Пётр Мацвеевіч Красавіцкі
Пётр Мацвеевіч Красавіцкі (6 снежня 1873[1], Віцебск[1] — 6 верасня 1950[1]) — беларускі краязнавец, урач, педагог, садавод-аматар. Доктар медыцыны (1909). Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—1918)[2]. БіяграфіяСкончыў духоўную семінарыю і ў 1902 годзе медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта . Удзельнік руска-японскай вайны. У 1906—1914 гадах у Віцебску займаўся прыватнай медыцынскай практыкай, у 1911—1912 гадах адначасова выкладаў у настаўніцкім інстытуце[2]. Падчас Першай сусветнай вайны працаваў у санітарным упраўленні арміі. У 1906 годзе набыў хутар Саломінка каля Бешанковічаў, дзе ў вёсцы Дабрыгоры заклаў парк і сад плошчай каля 10 гектараў і жыў там у 1924—1931 гадах. Парк, у якім расце каля 30 відаў і формаў драўняных раслін, часткова захаваўся да цяперашняга часу[2]. У 1919—1924 гадах працаваў у Віцебскім губернскім статыстычным бюро, Віцебскім практычным інстытуце народнай адукацыі. З’яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Біёграф героя Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнева[2]. Аўтар даследаванняў аб культавых помніках Віцебшчыны[2]. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia