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia