Рабочы тэатр Тамперэ

Рабочы тэатр Тамперэ
Заснаваны 1901
Краіна
Размяшчэнне
Архітэктар Martti Jaatinen[d]
Сайт ttt-teatteri.fi (фін.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабочы тэатр Тамперэ (фінск.: Tampereen Työväen Teatteri, ТТТ) — адзін з двух буйных тэатраў у фінскім горадзе Тамперэ, разам з Тэатрам Тамперэ. Адна з найстарэйшых устаноў мастацтва Фінляндыі.

Гісторыя

Пачаў сваю дзейнасць як аматарскі тэатр пры Асацыяцыі рабочых Тамперэ, якая праводзіла аматарскія і самадзейныя спектаклі з 1895 года.

Заснаваны ў 1901 годзе. Функцыянаваў як прафесійны тэатр з 1906 года. З Рабочым тэатрам цесна супрацоўнічалі драматургі Ёханес Лінанкаскі, Тэўва Пакала, Ялмары Фінэ, Эйна Лейна і іншыя.

Рабочы тэатр Тампэрэ штогод наведваюць каля 150 000 гледачоў. За год прадстаўляе каля 10 прэм’ер і больш за 500 спектакляў.

Акрамя драматычных класічных пастановак тут можна пабачыць камедыі, мюзіклы і інш.

У 2017 годзе атрымаў дзяржаўную Дзіцяча-юнацкую тэатральную прэмію.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya