Пётр Васільевіч Кандрацьеў
Пётр Васільевіч Кандрацьеў (20 чэрвеня 1909, Віцебск — 1 чэрвеня 1943) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяСкончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1933), Ейскую ваенна-марскую школу лётчыкаў. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., у час якой памочнік камандзіра авіяпалка капітан П. В. Кандрацьеў зрабіў 66 баявых вылетаў, патапіў варожае судна з боепрыпасамі, спаліў на аэрадроме 7 самалётаў, знішчыў 2 паравозы, 7 аўтамашын. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.04.1940 г. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, знішчальны авіяполк пад яго камандаваннем за 5 месяцаў правёў 389 паветраных баёў, знішчыў 105 варожых самалётаў, 55 танкаў. Палкоўнік Кандрацьеў загінуў 01.06.1943 г. у баі над Фінскім залівам. Пахаваны ў горадзе Кранштат. УзнагародыПамяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia