Развітанне славянкі«Развітанне славянкі», рускі патрыятычны марш кампазітара і дырыжора Васіля Іванавіча Агапкіна. Марш быў напісаны Агапкіным пад уплывам пачатку Першай балканскай вайны (1912—1913)[1]. Упершыню быў выкананы восенню 1912 года ў Тамбове. Мелодыя марша спалучае ў сабе жыватворную веру ў будучую перамогу і ўсведамленне гаркаты немінучых страт ад будучых бітваў. У назве марша адлюстраванае адно з найцяжэйшых выпрабаванняў, якія ўскладаюць усе войны на жанчын — праводзіць сваіх мужчын на вайну і верыць у іх вяртанне. Дзякуючы таму, што кіеўская фірма грамзапіса «Экстрафон» летам 1915 г. выпусціла грамафонную пласцінку з запісам гэтага марша, ён вельмі хутка набіраў вядомасць і папулярнасць у Расіі. Пад гэтую музыку сыходзілі палкі на франты Першай Сусветнай вайны. Вельмі хутка мелодыя марша атрымала і сусветную вядомасць: яе сталі выконваць ваенныя аркестры ў Балгарыі, Германіі, Аўстрыі, Нарвегіі, Румыніі, Францыі, Швецыі, Югаславіі і іншых краінах. Марш «Развітанне славянкі» заставаўся папулярным і пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, асабліва ў белым лагеры. Падчас Першай сусветнай вайны на музыку марша была складзеная добраахвотніцкая песня («Успаілі вы нас і выгадавалі…»), якая дайшла да нас не ў першапачатковым выглядзе, а ў двух пераробках часоў Грамадзянскай вайны: песня студэнцкага батальёна у Добраахвотніцкай арміі і «Сібірскі марш» — марш Сібірскага народнага войска, затым арміі Калчака. На парадзе на Чырвонай плошчы 7 лістапада 1941 года, зводным ваенным аркестрам дырыжыраваў менавіта Васіль Іванавіч Агапкін. Ці гучаў марш «Развітанне славянкі» падчас параду, застаецца нявысветленым. Марш не быў забаронены ў СССР, ён згадваецца ў зборніку дырэкцыёнаў «Службова-страявы рэпертуар для аркестраў Чырвонай арміі» З. А. Чарнецкага, выпушчанай у 1945 годзе. Таксама, ёсць запіс аркестра пад кіраваннем І. У. Пятрова 30-х, пачатка 40-х гадоў. Аркестр сапраўды не вядомы, хутчэй за ўсё гэта аркестр Спецыяльнай кавалерыйскай брыгады, які Пятроў узначальвае з 1936 года па 1941, або жа гэта аркестр Ваенна-палітычнай акадэміі імя Леніна, узначалены ім з 1941 па 1944 год. На мелодыю гэтага марша шматлікія паэты (напрыклад А. Фядотаў, У. Максімаў, У. Лазараў (1984)) напісалі вершы. «Развітанне Славянкі» з тэкстам на словы Рамана Шлезака (магчыма, 1937) пад назвай «Rozszumiały się wierzby płaczące» (Разшумеліся вербы плакучыя)(недаступная спасылка) з'яўлялася ў Польшчы у гады Другой Сусветнай вайны 1939-45 гімнам галоўнага партызанскага руху — Арміі Краёвай. Зноскі
Тэкст
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia