Пётр Бараноўскі

Пётр Бараноўскі
Дата нараджэння 1911
Дата смерці 1990
Альма-матар
Месца працы

Пётр Бараноўскі (польск.: Piotr Baranowski; 1911 — 1990) — інжынер, архітэктар.

Біяграфія

Скончыў будаўнічы аддзел Дзяржаўнай тэхнічнай школы ў Вільні. У 1931—1939 гадах працаваў у Гродне. Быў ініцыятарам і кіраўніком будоўлі Дома стральца (Dom Strzelca); у 1937—1939 гадах кіраваў рэканструкцыяй Старога замка.

Служыў у 76-м пяхотным палку. У 1939 годзе быў цяжка ранены і трапіў у нямецкі канцлагер у Млаве.

Аўтар праекта і кіраўнік рэканструкцыі бернардзінскага касцёла і кляштара ў Гродне (1941—1945). Пасля жыў у Польшчы. З 1945 года працаваў пры адбудове Уроцлава, у 1949—1954 гадах працаваў інжынерам аб’яднання будовы гуты у Кракаве (Zjednoczenie przemysłowe budowy huty). У 1957 годзе атрымаў дыплом Варшаўскай палітэхнікі. У 1958—1980 гадах працаваў у Міністэрстве будаўніцтва.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya