П’ер Вебо
П’ер Ашы́ль Вебо́ Куамо́ (фр.: Pierre Achille Webó Kouamo; нар. 20 студзеня 1982, Бафусам, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна (2003—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у турэцкім клубе «Істанбул Башакшэхір». Кар’ераКлубнаяПрафесійную кар’еру П’ер распачаў у Гамбіі, пазней выступаў ва Уругваі, гуляючы за каманду «Насьяналь», разам з якой двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2003 годзе пераехаў у Еўропу, далучыўшыся да складу клуба «Леганес» у сярэдзіне сезона 2002/03. Пасля заканчэння сезона ўлетку Вебо падпісаў кантракт з клубам Ла Лігі «Асасунай». У камандзе дэбютаваў 14 верасня 2003 года ў матчы супраць мадрыдскага «Атлетыка» (1:0). Улетку 2006 года Вебо хварэў на малярыю, пасля таго, як пабываў на радзіме ў Камеруне[3]. У ліпені 2007 года Вебо пакінуў «Асасуну» ў якасці вольнага агента і мог перайсці ў французскі «Лар’ян»[4], але ўсё ж такі апынуўся ў складзе «Мальёркі». У камандзе дэбютаваў 26 жніўня 2007 года ў матчы супраць «Левантэ» (3:0). Улетку 2011 з’ехаў гуляць у Турцыю, спачатку выступаючы за «Істанбул ББ», а потым з 2013 года за іншы стамбульскі клуб «Фенербахчэ». Улетку 2015 года перайшоў у клуб «Асманлыспор» з Анкары, а ў верасні 2017 года далучыўся да клуба Першай лігі Турцыі «Газіянтэп». Пакінуў «Газіянтэп» па заканчэнні сезона 2017/18. У верасні 2018 года праз 16 гадоў вярнуўся ў «Насьяналь», пакінуў яго ў канцы таго ж года. У 2019 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў «Істанбул Башакшэхір», дзе стаў памочнікам галоўнага трэнера. МіжнароднаяУ складзе нацыянальнай зборнай Камеруна гуляў з 2003 года. У складзе зборнай прымаў удзел у двух Кубках афрыканскіх нацый і двух чэмпіянатах свету. Дасягненні«Насьяналь»:
«Фенербахчэ»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia