Рагозніцкая сядзіба

Сядзіба
Сядзіба Сухадольскіх
53°16′23″ пн. ш. 24°40′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вялікая Рагозніца
Заснавальнік Антоні Сухадольскі
Стан захавалася часткова
Map

Сядзіба Сухадольскіх — сядзіба ў вёсцы Вялікая Рагозніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).

Гісторыя

Сядзіба забудаваная ў 1791 годзе паводле фундацыі Смаленскага кашталяна Антона Сухадольскага, дабудоўвалася ў XIX стагоддзі.

У сядзібе некалі гасцяваў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, гадаваліся ўнукі Антона Сухадольскага Януар Сухадольскі, вядомы жывапісец-баталіст, удзельнік паўстання 1830 году і яго брат Райнольд Сухадольскі, паэт, аўтар паўстанцкіх песень[1].

Захаваліся парк з двума ставамі і алеяй, сядзібны дом, уязная брама, некалькі мураваных гаспадарчых пабудоваў, непадалёк брамы з левага боку стары склеп. У сядзібе зараз месціцца кіраўніцтва мясцовым сельскагаспадарчым кааператывам, яки носіць імя Адама Міцкевіча.

Архітэктура

Сядзіба пабудавана ў стылі класіцызму, аднапавярховая, з порцікам на цэнтральным фасадзе. Ёсць нямала архітэктурных асаблівасцяў, напрыклад, франтон, упрыгожаны гірляндай і карнізам. Раней тут стаялі бронзавыя вазы, але іх, па даведках, знялі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны.

Дзесьці пры канцы XIX стагоддзя быў прыбудаваны балкон з калонамі. Пра арыгінальныя інтэр’еры сядзібы мала што вядома[2].

Зноскі

  1. Вялікая Рагозніца — былое гняздо роду Сухадольскіх(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.
  2. zviazda.by
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya