Сп.Уладзіслаў, трэба перанесці пад правільную назву "Шаблон:Перадзвіжнікі", а таксама "Катэгорыя:Перадзвіжнікі". Загадзя дзякуй. --Rymchonak (размовы) 23:08, 4 студзеня 2015 (FET)
Калі ласка, растлумачце, як рэдагаваць табліцу з пералікам імён перасоўнікаў? Есць некаторыя розначытанні ва ўласных імёнах. Напрыклад, гарыць красным прозвішча Гінцбург І.Я., але ёсць пачатак артыкула Ілля Якаўлевіч Гінцбург. Потым, бацьку мастака Галіны Азгур я сёння ў артыкуле пра яе пісала як Гаўрылу Мікітавіча Гарэлава, а ў табліцы ён Гаўрыіл Мікіціч. У той самы час мастак Вашчанка ў нас в вікі ідзе як Гаўрыла. Яшчэ адно пытанне — чаму не ставяцца прабелы паміж ініцыяламі? Мабыць я не ў курсе справы? Загадзя дзякую за кансультацыю. --Tatiana Matlina (размовы) 23:02, 18 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Замарозка артыкула "Эмілія Плятар" і папярэджанне ўдзельніку "Ляшко"
Шаноўны Уладзіслаў, прашу замарозіць артыкул "Эмілія Плятар" з правільным напісаннем у адпаведнасці з беларускім правапісам: славянскія (іх род відавочна натуралізаваўся ў славянскае асяроддзе, бо там далёка не першае пакаленне) прозвішчы маюць "э" выключна пад націскам. У БелЭн памыліліся, а потым разнеслася па сетцы гэта памылковая версія, а спадар Ляшко не вытрымлівае спакойных умоў і правакуе вайну правак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:28, 5 студзеня 2015 (FET)
Прашу таксама вынесці блакіроўку ўдзельніку Ляшко за беспадстаўныя абвінавачванні мяне ў наяўнасці псіхічных разладаў і дэструктыўную дзейнасць у раздзеле. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:30, 5 студзеня 2015 (FET)
Вынясі ўжо гэтаму спадару папярэджанне за прапановы сысці з раздзелу і вандалізм.--Liashko (размовы) 17:34, 5 студзеня 2015 (FET)
Калі Вы, шаноўны калега (псіхіятр, як я разумею), гатовыя абараняць свае погляды на тое, што мусіць пісацца ПлятЭр, запрашаю на Форум. Там зараз ствару адпаведную тэму. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:36, 5 студзеня 2015 (FET)
Я пазначыў крыніцу, але вы працягваеце вайну правак. Вось калі вы пазначыце крыніцу, я вас паслухаю. А так мне няма пра што з вамі гаварыць. Адміністрацыя, я лічу, разбярэцца і верне стабільныя версіі старонак з правільным напісаннем прозвішча. Уласныя даследаванні недапушчальныя ў Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 17:39, 5 студзеня 2015 (FET)
Усё адно далучайцеся да абмеркавання: у выпадку з многімі эмігрантамі крыніц не будзе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:45, 5 студзеня 2015 (FET)
Ці не маглі б Вы, калі ласка, максімальна спрасціць гэты шаблон. Не магу нармальна пісаць артыкул пра генацыд у Руандзе, бо ён выдае нейкія свае ўласныя каментарыі ці ўвогуле не адлюстроўвае інфармацыю. Ці не маглі б Вы спрасціць яго так, каб ён тупа паказваў тое, што ў яго запісваюць, у поўным аб'ёме і без выключэнняў ды сувязі пэўных радкоў? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:56, 6 студзеня 2015 (FET)
Дзякую шчыра за ўнёсак (і колер значна лепшы). Але цяпер чамусьці не працуюць іншыя радкі. Можа тут я штосьці не так запоўніў? Ці ўсё жа шаблон не да канца адладжаны? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:57, 7 студзеня 2015 (FET)
Горад Понта-Дэлгада
На гэтым прыкладзе хацелася б зразумець, нашто ўстаўляць commons у спасылкі, калі спасылка на commons ёсць у картцы? Frantishak (размовы) 17:00, 8 студзеня 2015 (FET)
Адзінства афармлення. Акрамя таго артыкул можа значна павялічыцца, тады чытачу будзе зусім не зручна вяртацца назад, каб знайсці спасылку на Вікісховішча, аналагічна з мабільнай версіяй. Увогуле спасылка ў адпаведным раздзеле асноўная, а спасылка ў картцы дадатковая. Мы ж таксама дублюем у картках і тэксце, напрыклад, даты нараджэння і смерці, сямейнае становішча і да т.п - усё для зручнасці.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:09, 8 студзеня 2015 (FET)
Калварыя / Кальварыя
Прывітанне! Гляньце, калі ласка, гэтую [1] праўку -- трэба Калварыя ці Кальварыя?--Pracar (размовы) 21:07, 10 студзеня 2015 (FET)
Праглядзеў ТКП і не знайшоў прычын пісаць Кальварыя --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:49, 10 студзеня 2015 (FET)
Выдатнік БЧ
У картцы нагруднага знака здымкі аверса і рэверса, а не 1 і 2-й ступеняў. Як выправіць? --Rymchonak (размовы) 12:37, 12 студзеня 2015 (FET)
У артыкуле ідзе гаворка, што статус мястэчка аграгарадок і афіцыйнае напісанне Грозава, а не Грозаў. Паглядзеў ССНП на 01.01.2014 г. Капыльскага райвыканкама таксама: аг.Грозава. Пераносім? --Rymchonak (размовы) 14:47, 20 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Прайдзіся па маёй пясочніцы праз AWB. Добра, калі прапісаная замена шаблонаў «артыкул», «спасылка» і г.д. Назвы твораў у бібліяграфіі не чапай, там усё правільна.--Liashko (размовы) 00:52, 23 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Слухай, брацішка, твой AWB жорстка псуе шаблоны, кшталту «cite web» і г.д. Там можна прапісваць разумную замену выключна ў патрэбны шаблонах пры адпаведных параметрах, праз наладкі advanced. Можаш паглядзець мае выпраўленні ў пясочніцы. Давай ты паставіш птушкі ў normal settings з ігнараваннем refаў, шаблонаў і г.д., а я табе прапішу нармальную замену шаблонаў. Проста пасля твайго псавання прыходзіцца выпраўляць удвая больш.--Liashko (размовы) 01:56, 24 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, некаторыя пункты ты выпраўляеш, не ведаю навошта. А, яшчэ, брацішка. Ты ж адміністратар, так. Дык ты замен праз AWB у маім чарнавічку не рабі, а націсні правай кнопкай у акне рэдагавання, і абяры «Bypass all redirects». Там пакажа, нібыта нічога не змянілася, але насамрэч усе спасылачкі выправіліся, націсні save у канцы. Ты мабыць гэта рукамі прапісваў, але цяпер будзеш ведаць пра такую магічную кнопку. І што наконт маёй прапановы?--Liashko (размовы) 02:36, 24 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Такія перасылкі робяцца не надта часта, лягчэй потым рукамі адкаціць назад, чым выпраўляць кожную перасылку асобна. У маім чарнавіку зрабі, там праблем не будзе. А наконт шаблона не зразумеў цябе. У тарашкевічнай «спасылка» адпавядае наркамаўскаму «cite web». Пры пакіданні «спасылкі» палова параметраў адвальваюцца.--Liashko (размовы) 02:58, 24 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
У сэнсе? Увогуле не ціскаецца? Гэта мабыць таму, што ён актыўны толькі ў адмінаў. Твой «бот» мае адмінскія правы? Зайдзі праз свой акаўнт, ды прайдзіся. А наконт шаблонаў, ты прапісаў замену цалкам усіх параметраў, ці толькі назвы? Ты глядзі, калі параметры будзеш звычайным чынам прапісваць, атрымаеш замену ў іншых шаблонах. Там трэба праз advanced, абраць тып «inside templates», у ўкладцы find перайсці на if, там прапісаць патрэбны шаблон, ну і г.д. Я не ведаю, замена перанакіраванняў вельмі патрэбная, у вас поўная срака ў навігацыйных шаблонах, дзе палова спасылак праз перанакіраванні. Ды і ўвогуле, з нэймінгам артыкулаў такім — гэта вельмі патрэбная рэч. Там насамрэч фэйлаў ніякіх не атрымліваецца, да таго ж, калі сачыць за заменамі.--Liashko (размовы) 03:25, 24 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Дык будзь добрым адмінам, і прайдзіся гэтай функцыяй з асноўнага акаўнта па маім чарнавіку, ды той жа катэгорыі Шаблоны:Краіны. Я спадзяюся, умееш фарміраваць спіс артыкулаў паводле катэгорыі.--Liashko (размовы) 18:55, 24 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
сп.Уладзіслаў, правіў арфаграфію ў арт.Санкт-Пецярбург, ёсць просьба: у раздзеле "Санкт-Пецярбург у XIX стагоддзі" зрабіце, калі ласка, разбіўку верша "Люблю цябе, Пятра стварэнне" па радках. --Rymchonak (размовы) 13:18, 23 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Можна не мяняць шаблон картку, яна ўжо не дэпутат.
Файл на Выяву
Ты навошта мяняеш «Файл» на «Выяву», і «міні» на «thumb»? Даўно сам артыкулы не пісаў? Паспрабуй ручкамі файл уставіць, і паглядзі якія значэнні туды выдае. І навошта ізноў у шаблон cite web лез?--Liashko (размовы) 19:20, 27 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.
We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!
That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.
Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.
So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!
I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!
Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)
Калі грузіць на Вікісховішча, то патрэбны афіцыйны дакумент прысваення гербаў пячорам, каб упэўніцца, што гэта не прыватная ініцыятыва, калі ж гербы абаронены аўтарскім правам - прытрымлівацца крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання і грузіць у бевікі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:14, 31 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Greetings. A while back you helped with translation for single-user login finalization. Could you take some time to review the two messages that will be sent of affected community members soon? The pages are here and here. Thank you for your time, happy editing to you. Keegan (WMF)(talk)23:39, 2 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Прывітанне! У тэрміновым парадку трэба замяніць усе катэгорыі, якія сканчываюцца на «… паводле алфавіту» на «… паводле алфавіта». Гэта нявернае скланенне, а ўручную змяняць вельмі многа. Ужо рабіў запыт, але мне параілі звярнуцца к вам. --Einimi (размовы) 15:45, 24 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Прывітанне, пане Уладзіслаў. Магчыма Вам будзе цікавы гэты пашыраны спіс ІА (10000). Спіс канечне не бясспрэчны, але там ёсць шмат сапраўды патрэбных артыкулаў, якіх у нас няма. Увогуле ў нас там не дастае 3314 артыкулаў. На жаль, спіса адсутных няма. Ён генеруецца аўтаматычна толькі для тых Вікіпедый, дзе адсутных менш за 3000. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:00, 26 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Таксама ўспомніў пра гэта правіла, але вырашыў не чапаць.
А правілы кажуць, што не скланяюцца:
- прозвішчы неапелятыўнага походжання на ненаціскныя -а, -я, якія суадносяцца з назвамі прадметаў: Глебка– Р. Глебкі – Д. Глебку – В. Глебку – Т. Глебкам – М. пры Глебку, але Ніна Глебка, Ніны Глебка, Ніне Глебка; Слесарэнка– Р. Слесарэнкі – Д. Слесарэнку – В. Слесарэнку – Т. Слесарэнкам – М. пры Слесарэнку, але Галіна Слесарэнка, Галіны Слесарэнка, Галіне Слесарэнка; Лабачэня– Р. Лабачэні – Д. Лабачэню – В. Лабачэню – Т. Лабачэнем – М. пры Лабачэню, але Святлана Лабачэня, Святланы Лабачэня, Святлане Лабачэня.
Цікава адзначыць, што ў сучаснай беларускай мове дастаткова выразна вызначаецца тэндэнцыя да скланення такіх прозвішчаў на ненаціскное -а, якія належаць асобам жаночага полу: Саўчанка – Р. Саўчанкі – Д. Саўчанку і Саўчанцы – В. Саўчанку – Т. Саўчанкам і Саўчанкай – М. пры Саўчанку і Саўчанцы; Аношка – Р. Аношкі – Д. Аношку і Аношцы – В. Аношку – Т. Аношкам і Аношкай – М. пры Аношку і Аношцы.[2]--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:03, 28 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Як іх перадаваць на беларускую мову? Маюць той жа няпоўны канчатак, што польскія і ўкраінскія. "Лэгацка?" "ЛэгацкаЯ?" Я ведаю, што для польскай і ўкраінскай моў мы звычайна дадаем "я" на канцы, каб прозвішча лягчэй скланялася. Як з чэхамі і славакамі робяць у такіх выпадках, дакладней з іх жанчынамі?
Thank you for using VisualEditor and sharing your ideas with the developers.
Hello, Чаховіч Уладзіслаў,
The Editing team is asking for your help with VisualEditor. I am contacting you because you were one of the very first testers of VisualEditor, back in 2012 or early 2013. Please tell them what they need to change to make VisualEditor work better for you. The team has a list of top-priority problems, but they also want to hear about small problems. These problems may make editing less fun, take too much of your time, or be as annoying as a paper cut. The Editing team wants to hear about and try to fix these small things, too.
You can share your thoughts by clicking this link. You may respond to this quick, simple, anonymous survey in your own language. If you take the survey, then you agree your responses may be used in accordance with these terms. This survey is powered by Qualtrics and their use of your information is governed by their privacy policy.
More information (including a translateable list of the questions) is posted on wiki at mw:VisualEditor/Survey 2015. If you have questions, or prefer to respond on-wiki, then please leave a message on the survey's talk page.
Паважаны Сп. Уладзіслаў. На мой погляд, прыйшоў час правесці пацвярджэнне/пазбаўленне статусу адміністратараў. Падобнае галасаванне ўжо праходзіла практычна 5 гадоў таму, з узаемнай згоды на гэтае мерапрыемства дзеючых адміністратараў. На мой погляд, прайшла дастатковая колькасць часу, каб правесці гэтае мерапрыемства. У нас з'явіліся 2 неактыўных Адміністратара, ды і ўдзельнікам БелВікі трэба даць магчымасць пацвердзіць статусы актыўных адміністратараў. Каб не адцягваць удзельнікаў праекта частымі выбарамі, прапаную правесці перавыбары сумесна з выбарамі кандыдата Artificial123 у адміністратары. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:14, 25 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Калі глядзець адмінскія дзеянні за апошнія 100 дзён, то насамрэч такіх адміністратараў можна назваць чатыры, сярод якіх і вашае імя з 2 дзеяннямі, спадар Дзяніс. Праблема ў тым, што каб правесці масавыя перавыбары, трэба правесці галасанне, якое б ухваліла іх, бо правілы выбару адміністратараў не прадугледжваюць т.зв. канфірмацыю старога адмінскага складу. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:47, 26 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
У тым і справа, што я і не баюся страціць гэтыя функцыі, калі супольнасць прыме такое рашэнне:-) Таму і прапанаваў перавыбары. «Правілы не прадугледжваюць» — таму я і прапанаваў добраахвотна гэта зрабіць, кожнаму адміну.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:45, 26 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Па-першае, дзякуй Вам вялікі за ініцыятыву па выкананні правілаў нашай мовы. Па-другое, Анджэяў я ўсіх у Анджаяў перанёс. Паўлам буду "вылаўліваць", шукаючы ў катэгорыях "польскія хтосьці там". А з "Міколаем" што рабіць будзем? Фармальна, па правілах, мусіць быць Міколай (Miko(l з крэскай)аj), а не Мікалай, але людзі, якія правілы не любяць чытаць і выконваць, падымуць бунт, калі мы так Каперніка назавем... Таму цікаўлюся асабліва тут Вашым меркаваннем. Ну і прапаноўваю закрыць тэму не толькі з польскімі, але ўвогуле са ўсімі славянскімі імёнамі, бо ёсць канкрэтныя пункты Правілаў: параграф 4, пункт 3 (аканне) і параграф 6, пункт 2 (яканне). У выпадку, калі правілы адназначна сцвярджаюць штосьці, кансэнсус супольнасці непатрэбны (бо так можна дагаварыцца да таго, што трэба пісаць "камп'ютэр" і "ва універсітэце", бо "так звыклі і не выдумляйце новага, кіруйцеся здаровым сэнсам, а не правіламі", што, канешне, парушае прынцыпы Вікіпедыі). Таму падвядзіце, калі ласка, нейкі вынік. Ці можна проста спакойна рабіць пераносы любых славянскіх імёнаў (Andrej славацкі, дарэчы, мною даўно ўжо быў перанесены ў Андрая) вось з такім тлумачэннем пераносу: "Арфаграфія: ПБАіП §4.3, §6.2." Бо, па шчырасці, аргументы як Чобата, так і Арціфішла, не са сферы правілаў, а са сферы эмоцый. Наконт геаграфічных назваў... З імі ўсё значна складаней, бо падключаюцца такія паняцці, як "традыцыйнасць" і ТКП (ці ТПК — ну Вы зразумелі, што я маю на ўвазе інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў). Таму геаграфічныя назвы, напэўна, трэба пераносіць толькі тады, калі няма крыніц ніякіх увогуле (славацкую вёску (у БелЭн яе няма) смела буду пісаць "Бэбрава", а не "Бе", як рэкамендавала бы БелЭн для вялікіх славацкіх гарадоў, напрыклад). Інакш кажучы, назвы вялікіх населеных пунктаў бярэм з БелЭн. Што Вы думаеце наконт усяго, што я тут Вам сказаў? Спадзяюся на разгорнуты адказ, бо я тут па шматлікіх пунктах да Вас звяртаюся. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:08, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
З Капернікам усё мутна, бо яго польскасць пад вялікім пытаннем. У іншых выпадках павінны захоўвацца польскі націск і беларускія асаблівасці (яканне, аканне і г.д.). Для краін, для якіх яшчэ не распрацаваны ТКП, можна рабіць або па аналогіі з існымі варыянтамі, або паводле фанетычнай транскрыпцыі (тут трэба быць асцярожным) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:00, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякую. Буду лічыць Вашы прапановы сваёй інструкцыяй (зрэшты, я і сам так думаў). Ці зможаце Вы давесці да супольнасці той факт, што новае (у адпаведнасці з правіламі) не значыць памылковае, закрываючы тэму на Форуме і ў раздзеле "Да перайменавання?" Ці хай пакуль што тэма вісіць у падвешаным стане? Як лепей будзе? Я дык ужо пераношу паціху: там хапае і Мечыславаў, якіх трэба зрабіць Мячыславамі; і прозвішчаў а-ля Лешчыньскі, якіх трэба рабіць Ляшчыньскімі — карацей, фронт для працы вялікі і не абмяжоўваецца Павалам і Анджаем... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:06, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Калі не ўсіх, то значную частку польскіх Паўлаў можна знайсці па запыце Paweł у пошукавіку. Наконт выпраўлення арфаграфіі, то я лічу што трэба пачынаць з геаграфічных назваў. Па-першае, на гэта ёсць спецыялізаваная аўтарытэтная крыніца, якая аўтарытэтней і за Правілы 2008 (якія агульныя і неспецыялізаваныя), і за БЭ, ЭГБ і іншыя папяровыя энцыклапедыі. Па-другое, назвы польскіх гарадоў пераважна не маюць традыцыйнага для беларускай мовы ўжытку, які б адрозніваўся ад нарматыўнага па ТКП, таму тут пераносы не будуць ствараць такой рэакціі ўдзельнікаў. Па-трэцяе, пераносы асобных гарадоў не будуць масавымі, што маем з імёнамі. --Artsiom91 (размовы) 22:43, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Уладзіслаў, ратуйце! Чобат на поўным сур'ёзе падаў запыт пра мой бан і пазбаўленне даглядчыцкага сцяга. За выкананне правілаў беларускай мовы! Што за абсурд??? Калі мяне забаняць і пазбавяць сцяга, я сыду з Вікіпедыі ў знак пратэсту, бо, даруйце, але што за лухта будзе, калі мы будзем адначасова мець ЮзАфаў па правілах і АнджЭяў насуперак ім? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:48, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Зноска, якая спасылаецца на кнігу шмат разоў
Скажыце, калі ласка, чаму вось тут шматразовыя зноскі не спасылаюцца на адну кнігу, як тут. Можа быць, штосьці не так з кодам, бо працуе ён так, быццам бы зноска звычайная, а не "зноска на кнігу". Калі я цёмна тлумачу, то проста паглядзіце, як працуюць зноскі ў англійскім артыкуле і як працуюць у нас. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:55, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Вы проста геній! Дзякую шчыра! Дарэчы, хачу ўставіць туды ікону 2000-х гадоў напісання. Абʼекты культавага пакланення -- абʼект аўтарскага права ці не? Гэта як бы твор мастацтва з жывым аўтарам, але ён адмыслова пішацца для культавых мэтаў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:00, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Прашу Вас яскрава акрэсліць сваё меркаванне («за», «супраць» або «устрымліваюся») на Форуме ў тэме па стандартызацыі біблійных імёнаў у адпаведнасці з адзіным тэкстам на старонках нашай Вікі. На Вашу заўвагу я адказаў. Дзякую за Ваш удзел у абмеркаванні гэтага складанага пытання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:34, 31 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Будзем рады запрасіць вас на вікісустрэчу з нагоды сканчэння конкурса ВікіВсяна 2015.
Сустрэча адбудзецца 21 чэрвеня у 14 00 па адрасу вул. Карла Маркса, 10 (кафэ Планета Піцца)
Вітаю, шаноўны спадар Чаховіч. Хачу ўдакладніць адно пытанне, адказ на якое не знайшоў у ТКП.
Назвы ўсіх раёнаў, калі перакладаць па літарах паводле ТКП заканчваюцца на "ы" («Горохівський – Гарохіўскы»). Мы ўтвараем назвы раёнаў ад беларускіх назваў гарадоў самастойна.
Іншы выпадак: Ёсць традыцыйнае беларускае напісанне некаторых украінскіх гарадоў (Львоў, Магілёў-Падольскі), але няма традыцыйнага напісання для раёнаў Львоўскага і Магілёў-Падольскага, але мы ўтвараем назвы раёнаў ад беларускіх назваў гарадоў.
Такім чынам, ці трэба ўсе назвы раёнаў утвараць ад беларускіх назваў ці перакладаць іх па літарах, як і гарады?
Прыклад: горад «Муровані Курыліўці» (укр.: Муровані Курилівці), украінская назва раёна — «Мурованокуриловецький». Беларуская назва — «МурованакурылІвЕцкі» ці «МурованакурылАвЭцкі»? --Kalinowski (размовы) 01:54, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Прыметнікі, утвораныя ад геаграфічных назваў, мы павінны "перакладаць па літарах паводле ТКП", але канец замяняць на больш характэрны для беларускай мовы, напрыклад, не -кы, а -кі, для асобных выпадкаў ёсць таб. 3
Калі назвы Львоў і Магілёў-Падольскі традыцыйныя, то і прыметнікі трэба ўтвараць ад іх, інакш бы і вобласць была не Львоўскай, як яна названа ў ТКП, а Львіўскай.
На вялікі жаль транслітарацыя прыметнікаў у ТКП апісана дрэнна, таму можна толькі выказаць здагадку, што прыярытэт за графічным падабенствам беларускага прыметніка ў складзе састаўной назвы з украінскім, г.з. Мурованокуриловецький → Мураванакурылавэцкі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:22, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Былі праблемы з сартыроўка Кіеўскай вобласці (пераблыталіся назвы (акрамя уласна ўкраінскай назвы раёна), хоць астатнія звесткі адпавядаюць арыгінальнаму артыкулу), але заўважыў я гэта не адразу, таму лепш пераправерыць усё --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:44, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Я папрасіў выцягнуць аднаго ўладальніка бота на Вікідадзеных усе звесткі з шаблона НП у раздзеле тарашкевіцай. Калі скончу заліўку, мы звяжам нашы артыкулы з артыкуламі ў тар- і рувікі, то можна будзе прайсціся ботам і дадаць сказ з насельніцтвам у лід.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:44, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Праглядаю артыкулы пра раёны, каб не было чырвоных радкоў. У Віцебскім раёне: "Найвышэйшы пункт 266 м над узроўнем мора (паблізу вёскі Хамутоўка, Вымнянскі сельсавет)". Куды яна згубілася, не магу знайсці? --Rymchonak (размовы) 13:48, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Верагодна, яе скасавалі так даўно, што ўжо на сайце Дзаржкартагеацэнтра і ў спісе ўсіх населеных пунктаў Мін. па падатках і зборах (дзе ёсць усе скасаваныя нп з пачатку нулявых) яна не згадваецца. Лепей пазначыць у артыкуле геакаардынаты [3] гэтага пункта з вышынёй 266,7 м --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:55, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Магчыма, яе перайменавалі. Яшчэ выпраўляю чырвань у "Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Гарадоцкага раёна". Дубраўкі ёсць такая вёска? Бо ў нас яна ёсць у гэтым спісе і неадназначнасці. --Rymchonak (размовы) 15:00, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
У арт."Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Шумілінскага раёна" ёсць курганны могільнік у вёсцы Парэчча. Ці існуе зараз такая вёска? Не знайшоў. --Rymchonak (размовы) 12:34, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Выправіў у адпаведнасці з новым спісам. У арт "Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Шаркаўшчынскага раёна" ёсць вёска Дзіўная. У катэгорыі яе няма. --Rymchonak (размовы) 13:18, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Арт. "Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Лепельскага раёна" апошні радок. Ці ёсць вёска Таранкавічы? У Катэгорыі НП Лепельскага раёна ёсць "Вёска Суша" і "Вёска Суша, Баброўскі сельсавет" - ці не дублікат гэта? --Rymchonak (размовы) 15:25, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Чаму Васільевіч (ад "Васіль"), калі Анатолевіч (ад "Анатоль")? У нас намешаныя артыкулы і з мяккімі знакамі, і без. Я бы хацеў ручкамі палазіць і ўнармаваць усё. Прычым, як я разумею, мусіць быць нейкая адзіная логіка для Анатоля і Васіля (хаця ў нашых сырых правілах можа быць што заўгодна). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:27, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
2. Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.
3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.
Як бачым, бярэцца не скарочная беларуская форма, а арыгінальныя імёны на -ій (-ый): Васілій - Васільевіч, Анатолій - Анатольевіч, Аркадзій - Аркадзьевіч, Арсеній - Арсеньевіч, Лаўрэнцій - Лаўрэнцьевіч, Генадзій - Генадзьевіч і г.д.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:49, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ясна. Хацеў бы яшчэ адну рэч у Вас удакладніць: у сына Васіля Быкава (для прыкладу) імя па бацьку будзе таксама Васільевіч? Бо, калі шчыра, я думаў, што Васіль -- поўная форма імя, калі яго носьбіт беларус па нацыянальнасці. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:24, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Асабіста мне гэтае правіла не падабаецца (дакладней, прыклады да яго). У беларускай мове няма формы "Васілій", а пра "арыгінальныя формы" правіла нічога не кажа. Таму правіла, відавочна, супярэчыць сваім прыкладам. Магчыма, што "Васільевіч" і правільна, але хацелася б бачыць нагляднае пацвярджэнне. Думаю, што лепей было б атрымаць каментар ад НАН (або знайсці, калі такі дзесьці ўжо ёсць). Ігар Барысавіч, прашу спыніць масавыя пераносы (адкатваць таксама не трэба). Ужо колькі год суіснуюць розныя варыянты, і нічога — пажыве і яшчэ.--Artsiom91 (размовы) 17:41, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Так, пра візантыйскіх кіраўнікоў пішам Васілій, бо гэта транслітарацыя (Вы ж таксама прапаноўвалі пісаць Павал для палякаў, хоць уласна ў беларускай мове такога, вядома, няма). А вось пра расійскіх дзеячоў, як разумею, мы імя перакладаем, і атрымоўваем Васіль. Увогуле, я не лічу той ці іншы варыянт адзіным правільным — я лічу, што правіла дрэннае, бо дапушчае розныя трактоўкі. Менавіта таму я сам да гэтай пары не выправіў імёны па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 17:59, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну правільна, ад імя Васілій утварылася беларуская форма Васіль, а праз яго і імя па бацьку Васільевіч, менавіта пра гэта ў правілах і апісана Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый) (гэта як з польскімі імёнамі, калі мы бачым іх славянскую форму і спрабуем ужыць да іх агульныя правілы акання, а потым аказваецца, што варта капаць глыбей, да першапачатковага імя). Пішыце зварот НАН, калі правіла не падабаецца, каб патлумачылі што да чаго, бо асабіста мне правіла прыйшлося даспадобы - упарадкавана напісанне імёнаў па бацьку --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:13, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Як разумею, то па Вашай логіцы трэба выпраўляць беларускае прозвішча Васіле́віч на Васілье́віч? Не знаю, у якім месцы ў правілах Вы знайшлі, што трэба капаць глыбей — гэта ўжо нешта сваё, каб падагнаць правілы пад прыклады. Здаецца, што, як звычайна, правілы поўнасцю ўзяты з рускай мовы, але ўлічыць беларускія асаблівасці забыліся. Я лічу, што без каментароў НАН тут увогуле нельга рабіць будзь-якія вывады і пераносы.--Artsiom91 (размовы) 18:42, 1 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не супраць, калі будзе без Паннаў, Езусаў, Уладыславаў, Люрдаў і іншых паланізмаў. Акрамя таго ў каталіцкай тэрміналогіі шмат спрэчных момантаў: Дабравешчанне і Звеставанне, Узвіжання Крыжа і Узвышэння Крыжа.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:18, 4 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Вітаю! Здаецца мне, што спасылкі на катэгорыі Вікісховішча трэба выдаліць зараз і ў далейшых заліўках НП. Бо большасць з іх не існуе, і вельмі верагодна, існаваць не будзе. Па сутнасці — зараз з'яўляюцца «смеццем»...--VladimirZhV (размовы) 20:36, 7 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
трэба падкруціць шаблон, каб яго не было відаць, калі няма спасылкі, а не выдаляць яго з артыкула, бо потым, калі з'явяцца выявы (многія падарожнікі з Глобуса Беларусі ахвяравалі ўсе свае фотаздымкі Вікіпедыі, таму патэнцыйна кожнае паселішча Беларусі можа атрымаць па здымку), некаму прыйдзецца дадаваць гэты шаблон ізноў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:20, 7 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ці можна зрабіць так, каб пры адсутнасці на Вікісховічы з'яўляўся тэкст кшталту "На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме .... Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы іх"? Замест "каб шаблон не было відаць". Думаю, так прасцей, і не будзе праблемы з пустой секцыяй "спасылкі".--Artsiom91 (размовы) 21:18, 9 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Сп.Уладзіслаў, прапаную не разбіваць Вілейскі павет у Рас.імперыі і ў складзе Польшчы, а пакінуць проста адзін артыкул "Вілейскі павет", дзе апісваецца і РІ, і Заходняя вобласць, і БССР, РП ІІ. Неадназначнасць трэба выдаліць. Няма сэнсу драбніць. --Rymchonak (размовы) 22:01, 8 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Тое, што ў папяровых энцыклапедыях адзін артыкул пра ўсе паветы — яшчэ не значыць, што нам абавязкова так рабіць. Зараз у нас частка артыкулаў пра паветы асобна па дзяржавах, частка — апісвае павет у складзе розных дзяржаў. Уласна, нічога дрэннага ў гэтым няма, але відавочна, што ў ідэале, павінны быць асобныя артыкулы пра паветы ВКЛ, Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы (бо гэта ж усё такі розныя адзінкі, падзяляліся там на воласці, а там — на гміны і інш.), а таксама неадназначнасці. --Artsiom91 (размовы) 22:42, 8 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Пакуль у нас артыкулы пра паветы нават не дацягваюць да папяровых энцыклапедый. Таму лагічна драбіць артыкул пасля таго, як ён змяшчае вельмі шмат інфармацыі. Навошта зараз драбіць Вілейскі павет? --Rymchonak (размовы) 22:45, 8 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, з той інфармацыяй, што ёсць зараз, сэнсу няма. Раней жа была інфармацыя выключна пра Расійскую імперыю. Тут пытанне не проста, драбіць або не. Проста адзін артыкул пра ўсе часы — гэта няправільна, гэта прыблізна тое ж, што пра БНР і БССР адзін артыкул пісаць. Але, з тым зместам што ёсць зараз, лепей перанесці пад назву "Вілейскі павет". Аднак, мяркую, у будучыні ўсё роўна трэба разносіць па розных артыкулах. Пэўна, Вы не будзеце прапаноўваць аб'ядноўваць Гродзенскія паветы ў адзін? --Artsiom91 (размовы) 23:11, 8 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Прывітанне. Гляньце, калі ласка, "Шаблон:Грамадская арганізацыя", бо ў артыкуле "Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі" не праяўляецца фота ў шаблоне, а таксама іншыя радкі.--Pracar (размовы) 20:17, 10 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Што будзем рабіць з перайменаванымі і скасаванымі сельсаветамі і населенымі пунктамі ў іх складзе? Напрыклад, Цемравікі сельсавет Чавускага раёна быў перанайменаваны ў Сласцёнаўскі, затым Сласцёнаўскі скасаваны і аграградок Сласцёны зараз у Каменскім сельсавеце. Зараз у катэгорыі Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна сустракаюцца Цемраўскі сельсавет, Сласцёнаўскі сельсавет, а Каменскі адсутнічае. Верагодна, па іншым сельсаветам і раёнам сустрэнецца такое не адзін раз.--VladimirZhV (размовы) 21:42, 11 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Замяніць сельсаветы ў артыкулах і дадаць сказ, што да пэўнага часу нп знахоўдзіўся ў складзе іншага сельсавета. Калі сельсавет быў перанайменаваны, то проста замяніць яго старую назву ў арыткуле на новую (Каменскі ўзнік ў 2009 годзе, калі быў перайменаваны Благавіцкі сельсавет). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:10, 12 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Згодна з Дзяржкартгеацэнтрам, у Беларусі ёсць дзве вёскі з назвай Юзэфова. Ваш бот іх стварыў пад назвай Юзафова, пры гэтым не дае альтэрнатыўных назваў. Ці не маглі б Вы праверыць, як у даведніку Лемцюговай, бо бот мог зрабіць замену.--Artsiom91 (размовы) 00:23, 16 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
У шэрагу назваў, здаецца, заўважаў адсутнасць акання/якання (ёсць назвы кшталту Гервяты — але гэта, магчыма, літоўская). Проста гэта першае несупадзенне maps.by і Лемцюговай, якое мне сустрэлася. Добра, апрацую як Юзафова.--Artsiom91 (размовы) 09:36, 16 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Таксама, тут ёсць база Лемцюговай, дзе акрамя назваў і склонаў, якія ёсць і ў друкаваным варыянце, прысутнічаюць таксама каардынаты і спасылка на Openstreetmaps. Ці можна іх неяк аўтаматычна дадаць у артыкулы або Вікідата?--Artsiom91 (размовы) 00:35, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, пане Уладзіславе! Я хачу не пагадзіцца з Вашымі праўкамі. Хай сабе не стала раздзела == Страчаная спадчына ==, хаця той млын зафіксаваны нават у краязнаўчай літаратуры (Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы для вучняў /А. І. Лакотка, С. В. Барыс. Мн., “Народная асвета”. 1986. — С. 174.). Але навошта выдаляць спісы ахвяраў вайны, рэпрэсаваных з энцыклапедыі? Дарэчы, яны складзеныя паводле некалькіх крыніц. Нязначнаць інфармацыі, як Вы пазначылі? Але ж гэта вельмі суб'ектыўна, пагадзіцеся. І гэта старонка была да сённа адзіным месцам, дзе можна было знайсці такую інфармацыю ў кансалідаваным выглядзе.
З павагай--Slabada (размовы) 15:32, 16 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
За часы вайны загінулі мільёны, а Вікіпедыя не мемарыял! У энцыклапедыі варта пазначаць колькасць ахвяр, можна яшчэ адзначыць, што сярод іх было столькі жанчын і мужчын, ды столькі дзяцей і старых, але імя прыводзяцца, толькі калі асоба была значнай (вядомы паэт, палітычны дзеяч, гісторык і г.д.) - поўныя пералікі пакіньце для вузкапрофільных сайтаў па гэтай тэматыцы.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:34, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, гляньце сюды. Стаіць апостраф замест традыцыйнай для бе-вікі рыскі. Ці можна гэта аўтаматычна выправіць? Магчыма, такое ж сустракаецца і для якіх-небудзь іншых сельсаветаў і раёнаў.--Artsiom91 (размовы) 21:54, 16 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Праглядаў гэты спіс і рабіў рэдырэкты, каб усе вёскі "гарэлі" сінім, але не магу знайсці Старадворышча ў Браслаўскім раёне і Бялевічы ў Глыбоцкім. --Rymchonak (размовы) 14:53, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Мяне вельмі непакояць назвы ствараемых артыкулаў, якія заўсёды змяшчаюць назвы сельсаветаў. Удзельнікі іх пераносяць уручную, што вельмі марная праца. Сродкамі нават таго ж Excel можна зрабіць аналіз і атрымоўмаць тое ўдакладненне, якое патрэбна (сельсавет, раён, ці ўвогуле без удакладнення). Прынамсі, я так магу. Калі ласка, спыніце стварэнне артыкулаў, калі можна арганізаваць нармальную назву.--Artsiom91 (размовы) 19:20, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Назва з сельсаветам не з'яўляецца памылковай, таму крытычнай праблемы не бачу. Пад час заліўкі стала зразумела, што назвы з такім удакладненнем маюць свае плюсы: справа ў тым, што калі бот сустракае артыкул, які ўжо існуе, ён, у залежнасці ад настройкі, або праскоквае яго, або спрабуе крыва аб'яднаць стары тэкст з новым - такім чынам незакранутымі могуць застацца старыя дрэннааформленныя артыкулы (без шаблонаў, катэгорый і інш.), якія сустракаюцца даволі часта. Вы ж можаце прааналізваць назвы, каб стварыць спіс патрэбных стронак неадназначнасцей, або аналаг гэтага спіса з патрэбнымі ўдакладненнямі - тады можна будзе праз AWB пачкамі папераносць гэтыя артыкулы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:30, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі праз AWB можна пераносіць артыкулы, то гэта куды лепей (думаў, што нельга). "Крытычная праблема" у тым, што ўдзельнікі робяць уручную шмат працы, якую можна і трэба рабіць аўтаматычна. Магчыма, абвясціць на форуме, каб прыпынілі такую дзейнасць, або ўвогуле выкласці нейкі план дзеянняў па апрацоўцы артыкулаў. Так, пастараюся зараз разабрацца, што можна рабіць аўтаматычна. Было б добра аўтаматычна ствараць шаблоны і катэгорыі сельсаветаў, неадназначнасці.--Artsiom91 (размовы) 20:41, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Пераносіць у AWB можна - атрымліваецца прасцей, чым заходзіць на кожную старонку і націскаць "Перанесці", але і да аўтаматычнасці далёка. Каб перанесці артыкулы у AWB, трэба ўвайсці пад асноўным уліковым запісам, бо ботам пераносы недазволены (магчыма і простым удзельнікам не дазволены, але ў мяне няма магчымасці праверыць). Ну, а далей усё проста: укладка Start - кнопка Move. Я не ўяўляю, як зрабіць шаблоны аўтаматычна, магчыма, прыйдзецца пайсці наступным шляхам: узяць патрэбныя шаблоны з тарвікі, ачысціць ботам у іх спасылкі ад удакладненняў, пераправіць самі шаблоны пад наш фармат, дадаць ключы і ўдакладнні (тут фокус у тым, што ў нас дастаткова будзе дадаць назву шаблона, каб спасылка стала сіняй :) ), а рэдыкты, калі трэбна, выправіць кнопкай Bypass all redirects (працуе толькі ў адмінаў) у AWB. Праўда ёсць адна праблема - невялікі працэнт назваў будзе не адпавядаць рэчаіснасці (я пра Ігумен замест Чэрвеня, Койданава замест Дзяржынска). А вось катэгорыі і старонкі неадназначнасцей, на мой погляд, можна стварыць і аўтаматычна --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:08, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Думаю, з шаблонамі можна зрабіць так: спачатку стварыць шаблоны без спісу населеных пунктаў, а пасля прайсціся па ўсіх пунктах, кожны раз дадаючы гэты населены пункт у спіс. На жаль, ніяк не магу зайсці ў AWB і штосьці зрабіць — пры спробе ўваходу здараецца нейкая памылка.--Artsiom91 (размовы) 22:15, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Я зрабіў праграму, якая выгружае шаблоны сельсаветаў. Магілёўскую вобласць паклаў сюды. Праўда, тут ёсць старыя сельсаветы (мне трэба неяк абнавіць звесткі). Таксама, яшчэ можна дадаць поле "Адміністрацыйны цэнтр". Гляньце, ці можна такое выкарыстоўваць для аўтаматычнага стварэння. Магу штосьці падправіць, калі трэба.--Artsiom91 (размовы) 01:41, 18 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Важна размеркаваць іх паводле статусу (вёскі, пасёлкі, хутары), бо, напрыклад, у шаблоне Брожскага сельсавета два паселішчы "Брожа" побач стаяць, у шаблоне Вішнёўскага сельсавета - два паселішчы "Даманова" і г.д. Яшчэ чамусьці ўдакладненні, калі гэта назва сельсавета, у дужках --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:42, 18 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Размеркаваў (аднак згодна з тым статусам, што быў — ужо пасля з'явілася шмат новых аграгарадкоў; розныя Станцыі і г.д. аднёс да пасёлкаў), дадаў цэнтр (магчыма, недзе не знайшоўся або знайшоўся няправільна — але гэта можна выправіць уручную). Таксама дадаў |Вобласць і |Раён — думаю, залішнімі не будуць. Дужкі выправіў — зараз яны толькі ў выніку падвойнага ўдакладнення, як і павінна быць. Вынік тут. --Artsiom91 (размовы) 14:28, 18 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Звычайна адзіны аграгарадок у сельсавеце становіцца яго цэнтрам, таму вялікіх праблем гэта не павінна стварыць. Большую праблему ўяўляюць бясконцыя змены саветаў і ліквідацыя нп у Беларусі--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:14, 18 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Зрабіце, калі ласка, табліцу ў Excel, пра якую яна напісаў вышэй, і адпраўце мне на пошту - зраблю паўаўтаматычную заліўку. Аналагічна з катэгорыямі: патрэбна табліца з двума слупкамі - назва катэгорыі (з удакладненнем ці без) і назва раёна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:38, 19 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не ўпэўнены, ці атрымаецца як трэба зрабіць, бо могуць пераносы радкоў зламаць усю табліцу. Сюды паклаў два прыклады (з TAB і ;-кропкай з коскай)— паспрабуйце, ці можна такія загрузіць.--Artsiom91 (размовы) 02:50, 19 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Мне ўдалося зайсці ў AWB, таму заліўку змагу рабіць сам. Аднак, кнопка "Move" шэрая, таму пераносіць артыкулы не магу. Зараз я займаюся абнаўленнем у сваёй базе інфармацыі аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, каб у шаблонах выкарыстоўваць сучасныя сельсаветы. На гэтай старонцы выклаў план дзеянняў, каб абмеркаваць яго з ўдзельнікамі. Прапаную нам з Вамі вызначыцца, хто і пад якім назвамі будзе ствараць/пераносіць/дапаўняць/абнаўляць артыкулы і шаблоны.--Artsiom91 (размовы) 00:06, 22 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі хочаце мець магчымасць пераносіць, то можна выставіць сваю кандыдатуру на атрыманне тэхнічнага сцяга адміністратара. Я займаўся заліўкай артыкулаў (пакуль перапынак) і заліўкай каардынат (Віцебская, Магілёўская і Гомельская зроблены, Гродзенская не была заліта да канца, таму яе пакуль не чапаю), цяпер, відаць, буду займацца пераносамі пад слушныя назвы і інтэрвікамі. Калі Вам патрэбна будзе дапамога ў заліўцы шаблонаў/неадназначнасцей/катэгорый - я буду рады дапамагчы! --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:32, 22 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Гэтай царквы не знайшоў у спісе ГКК Шклоўскага і Дрыбінскага р-наў. У Вікіпедыі ёсць арт. Кішчыцы Дрыбінскага р-на. У якім р-не насамрэч гэтая царква? --Rymchonak (размовы) 13:01, 23 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Дрыбінскі раён утвораны, калі не памыляюся, у 1987 годзе. Магчыма, інфармацыя ўзята з больш старай крыніцы, калі вёска ўваходзіла ў Шклоўскі раён. --Artsiom91 (размовы) 14:09, 23 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Чаховіч, для гміны Польшчы ў нас ёсць адмысловы шаблон Шаблон:Гміна Польшчы. Думаю, лепей выкарыстоўваць для заліўкі яго (магчыма, неабходым чынам мадыфікаваўшы). Можна ў ім прастаўляць катэгорыю "Гміны Польшчы", каб была хоць-якая каэгорызацыя — пазней можна будзе выдаліць. Дарэчы, думаю, варта было б стварыць шаблон "Сельсавет Беларусі", каб таксама аўтаматычна прастаўляць катэгорыі, і выкарыстоўваць яго для заліўкі. --Artsiom91 (размовы) 13:25, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Пасля таго, як Вы змянілі «сойм» на «сейм», спасылка на катэгорыю перастала працаваць. Увогуле хацелася бы даведацца, як Вы прапаноўваеце размяжоўваць гэтыя 2 тэрміны. Я чуў думку аб тым, што «сейм» ужываецца ў дачыненні да Міжваеннай і Пасляваеннай Польшчы, а «сойм» — у дачыненні да Рэчы Паспалітай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:23, 20 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Для Польшчы тасама можна знайсці на польскай, проста яны не прастаўлены. Але зараз у нас проста няма такой колькасці артыкулаў, каб падзяляць. Ну гэта яшчэ непрынцыпова, а вось "сойм" і "III Рэчы Паспалітай" дакладна трэба прыбраць.--Artsiom91 (размовы) 08:37, 21 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Парталы і праекты
Да вашай заўвагі да "парталаў/праектаў да выдалення". У двух словах: парталы для чытача, арганізуюць уваходы у складаны масіў звестак. Праекты для распрацоўшчыкаў, арганізуюць уваходы ў масіў тэхналагічных і рэсурсных сродкаў. Калі гэтыя функцыі змешваюць, атрымліваецца недасканаласць. Yury Tarasievich (размовы) 15:53, 21 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Чаховіч, калі ласка, стварыце чырвоныя шаблоны з артыкулаў пра чэмпіёнаў свету 1958 (такія як "Склад зборнай Бразіліі на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі..."), інакш іх прыйдзецца з артыкулаў павыдаляць.--Artsiom91 (размовы) 19:30, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Апісанні астэроідаў, як мне падалося, унікальныя, таму ніяк, спісы таксама лепей не чапаць ботам, бо будуць вісець з неперакладзенымі назвамі (як у рувікі). А вось аб'екты NGC трэба будзе дацягнуць ботам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:10, 15 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Значыць, усё-ткі невыпадкова гэта адбылося))) Шчыра дзякую за стварэнне. П. С. Таксама быў здзіўлены таму, што не мелі такі артыкул. А "Сцяг Славакіі" будзе дапісаны і намінаваны на добры. Дарэчы, агітую Вас далучыцца да галасавання па добрых і выдатных артыкулах і спісах, бо праекту бракуе тых, хто галасуе. Заглох праект... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:48, 2 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Artificial123, як высветлілася, у англавікі не працуе аўтазгортванне для div'аў (калі іх 2 і больш), а ў нас Common.js узяты ў гэтых наладах адтуль. У рувікі, адкуль узяты шаблон — працуе. Тэарэтычна, магу паправіць. Пакуль жа выставіў у шаблоне "схаваны = так" (можаце ва ўнутраных прыбраць, калі там Вам здаецца лепей). Але, ізноў жа, лепш шаблон увогуле перарабіць, бо, напрыклад, у артыкуле Антон Дзянікін два навігацыйных шаблона ўнізе зусім розныя.--Artsiom91 (размовы) 00:06, 30 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Du warst sehr fleißig und hast gut illustriert!
Wahrscheinlich hast du auch gut recherchiert, aber ich bin nicht in der Lage, die Qualität deiner Arbeit zu bewerten.
Die Weißrussische Gotik ist charakteristisch nur für das ethnische Territorium des Aufenthaltes der Weißrussen, das mit den Grenzen modernen Weißrussland nicht übereinstimmen wird. Aber in Kaunas, Kėdainiai und Zapyškis (Sapieżyszki) der Weißrussen war es niemals.
Kaunas: In den maßgeblichen Quellen wird nicht erwähnt (Ich weiß warum nicht).
Kėdainiai: Basilika. In der Weißrussische Gotik nur die Hallenkirche
Zapyškis: Der späteste gotische Tempel. Die Kirche hat weißrussischer Fürst Lew Sapieha gegründet, er hat, offenbar, hierher die Weißrussische Gotik eben gebracht... (Man muss in den Artikel "Weißrussische Gotik").--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:41, 28 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Im 16. Jahrhundert gab es ja noch kein Weißrussland, sondern ein großes slawisches Gebiet im Großfürstentum Litauen (Вялікае Княства Літоўскае), das aus vielen ehemaligen Fürstentümern (Княства) bestand und das zeitweise auch den größten Teil der heutigen Ukraine umfasste. (*)
Die gemeinsame Amtssprache war Ruthenisch.
Auffällig ist, dass – in der Wikipedia – diese Sprache in jeder modernen Sprache (vor allem der Nachfolge- und Nachbarstaaten) anders genannt wird: RU: Западнорусский письменный язык, UK: Староукраїнська мова, BE: Старабеларуская мова, PL: Język ruski, LT: Rusėnų kalba, EN: Ruthenian language, DE: Ruthenische Sprache.
de.wikipedia nennt als Eigenbezeichnungen („Ruthenisch“ auf Ruthenisch): руский языкъ, auch русский языкъ, руська мова, d. h. „russische Sprache“, oder проста мова, d. h. „einfache Sprache“ oder „Umgangssprache“.
Man darf annehmen, dass dieselben Handwerker, auch die Baumeister für verschiedene Bauherren gearbeitet haben. Der Stil wird durch die Formen definiert, nicht durch den Bauherren.
Lew Sapieha war Woiwode (Ваявода) der Woiwodschaft Podlachien (Падляшшая ваяводства) des Großfürstentums Litauen.
(*) Man soll frühere Fürtentümer ja nie danach zusammenfassen, was später daraus geworden ist, sondern nur danach woraus sie entstanden sind.:) --Ulamm (размовы) 00:48, 29 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Ich meinte die slawische Bevölkerung jenen Teiles des Großfürstentum Litauen, das nach dem Union von Lublin vom Fürstentum blieb (D.h. Litwinen (ліцвіны) und Ruthenen (русіны) - der Vorfahren der modernen Weißrussen).
Der Stil klärt sich von den Geschmäcken des Bestellers, seiner Konfession und seiner Herkunft. Durch dem Dominieren der slawischen Kultur im Fürstentum, der Weißrussische Gotik konnte des ethnischen Territoriums der Weißrussen über die Grenzen hinauslangen. Aber er hat nicht selbst über die Grenzen hinausgelangt, der Weißrussische Gotik hierher haben die slawischen Magnaten (zum Beispiel, Sapiehen) gebracht.
P.S. Ich untersuchte die St.-Gertrud-Kirche in Kaunas: Es gibt keine genaue Nachrichten, wenn die Kirche aufgebaut war. Die Kirche kann sich nicht zur Weißrussische Gotik, und zur "Deutsche" Gotik verhalten. In der Mitte des XVI. Jahrhunderts war der Turm angebracht. Meiner Meinung nach, der Turm verhält sich zur Weißrussische Gotik wirklich, weil der doppelte Bogen mit "гірка" ein charakteristisches architektonisches Element der Weißrussische Gotik ist. Der Turm der Kirche in Hniezna (Касцёл Святога Міхаіла) war etwa zu dieser Zeit aufgebaut . --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:06, 29 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Што значыць «нармальна»? Я скрын кінуў. Шаблон Цёзкі1, напрыклад, такіх прагалаў не робіць. Увогуле, я паглядзеў, першы шаблон для цёзкаў, той што нібыта для імён, выкарыстоўваецца толькі для прозвішчаў. Увогуле, слаба разумею, навошта неадназначнасць для імён, такое ж не робіцца. Думаю, трэба проста змяніць першы шаблон--Liashko (размовы) 01:02, 31 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Прывітанне
Прывітанне! Калі ласка адкаціце праўку [5] ўдзельніка «JerzyKundrat», бо, верагодна, ён не валодае рускай мовай дастаткова добра і ўсё ставіць і ставіць пад ахову свае рэдагаванні.--Pracar (размовы) 17:13, 2 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Ну і асабістая просьба, таксама адкаціць гэтую Вашую праўку [6], бо на маім маніторы артыкул стаў крывым з-за такога перамяшчэння ў левы бок. Верагодна, у залежнасці ад дзіяганалі манітора і маштабаў прагляду выявы перамяшчаюцца па артыкулу. Я звычайна раблю пад класічны памер манітора)).--Pracar (размовы) 17:18, 2 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Не ведаю, што такое класічны памер манітора, але ў Вікіпедыі выпрацаваны правілы афармлення артыкулаў, у тым ліку правілы іх ілюстравання (ілюстрацыі павінны "глядзець" у цэнтр артыкула). Таксама не маю намеру ўдзельнічаць у вашых войнах правак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:28, 2 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Няўжо вырашэнне канфліктаў правак і вайны правак не з'яўляецца функцыяй адміністратара Вікіпедзіі? // А маю просьбу пра перамяшчэнні выявы [7] ласкава прасіў бы задаволіць. Не такая вялікая просьба і прынцыповасць.--Pracar (размовы) 23:25, 2 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Вот не смогла пройти мимо, даже в рувики, где царит Белоруссия, правильным написанием населения нашей страны считается белоруСы (с одной с). БелоруССы - это всегда и везде неправильно. С уважением к вашей работе, --Хамелка/ разм.20:33, 3 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
А у русских вечно что-то не так: то напишут не то, то президента выберут не того, то сами не знают «чиво они хочут». Зато всем объяснят, что «так самое правильно». Ну «шо с них узять»? С уважением к вашему вопросу, Лобачев Владимир (размовы) 21:06, 3 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Сп. Уладзіслаў, у БЭ Т.17, у Руска-Беларускім слоўніку Т.3 Чэчня. Пераносім? Ці ёсць АК для варыянту Чачня? + Ці можаце замяніць у артыкуле картку-шаблон на сучасную? --Rymchonak (размовы) 21:35, 4 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Гэта састарэлая форма напісання. Чачня́ (Чачэ́нская Рэспубліка) з'яўляецца транслітарацыяй рускай назвы Чечня́ (Чече́нская Респу́блика), а не арыгінальнай Нохчийчоь (Нохчийн Республика), таму згодна з § 4 п. 3 Правілаў беларускай мовы 2008 года «у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання — пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а]». У Слоўніку беларускай мовы 2012 года няма ўласных імёнаў, але мяркуючы па прыкметніку чачэнскі і словах чачэнка і чачэнец [10] (у БЭ выключна чэчэнскі і чэчэнцы), можна казаць пра тое, што змены ў правапісе былі зафіксаваны. Таксама існуе інструкцыя па транслітарацыі з рускай мовы на беларускую, але не думаю, што яна тут патрэбна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:59, 4 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
YЗроблена. Сачыце за колькасцю квадратных дужак. Дарэчы, ці Вы збіраецеся пісаць артыкулы пра іншых прадстаўнікоў роду Сталыпіных? Калі не, то шаблон непатрэбны, яго змест можна проста ў артыкул уставіць. А калі збіраецеся, то варта яго вікіфікаваць.--Artsiom91 (размовы) 14:40, 17 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, спадар Чаховіч. Ці маглі б Вы змяніць гэты шаблон, каб раздзелы «Сілы бакоў» і «Страты» адлюстроўваліся толькі пры наяўнасці адпаведнай інфармацыі? Бо атрымліваецца так. Дарэчы, тое самае можна прымяніць і для іншых раздзелаў («Праціўнікі», «Камандуючыя») --Kalinowski (размовы) 14:54, 23 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Калі дата перапісу чапляецца з Вікідаты, чамусь няправільна адлюстроўваецца год перапісу, хаця на Вікідаце ўсё правільна. Напрыклад, Вёска Прыдняпроўе, год перапісу адлюстроўваецца 2009, і так заўсёды з беларускімі населенымі пунктамі. 2009 замест 2010.--Liashko (размовы) 22:25, 25 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Лепш не ставіць састарэлую колькасць насельніцтва і двароў і прэамбулу. Выпраўляць на новыя дадзеныя больш будзе. Насельніцтва дастаткова ў картцы і раздзеле для насельніцтва.--Liashko (размовы) 22:18, 1 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Basicaly I am interested in doing that, but can't set any terms. I work on three countries besides Belarus in Estonian wiki (Nicaragua, Latvia, Lithuania + geology. I hope there is no hurry with this subject. Oh, and a small side-project. I found a site with borderlines for сельсавет. It is the land register of Belarus and as much as I know it is the only place where these are available unless you have some belarus encyclopedias at home. I decided to put the locations of сельсавет up into commons, but it is a lot of work to do. As belarussian language has really weak coverage of them I was hoping you might (with you I mean wiki community) start to make these articles - providing them with areas and full list of villages (the only lists available in internet at the moment that are complete are in russian). Greetings - Melilac (размовы) 23:47, 27 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Прапанова
Калі завершым уніяцкую спадчыну, прапаноўваю стварыць адпаведныя спісы па праваслаўнай і рымска-каталіцкай спадчынах. У ідэале можна яшчэ і пратэстанцкія ды нехрысціянскія спісы стварыць. Што думаеце наконт гэтага? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:18, 2 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Я ўжо пачынаў праваслаўныя храмы, але хутка перагарэў, бо іх занадта шмат і ў такім выглядзе атрымліваецца бязглуздае скопішча фотаздымкаў і спасылак на артыкулы. Пакуль спіс уніяцкіх храмаў невялікі, трэба паводле нейкіх крытэрыяў разбіць на блокі і адсартаваць іх. Напрыклад, раскідаць храмы па сучасных абласцях (не абавязкова рабіць 7 асобных табліц, можна і ў адной — уверсе Брэсцкая, унізе — Мінская) і зрабіць сартаванне паводле назвы населенага пункта — так будзе прасцей карыстацца такой табліцай. У працы з табліцай паспрабуйце візуальны рэдактар, пэўныя рэчы там зрабіць лягчэй (выдаліць ці дадаць слупок, напрыклад). P.S. Назва атрымалася нейкая мудрагелістая, можа варта пераназваць у Спіс уніяцкіх храмаў Беларусі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:37, 2 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Назву не я прыдумваў, але адзначу, што яна, хай і мудрагелістая, але трапная, бо "Спіс уніяцкіх храмаў Беларусі" — гэта ўсё жа іншае, бо са ўсяго спіса (а ён немалы) толькі 1 царква будзе з'яўляцца дзеючай уніяцкай, іншыя жа будуць колішнімі ўніяцкімі і сучаснымі праваслаўнымі. Дык што жа іх і ў спіс праваслаўных цэркваў уключаць? Плюс да ўсяго я ў прэамбулу даволі мудрагелістыя, але адназначныя крытэрыі вынес. Вось, напрыклад, Полацкая Сафія была ад пачатку праваслаўнай, але пасля яе знішчэння ад праваслаўнай архітэктурнай спадчыны нічога не засталося — стаіць тое, што пабудавалі ўніяты, прычым яно зусім у іншым стылі і выглядзе. Адпаведна я не ўключаў у спіс уніяцкія храмы, якія былі знішчаны, а на іх месцы праваслаўныя пабудавалі абсалютна іншага выгляду новыя храмы. Што да іншых заўваг, я паспрабую зрабіць штосьці на ўзор "Гарадоў Беларусі". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:53, 2 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Спадзяюся, Вы ўсведамляеце, што, калі атрымаеце бан за дзеянні, які былі здзейнены насуперак кансенсусу супольнасці пасля папярэджання (што можна тлумачыць як дэструктыўныя паводзіны, давядзенне да абсурду і гульню з правіламі), то не будзе мець магчымасці «адпомсціць» у адказ? Вяртайце пакуль усё назад і ідзіце сюды — Вікіпедыя:Да перайменавання. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:35, 13 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Шаблон:Пісьменнік
Вітаю. У дакументацыі для капіявання ёсцека радкі «род», «жонка», «муж», «дзеці», аднак у самім шаблоне гэтых пунктаў няма. Трэба неяк зрабіць. Я ў шаблонах-картках зусім не разбіраюся. Магчыма, для муж-жонка трэба зрабіць адзін параметр, «сужэнец», каб можна было чапляць з вікізвестак.--Liashko (размовы) 01:35, 16 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Сп. Уладзіслаў, дапамажыце, калі ласка з гэтым шаблонам. Трэба дадаць туды некалькі пунктаў (Аб'яднанне, Аб'яднана з..., Раскол, Раскол на..., Папярэднік, Колер, Палітычная пазіцыя, Фракцыя Еўрапарламента, Палітычная партыя ЕС). Я спрабаваў, і код дапісваў у шаблоне, але ён пасля змен усё роўна не працуе належным чынам.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:58, 25 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Сп.Уладзіслаў, праглядаў арт.пра Гомель. Ці не маглі б Вы стварыць арт.пра герб Гомеля, выкарыстоўваючы інфармацыю з раздзела альтэрнатыўным правапісам? --Rymchonak (размовы) 13:50, 22 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Літаральна сёння заўважыў, што мы мелі катэгорыю з граматычна памылковай назвай — "Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу". Я перанёс яе пад слушную для меснага склону — цяпер маем "Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбурзе". Але артыкулаў там настолькі шмат, што рукамі я іх у новую катэгорыю перанесці не змагу. Ці змаглі бы Вы дапамагчы мне зрабіць перанос сваім цудоўным робатам? Тую жа просьбу маю наконт катэгорыі "Памерлі ў Санкт-Пецярбурзе". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:59, 29 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
У запазычаных назоўнiках i назвах гарадоў, якiя заканчваюцца на -бург, -берг, нарматыўны канчатак -у даволi часта замяняецца канчаткам -е, якi для гэтага тыпу назоўнiкаў квалiфiкуецца як адступленне ад лiтаратурнай нормы ([11] са спасылкай на Граматыка беларускай мовы. Т. I. С. 55; Беларуская граматыка. С. 78-79; Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогiя. Марфалогiя. С. 68.) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:21, 29 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Ясна. Ну я, шчыра кажучы, меркаваў па тым, што "Пецярбург" назоўнік таго жа скланення і тыпу, што і "снег" (у снезе). Адпаведна і рабіў па аналогіі. Гэта вельмі добра, што існуюць нормы і што Вы мяне паправілі, але, ведаеце, я апошнім часам схіляюся да думак, што сучасны правапіс настолькі заблытаны і часам цалкам пазбаўлены логікі, што варта яго ці цалкам рэфармаваць, ці вярнуцца да вытокаў пачатку 20 ст. Але гэта проста думкі ўслых. Спадзяюся, што ўрэшце калі-небудзь гэтыя праблемы будуць вырашаныя ў НАН, бо, мне падаецца, займаюцца яны зараз выключна этымалогіяй... Пераношу назад. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:26, 29 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
у словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі, цюркскі, каракскі, каракалпакскі, квебекскі, таджыкскі, узбекскі; --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:43, 14 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Заўважыў сваю памылку. Не ведаю, колькі разоў я дадаў 12 том БелЭн у літаратуру і ў выглядзе зносак {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=11|старонкі=454|старонак=560|isbn=985-11-0198-2 (Т. 11)|тыраж=10 000}} замест {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=12|старонкі=|старонак=560|isbn=985-11-0198-2 (Т. 12)|тыраж=10 000}} (памылкова том=11 і Т. 11). Калі магчыма, прашу выправіць ботам 11 на 12. --VladimirZhV (размовы) 17:49, 1 мая 2016 (MSK)[адказаць]
Сп. Уладзіслаў, скажыце, калі ласка, адкуль Вы ўзялі спіс віцебскіх вуліц? Ёсць заўвагі: 1) спіс — цяжкі і малаінфарматыўны, бо вуліцы не па алфавіце, не па раёнах; 2) У Віцебску няма Свабоднай, Сацыялістычнай, Садовай плошчаў! 3) Няма ў Віцебску і завулку Я.Коласа. Гэта толькі тое, што кінулася адразу ў вочы. --Rymchonak (размовы) 20:13, 6 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
На сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва (магу падрабязней, калі цікавіць), калі там ёсць, значыць афіцыйна існуюць. Можа да горада былі далучаны нейкія населеныя пункты, у якіх былі пералічаныя плошчы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:39, 6 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Можна спасылку? Паглядзеў Рубу, Акцябрскі, Кіраўскі, няма такіх плошчаў. А на завулку Коласа было 2 прыватныя дамы, іх знеслі, завулак спыніў існаванне. Спіс абсалютна нязручны, бо не па алфавіце. --Rymchonak (размовы) 22:53, 6 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, паглядзеў. Буду ўдакладняць на месцы. Магчыма, шапку для спіса напішу. А можна неяк прыбраць чырвоныя радкі для маленькіх вуліц з нумарамі? --Rymchonak (размовы) 23:14, 6 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Рэч вось у чым: маскоўскія вуліцы нават з парадкавымі нумарамі забудаваны шматпавярховымі дамамі, на іх размешчаны буйныя аб'екты. А які сэнс пісаць, напрыклад, пра мінскія вул.Цяплічную, Геалагічную, Сцяпянскую і г.д., дзе акрамя сядзібнай забудовы няма нічога. Сэнс ствараць артыкул пра завулак Якуба Коласа ў Віцебску, на якім было толькі 2 аднапавярховыя дамы (зараз увогуле нічога няма)? Альбо завулак Дзімітрава, на якім быў 1 аднапавярховы дом (зараз будуецца маналітная шматпавярхоўка, адрас якой будзе пр-т Белабародава)? --Rymchonak (размовы) 08:12, 7 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Hello, Чаховіч Уладзіслаў. Sorry to write you in English. I saw your edits on Lithunanian Wikipedia and came here to ask for your help. I am looking for correct Belarusian spelling of lt:Ogorodiščia, a former Belarusian village by Kotra river. Clould you please help me with it? Thanks in advance. Powermelon (размовы) 09:24, 11 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, Уладзіслаў. Мяне вельмі зацікавіла ваша прапанова весці стужку на галоўнай старонцы. Я студэнт журфака БДУ, маю вопыт работы ў СМІ і досыць шырокі вопыт у напісанні артыкулаў на самыя розныя тэмы. У мяне ёсць вольны час і вельмі вялікае жаданне займацца гэтай, на мой погляд, карыснай і цікавай працай. Дзякуй за ўвагу, буду чакаць вашага адказу. З найлепшымі пажаданнямі! Kotik-shprotik (размовы) 22:06, 29 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Я не супраць, акрамя таго можна было б стварыць старонку з навінамі па падабенстве з рускай, дзе б публікаваліся апошнія падзеі, якія не трапілі на галоўную старонку. Праўда, мяркуючы па артыкуле пра турэцкі путч, Вам варта яшчэ папрактыкавацца ў афармленні вікістаронак і іх вікіфікацыі: правільна афармляць зноскі (і не выдаляць іх пры перакладзе, гэта важна), дадаваць шаблоны-карткі, рабіць вікі-спасылкі ў назоўным склоне ([[каменданцкая гадзіна|каменданцкую гадзіну]] а не [[каменданцкую гадзіну]]). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:39, 30 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Пан Уладзіслаў, аб сусветных навінах і без нас напішуць, а тут бы добра пісаць пра беларускія навіны. І няма нічога цяжкага: беларускія газеты, сайты якіх маюцца ў сетцы, штодня гэтыя http://belsmi.by/news/ звесткі даюць. І ў розных газетах розныя звесткі. Няхай яны ў сусветным маштабе правінцыйныя, але ж яны беларускія, як і наша вікіпэдыя. Ці не так?--Ohlumon (размовы) 19:03, 30 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Дзень добры. Ведаеце, я ўжо сапраўды шмат чаго вывучыў на ўласным вопыце, таму быў бы рад заняцца і вашай прапановай. Зрабіў яшчэ адну старонку (пра Новы час). Дзякуй за павагу. Kotik-shprotik (размовы) 16:35, 31 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Здравствуйте, уважаемый Чаховіч Уладзіслаў! Я не знаю белорусский, но знаю одну песню ваших Песняров и делаю для вас заказ: вы сможете сделать на вашем белорусском языке статью про музыканта Николая Носкова, Валерия Меладзе или Филиппа Киркорова? Если вы сделаете одну из трёх вариантов, то я буду вам очень благодарна! Спасибо или по вашему Дзякуй! Анна Озерова (размовы) 17:49, 6 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Уважаемый Чаховіч Уладзіслаў, вы сможете сделать статью на вашем белорусском языке про музыканта Николая Носкова? Если вы сделаете эту статью, то я буду Вам очень благодарна и гостеприимна! Спасибо! Дзякуй! --Анна Озерова (размовы) 21:16, 7 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Гэта арфаграфічная памылка, папулярнасць тут ролі не адыгрывае: Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, камп’ю'тар, пэ'йджар, рэйсфе'дар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар, прэсві'тар. Слоўнік беларускай мовы 2012 года - катар --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:27, 11 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
May I ask, which Belarusian Bible version was it from? (because I will be adding it to a blog page and I can have it attributed to a source where possible). --DaveZ123 (размовы) 19:48, 18 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Хутар Раслякі - дом каля аднайменнай станцыі. Больш няма анічога. Адкуль вёска? Фактычна лепш напісаць 1 артыкул, дзе будзе ўся інфармацыя, чым 2. 3-і артыкул пра вёску стаўлю пад вялікі сумнеў. --Rymchonak (размовы) 13:49, 23 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Калі дзяржава лічыць гэты дом асобным населеным пунктам, то і мы павінны. Паводле перапісу 2009 года на станцыі (трэба даведацца, калі статус быў зменены на хутар) жыло 6 чалавек, у вёсцы 3 чал. У маштабах сельсавета, дзе з тузін вёсак з адным жыхаром, гэта даволі вялікае паселішча :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:24, 23 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Націск у армянскай мове фіксаваны, таму з транслітарацыяй праблем не павінна быць, але гэтыя стабы не зусім стабы, акрамя трывіяльнай інфармацыі яны часта змяшчаюць звесткі пра манастыры, храмы і іншыя аб'екты. Можна паспрабаваць, мо што і атрымаецца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:19, 10 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
{{subst:#switch:be|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...
Можа, для дэпутатаў не варта дадаваць спасылку на Вікісховішча? Гэта не населеныя пункты, фота наўрад ці з'явіцца, да і раздзел "Спасылкі" пустым не стане. Таксама звяртаю ўвагу, што шмат артыкулаў пра беларускіх дэпутатаў маецца ў польскай вікі, у тым ліку ў Вікідата, мае сэнс адсочваць і звязваць.--Artsiom91 (размовы) 00:33, 13 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, сп.Уладзіслаў! Сёння праглядаў катэгорыю артыкулаў малога аб'ёму. Скажыце, ці ёсць тэхнічная магчымасць праставіць ботам карткі ў аб'ектах Месье? Як у першых чатырох аб'ектах М1-М4. Гэта істотна павялічыць аб'ём. --Rymchonak (размовы) 13:37, 22 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Думаю, што Шушы стаў Шушай пасля таго, як азербайджанцы павыразалі ўсіх армян у горадзе. А як цяпер яго называць - не ведаю, БЭ займае бок Азербайджана, падаючы на карце азер. назвы, а ў дужках - армянскія --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:07, 23 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Вітаю! Маглі б Вы перайменаваць без перасылкі вышэйназваную старонку ў «Звезда, альбом Без Білета», як гэта зрабілі тут, бо на яе спасылаюцца (і могуць спасылацца ў будучыні) нейкія астранамічныя і фізічныя артыкулы, як, напрыклад, гэты. Дзякую, Віт08:51, 25 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Address Collection
Congratulations! You have more than 4 accepted articles in Wikipedia Asian Month! Please submit your mailing address (not the email) via this google form. This form is only accessed by me and your username will not distribute to the local community to send postcards. All personal data will be destroyed immediately after postcards are sent. Please contact your local organizers if you have any question. Best, Addis Wang, sent by MediaWiki message delivery (размовы) 10:58, 3 снежня 2016 (+03)[адказаць]