Разбітае пакаленнеРазбітае пакаленне (англ.: beat generation, «бітнікі») — літаратурны і моладзевы рух у ЗША 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. Прапагандаваў добраахвотную беднасць, бадзяжніцтва, эратычную свабоду, анархічны геданізм, адхіленасць ад сацыяльных праблем, захапленне дзен-будызмам. Пісьменнікі разбітага пакалення (Джэк Керуак, Ален Гінзберг, Лоўрэнс Ферлінгеці) імкнуліся да бессюжэтнасці, вольнага вершу, метафарычнай мовы, шакавальнай лексікі і натуралістычнасці апісанняў. Неаавангардысцкія і нігілістычныя тэндэнцыі абумовілі распад руху. Аўтарства тэрміна «beat» («разбіты») у дачыненні да пакалення належыць Джэку Керуаку. Паводле Джона Клелана Холмса, ідэю Керуак пазычыў у Герберта Ханке. Тэрмін набыў шырокую вядомасць пасля публікацыі артыкула Холмса ў The New York Times 16 лістапада 1952 года, дзе аўтар вынес яго ў назву. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia