Пётр Мікалаевіч Герасімовіч
Пётр Мікалаевіч Герасімовіч (12 сакавіка 1912, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 20 красавіка 1990) — беларускі мастак-графік[1] і мастацтвазнавец[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Танежыцы Слуцкага павета. У 1933 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў І. Ахрэмчыка і У. Хрусталёва. Да 1941 г. выкладаў маляванне ў Мазырскім педтэхнікуме[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, з 1954 па 1982 гг. — на пасадзе загадчыка аддзела рускага і беларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1956 г[2]. ТворчасцьТворчыя работы выкананы пераважна ў тэхніцы лінагравюры, з іх найбольш вядомы «Год 1919», «Год 1930», партрэты Я. Купалы і Я. Коласа (1981), партрэт мастака В. Бялыніцкага-Бірулі[1]. Працаваў у галіне экслібрысу. Аўтар прац па беларускаму выяўленчаму мастацтву: «Изобразительное искусство Белорусской ССР» (у сааўтарстве, М. 1957), «Дзяржаўны мастацкі музей БССР» (у сааўтарстве, Мн. 1976), «Нацюрморт» (Мн. 1982), «Мастацтва, народжанае Кастрычнікам», манаграфіі пра мастакоў Я. А. Зайцава (М. 1958) і А. М. Тычыну (Мн. 1961)[2]. Яго творы знаходзяцца ў зборы Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia