Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода
Радыё «Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — міжнародная радыёстанцыя, якая вяшчае на Усходнюю і Паўднёва-Усходнюю Еўропу, Расію, Каўказ, Цэнтральную Азію і Блізкі Усход. Фінансаванне гэтай радыёстанцыі ажыццяўляецца Кангрэсам ЗША праз Агенцтва ЗША па глабальных медыя[6][7]. ГісторыяПасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў краінах Усходняй Еўропы да ўлады прыйшлі камуністычныя ўрады, якія атрымлівалі падтрымку ад Савецкага Саюза. Гэта падзея стала адной з прычын пачатку халоднай вайны — канфлікту паміж Усходнім блокам і заходнімі краінамі. У адказ на распаўсюджванне камуністычных ідэй Злучаныя Штаты пачалі актыўна весці ідэалагічную барацьбу. Адным з інструментаў у гэтым супрацьстаянні стала стварэнне Радыё «Свабодная Еўропа». Для вяшчання на васьмі розных мовах былі задзейнічаны супрацоўнікі з розных краін, уключаючы СССР, Польшчу, Венгрыю, Чэхаславакію і Германію. Вяшчанне пачалося з тэрыторыі Заходняй Германіі летам 1950 года, а ў сакавіку 1953 года была запушчана рускамоўная служба пад назвай «Радыё «Вызваленне» (з 1959 года — Радыё «Свабода»)[8][9]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[10]. У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан). Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[11]. Беларуская службаБеларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[12]. Геаграфія вяшчання
Вяшчанне спыненаУ дужках азначаны год спынення вяшчання Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia