Разалія Лаўцэвіч
Разалія Лаўцэ́віч (Лаўцінская, Лаўчынская) (па мужу Дукштэйн) (1767 ?, Пастаўшчына — ?) — танцоўшчыца. БіяграфіяПрыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Гродне. У жніўні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Балет высковы» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра. У 1785—1794 гадах уваходзіла ў балетную трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскай сцэне і ў Нацыянальным тэатры. Пасля паўстання 1794 года танцавала ў балетных трупах С.Гальніцкага і Т.Трускаляскага. У 1797 годзе па ініцыятыве і за кошт былога караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага выехала ў Пецярбург і паступіла фігуранткай у балетную трупу імператарскіх тэатраў. З 1799 года выступала пад прозвішчам мужа Дукштэйн. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia