Пілкамаё
Пілкамаё (ісп.: Pilcomayo ад кечуа: pishqu mayu «птушыная рака»), таксама Арагвай (гуар.: Araguay «рака ара») — рака ў Паўднёвай Амерыцы, правы прыток Парагвая. Даўжыня — 1 590 км. Плошча вадазбору — 270 000 км². Рака Пілкамаё бярэ пачатак у горнай сістэме Анд на тэрыторыі Балівіі. Пачаткам лічыцца зліццё дзвюх невялікіх рэк Качымаю і Чылахуа на ўсходзе ад возера Паапо. На раўніне Гран-Чака Пілкамаё рухаецца на паўднёвы ўсход. Тут з-за вялікай колькасці адкладанняў яе рэчышча месцамі падзяляецца на 2 часткі. Умоўна аддзяляе паўночную частку Гран-Чака ад цэнтральнай. З’яўляецца памежнай ракой паміж дзяржавамі Аргенціна і Парагвай, часткова — паміж Аргенцінай і Балівіяй. Упадае ў раку Парагвай у раёне Асунсьёна. Пілкамаё — адна з паўднёваамерыканскіх рэк, вада ў якой вельмі глеістая, што на працягу стагоддзяў прыводзіла да засмечвання рэчышча, фарміравання старыц, балот і новых рукавоў. Асабліва вялікая колькасць глею назіраецца падчас веснавых паводак. З-за заглейвання з 1900 г. да 2006 г. даўжыня асноўнага рэчышча скарацілася на 292 км. З Пілкамаё глей і наносы з Андаў трапляюць у рэкі Парагвай і Парана, дзе для развіцця суднаходства прыкладаюцца вялікія намаганні для расчысткі рэчышчаў. У наш час дзейнічае трохнацыянальная камісія для неадкладных праблем, што могуць узнікнуць у басейне ракі. Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia