Пітэр Пэн (фільм, 1987)

Пітэр ПэнM:
Жанры фільм-казка[d], музычны фільм[d] і сямейны фільм
Рэжысёр
На аснове Peter Pan[d]
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 135 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1987
IMDb ID 0385166

«Пітэр Пэн» — двухсерыйны музычны фільм па творы Дж. Бары пра Пітэра Пэна рэжысёра Леаніда Нячаева, зняты ў 1987 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм».

Сюжэт

Новы год у сям’і Дарлінг праходзіць весела, а потым бацькі адпраўляюцца ў госці. У дом, дзе спяць дзеці — Вэндзі, Джон і Майкл, прабіраецца незвычайны хлопчык, Пітэр Пэн са сваёй феяй Дзінь-Дзінь. Ён вучыць дзяцей лётаць, а потым захапляе іх за сабой на свой чароўны востраў, дзе жывуць русалкі, індзейцы, піраты і згубленыя хлапчукі.

Капітан піратаў Джэймс Крук будуе планы захапіць сабе ўвесь чароўны востраў, каб назваць яго сваім імем. Пасля доўгага супрацьстаяння, хлапчукі Пітэра перамагаюць піратаў, пасля чаго Дзінь-Дзінь адпраўляе Вэндзі з братамі дадому. Там дзеці шчасліва сустракаюцца з бацькамі.

Калі Пітэр Пэн праз нейкі час прылятае за Вэндзі, ён знаходзіць, што яна даўно вырасла і ў яе ёсць дачка — зараз на чароўны востраў ляціць яна…

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya