Пірыдзін
Пірыдзі́н — гетэраараматычнае злучэнне. Пірыдзін і яго вытворныя — аснова пашыраных у прыродзе пірыдзінавых алкалоідаў (напрыклад, анабазіну, нікаціну) і многіх біялагічна важных злучэнняў (напрыклад, пірыдаксіну). УласцівасціБясколерная вадкасць з непрыемным пахам, tкіп 115,4 °C, шчыльнасць 981,9 кг/м³. Змешваецца з вадой і большасцю арганічных растваральнікаў. Слабая аснова. З неарганічнымі кіслотамі ўтварае ўстойлівыя солі, з галагенідамі металаў, аксідамі серы (SO2, SO3), бромам, вадой — комплексныя злучэнні. Атрымліваюць пераважна з каменнавугальнай смалы, у якой доля пірыдзіну каля 0,08 %. Выкарыстоўваюць у сінтэзе лекавых сродкаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, як растваральнік, у тым ліку для многіх неарганічных солей. Таксічны. ГДК пары пірыдзіну ў паветры ~ 5 мг/м³. Пірыдзін дзейнічае на нервовую сістэму, скуру. Па некаторых звестках, пірыдзін выклікае імпатэнцыю і бясплоддзе ў мужчын. Адзін чалавек памёр пасля выпадковага прыёму паўшклянкі пірыдзіну[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia