Рагачоўская воласцьРагачоўская воласць — буйны маёнтак і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка XIV—XVI ст. у ВКЛ. ГісторыяУ канцы XIV ст. воласць належала князю Ю. Талочку, потым — вял.кн. Вітаўту. У 1397 годзе Вітаўт вылучыў са складу Рагачоўскай воласці «Бярэзінскую зямлю» і перадаў яе ў склад суседняга маёнтка Стрэшын, які належаў Віленскаму капітулу. У 1440-я гады з Рагачоўскай воласці вылучаны маёнткі Плясовічы і Ціхінічы, перададзеныя, адпаведна, панам Доўкшу і Альгішу. У 1465 годзе воласць дадзена ўцекламу з Масквы кн. бароўскаму І. В. Яраславічу, потым пацверджана яго сыну Ф. І. Яраславічу, які ў 1509 годзе завяшчаў яе вял.кн. Жыгімонту Старому. Жыгімонт уступіў ва ўладанне воласцю ў 1519 годзе і падарыў яе сваёй жонцы Боне Сфорцы. Да 1556 года Рагачоўская воласць кіравалася намеснікамі каралевы Боны. З 1556 года пераўтворана ў дзяржаўнае Рагачоўскае староства. Намеснікі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia