П’етра II Арсеола
П'етра II Арсеола (961—1009) — 26-ы венецыянскі дож (з 991 года). БіяграфіяСын дожа П'етра I Арсеола. Дож П'етра II Арсеола пачаў палітыку далучэння да Рэспублікі Святога Марка ўсходніх земляў, якая доўжылася больш за 500 гадоў. Ён распаўсюдзіў уплыў Венецыі на харватаў і славян Нерэтвы, вызваліў венецыянцаў ад 50-гадовай практыкі даніны славянскім піратам. Пачаў пашырэнне тэрыторыі Венецыянскай рэспублікі, разарыўшы пірацкія базы на астравах Ластава і Корчула, захапіў іх і горад Дуброўнік. Перамога ў марской бітве з піратамі ў горада Задар у 1000 годзе, і атрыманне кантролю над усім Адрыятычным морам, паклалі пачатак шматвяковай цырымоніі «Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам». У дожа было 11 дзяцей. Паводле некаторых даных, адна з дочак П'етра стала жонкай сына харвацкага караля Святласлава Суроньі, а адзін з сыноў, Іаан, быў жанаты з Марыяй, дачкой візантыйскага імператара Рамана III Аргіра. Іншы — Атоне — быў жанаты з сястрой венгерскага караля Іштвана I, ён жа стаў пераемнікам П'етра на пасадзе дожа. Сын Атоне — Пётр — пазней стаў каралём Венгрыі. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia