Пільшчык рапсавы
Пільшчык рапсавы (Athalia rosae) — від перапончатакрылых насякомых з сямейства пільшчыкі сапраўдныя (Tenthredinidae). АпісаннеАранжава-жоўтага колеру з чорнымі галавой, вусікамі і грудзямі, за выняткам пярэдняспінкі і шчытка. Вусікі 11-членікавыя, булавападобныя. Вонкавы край пярэдніх крылаў чорны. Заднія лапкі жоўтыя з чорнымі кольцамі. Даўжыня цела 7—8 мм. АрэалШырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай Еўропе і з'яўляецца ў канцы красавіка ці ў маі. ЭкалогіяСамкі адкладаюць яйкі па краях лісця розных капуставых раслін (рапсу, рэпы, свірэпе і іншых). Лічынкі (несапраўдныя вусені) даўжынёй 17 мм, шаравата-зялёнага колеру з цёмнымі палосамі, голыя, з чорнай галавой з 3 парамі грудных і 8 парамі брушных ног. Лічынкі харчуюцца лісцем капуставых і акукляюцца ў зямлі ў далікатным кокане. Звычайна бывае два пакаленні ў год: другое пакаленне лётае ў канцы ліпеня і ў жніўні. У многіх мясцовасцях від моцна шкодзіць рапсу і свірэпе, нападаючы пераважна на маладыя расліны. Насякомае пашкоджвае як і азімы, так і яравы рапс. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia