Пётр Андрэевіч Капітула
Пётр Андрэевіч Капітула (4 ліпеня 1936, в. Вялікі Бор, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 25 студзеня 2016) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1989). БіяграфіяНарадзіўся 4 ліпеня 1936 года ў в.Вялікі Бор Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыльнасць «Бухгалтарскі ўлік у прамысловасці», 1958), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1965). Працаваў у Мінскім механічным заводзе імя С. І. Вавілава (з 1960, эканаміст, начальнік планава-дыспетчарскага бюро цэха), Інстытуце эканомікі АН БССР (з 1965, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994—2000, начальнік аналітычнага цэнтра, памочнік Прэзідэнта), замежным прадпрыемстве «Лукойл-Беларусь» (з 2001, саветнік старшыні савета дырэктароў), Вышэйшай школе кіравання і бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (з 2003, кафедра эканомікі і кіравання, прафесар). Навуковыя інтарэсы: тэорыя, метадалогія, ацэнка і планаванне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі; макра- і мікраэканамічная стабілізацыя. Памёр 25 студзеня 2016 года. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia