Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
Пан Арцём, ці не будзеце Вы супраць сцяга аўтадаглядчыка? --Максім Л. (размовы) 11:39, 7 студзеня 2013 (UTC)
Дзякуй, не супраць--Artsiom91 (размовы) 11:43, 7 студзеня 2013 (UTC)
Футбалісты
Добры дзень, Арцём.
Робіце добрую справу - пішаце і паляпшаеце артыкулы пра беларускіх футбалістаў, клубы. Ці не плануеце ў будучыні напісаць ці палепшыць артыкулы пра зорак сусветнага футбола, бо ў Вікіпедыі шмат такіх артыкулаў Андэрсан Полга? --Rymchonak (размовы) 06:12, 17 красавіка 2013 (UTC)
Вельмі магчыма, але спачатку планую разабрацца з беларускім. Згодзен, што стан многіх такіх артыкулаў незадавальняючы. Але калі і буду працаваць з артыкуламі пра зорак сусветнага футбола, то, напэўна, толькі дадам картку і катэгорыі, максімум два словы "вызначыўся на чэмпіянаце свету", бо, у любым выпадку, значна болей інфармацыі будзе на ішнамоўных вікіпедыях, якую я не бачу сэнсу дубляваць.--Artsiom91 (размовы) 06:25, 17 красавіка 2013 (UTC)
Чэмпіянаты
Спадар Арцём, ці можаце ў бліжэйшыя дні трохі палепшыць ніжэйназваныя артыкулы, каб выратаваць іх ад выдалення?
Вядома, магу. Дзякуй за падказку--Artsiom91 (размовы) 10:51, 13 жніўня 2013 (UTC)
Пытанне
Калі ласка, адкажыце на пытанне ў абмеркаванні спіса гарадоў Беларусі. Дзякуй. --Artificial123(размовы) 19:09, 6 чэрвеня 2014 (FET)
Паглядзіце секцыю Мінская вобласць і выкажыце заўвагі, калі ласка. --Artificial123(размовы) 22:34, 6 чэрвеня 2014 (FET)
Гетманы
Вітаю. Наконт перайменавання, калі не памыляюся, то урад менавіта "вялікі гетман", таксама і "польны гетман". Варыянт "гетман вялікі" гэта хутчэй "сарціроўка" папяровых выданняў, так разумею, менавіта іх Вы за ўзор узялі? --Максім Л. (размовы) 12:10, 24 верасня 2014 (FET)
Пра парадак слоў у гэтай пасадзе — няпростае пытанне. Па-польску натуральны парадак менавіта такі: Гетман вялікі літоўскі. Раней (пакуль у ВКЛ не ўжывалася польская мова) гетман называўся найвышэйшым ці яшчэ як, таму я пры пераносе кіраваўся аднастайнасцю з іншымі назвамі (парадак: НАЗВА вялікі/польны/надворны літоўскі/каронны). У іншамоўных вікіпедыях звачайна блытаніна, але ў асноўным таксама лічыцца "Гетман вялікі літоўскі". Перанос зараз звязаны з тым, што я збіраюся рабіць падобныя артыкулы/катэгорыі для Кароны, а парадак "Вялікі гетман каронны", на мой погляд, выглядае ненатуральна, куды часцей сустракаецца "Вялікі каронны гетман". Калі ёсць нейкія аўтарытэтныя крыніцы, якія падцвердзяць што ў вялікалітоўскіх пасадах правільна пісаць "Вялікі гетман" а не наадварот, то я не супраць адваротнага пераносу.
Таксама ў мяне будзе просьба аб пераносе застаўшыхся артыкулаў (там трэба спачатку выдаліць існуючую перасылку):
Я заўважыў. Тут яшчэ горш. Спадар Чаховіч перакладае з рускай, дзе ёсць шаблоны кшталту "Шаблон:ФК Тарпеда", а ў нас іх няма. Увогуле лічу, што шаблоны "Уладальнікі кубка краіны" і "Уладальнікі суперкубка краіны" непатрэбныя і вартыя выдалення, акрамя рувікі яны амаль нідзе не сустракаюцца і не нясуць ніякай карысці. --Artsiom91 (размовы) 00:18, 16 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Translating the interface in your language, we need your help
Hello Artsiom91, thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
Каб дадаць або змяніць пераклады ва ўсіх вікіпраектах, калі ласка, карыстайцеся сайтам лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.
Спадар Арцём, ёсць пытанне, ці плануеце Вы ў нейкай перспектыве перанос і выпраўленне артыкулаў пра футбол у "па футболе" ці для Вас гэтае распаўсюджванне трасянкі неістотна? --Kalinowski (размовы) 21:57, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Было б нядрэнна, але артыкулаў, катэгорый і шаблонаў пра футбол значна больш, чым пра снукер. Асабіста я выступаю за тое, каб пісаць артыкулы, для мяне "па футболе" ці "па футболу" — другасортная справа. Таму пакуль што займацца гэтым не планую. Але, калі хтосьці пачне перанос, не буду супраць і дапамагу.--Artsiom91 (размовы) 22:01, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Ohlumon, на Форуме ўжо пачалося абмеркаванне гэтага пытання. Асабіста я не супраць будзь-якіх змен, калі Вы іх зможаце правесці. А пакуль "Трэба рабіць як у другіх віках" — гэта Вашае асабістае меркаванне. У нашай вікі ў такіх выпадках традыцыйна катэгорыя дадаецца, таму я яе і дадаў (на форуме пісаў, што ў Катэгорыя:Род Радзівілаў 6 ці 7 жонак Радзівілаў — чаму Вам так замінае менавіта Марыя Лупу, хіба яна горшая за іншых? і ў іншых катэгорыях магнатаў таксама жонкі ёсць). Не так цяжка выправіць катэгорыі, калі будзе дамоўленасць — але куды прасцей забыцца потым дадаць артыкул у катэгорыю, нават калі змены і будуць прынятыя.--Artsiom91 (размовы) 21:49, 12 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Святлана Аляксандраўна Аблаухава
Дзень добры, паважаны. Па якой прычыне, ці правілу беларускай мовы, Вы перайменавалі артыкул. Справа ў тым, што і ў газеце Звязда, і ў выданні Хто ёсць хто напісана Аблаухава, а не Аблавухава.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:00, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Вітаю, спадар Дзяніс. Прабачце, магчыма паспяшаўся з пераносам. Зрабіў перанос таму, што ў беларускай мове ў такіх сітуацыях з'яўляюцца прыстаўныя зычныя (напрыклад, Юрый Астравух). Паглядзеў, што крыніцы сапраўды чамусьці пішуць "Аблаухава". Зараз зраблю адкат, але пакіну спасылку з "Аблавухава". Таксама, выдаліў рускамоўны варнянт, бо ў беларускага дзеяча няма падставы яго пісаць. --Artsiom91 (размовы) 18:22, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Раней у мяне быў (не мной зроблены) скрыпт, які праз выкарыстанне пайвікі мог прастаўляць шаблоны з адначасовым парсінгам дадзеных з іншай івікі, такім чынам я дадала да некалькіх тысяч артыкулаў шаблон-картку (НП, адм. адзінкі ў першую чаргу, але былі і іншыя). Пасля таго, як уключылі Вікідадзеныя і івікі ў тэкстах артыкулаў прыбралі, скрыпты страцілі карысць. Чаховіч прасіў ботавода з рувікі, каб ён выцягнуў з ру- і тарвічных артыкулаў па беларускім НП інфу на Вікідадзеныя, тады пры дабаўленні шаблона ў артыкул прынамсі каардынаты самапрастаўляюцца. Напэўна, самае лепшае - гэта тое ж самае зрабіць з футбалістамі. Тады можна будзе дадаваць пусты шаблон лічы толькі з імем па-беларуску, а астатняе (як мінімум даты і фотка) далучацца аўтаматычна.--Хамелка/ разм.12:25, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадарыня Хамелка, дзякуй за такі скрыпт. Таксама думаў, ці можна дадаваць картку аўтаматычна, але праблема ў тым, што, напрыклад, кар'ера іграка ў розных віках афармляецца па-рознаму ды змяшчае розную інфармацыю. У Вікідата яе пакуль яшчэ не кладуць. Калі дадаваў карткі чэмпіёнам 1930, то ў аднаго ў трох розных віках было тры розных даты нараджэння. Спадар Чаховіч наладзіў шаблон "Футбаліст", ка ён забіраў даты і месцы нараджэння і смерці, грамадзянства і фота. Штосьці яшчэ забраць цяжка. Ну а ствараць пустыя шаблоны не бачу ніякага сэнсу. І так, калі гляджу гісторыю правак гэтых агрызкаў, дзіўлюся, колькі ўдзельнікаў і ботаў дадавалі катэгорый, шаблонаў, афармлення — а артыкулы як былі нікчэмнымі, так і засталіся. Я ведаю пра ўсе футбольныя артыкулы, якія ёсць у нашай вікіпедыі, і паціху паляпшаю сітуацыю. Думаю, аўтаматычнасць (прынамсі ў артыкулах пра чэмпіёнаў свету) непатрэбна (толькі калі не дадаваць тэкставы змест перакладам) — лепш усё зрабіць рукамі.--Artsiom91 (размовы) 13:03, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ох, Арцём, як жа такіх людзей як вы не хапае нашай справе :). Сам факт таго, што я знайшла гэты артыкул проста адкрыўшы к:футбалісты і тыкнуўшы ў неба разы тры, паказвае ўсю бездань праблемы. Але ваш падыход мне вельмі імпануе, я і сама так працую ў Вікіпедыі, так што звяртайцеся, калі што.--Хамелка/ разм.15:01, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Artsiom91, на маю думку трэба стварыць старонкі:праекты змененных правілаў, дзе тлустым шрыфтам пазначаць змяненні і дапаўненні, размовы весці таксама на старонках размоў:старонкі:праекта і падрыхтоўваць змяненні да правядзення галасавання па кожным пункце змен. Выйдзе даволі аб'ёмны матэрыял, але думаю, пасля прыняцця гэтых змен яшчэ доўга іх не будуць чапаць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:02, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Дзяніс, выступаю за і гатовы Вас падтрымаць. Але лічу, што калі гэта рабіць, то грунтоўна. Перш-найперш трэба знайсці ўсе правілы, якія супольнасць у той ці іншай ступені насамрэч прызнае за правілы, выконвае і спасылаецца на іх. Далей, актуалізаваць правілы ў адпаведнасці той традыцыяй, якая фактычна мае месца. І толькі пасля прапаноўваць і ўносіць змяненні ў існуючыя правілы і распрацоўваць новыя. Таксама, наконт "пасля прыняцця гэтых змен яшчэ доўга іх не будуць чапаць" — тыя правілы, якія ёсць зараз, якраз даўно і не чапаліся, нават не памятаю, калі апошні раз было галасаванне, па выніках якога прапанаваныя змены былі прынятыя і запісаны. --Artsiom91 (размовы) 16:54, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Мікалай Радзівіл Руды
Добрий день, шановний Artsiom91! Щодо джерел інформації про народження Рудого в Несвіжі - де обгрунтування того ща наразі вказане на сторінці "Мікалай Радзівіл Руды" в таблиці під портретом? Я ще не бачив жодного наукового джерела з інформацією про народження Рудого. Родинні дані Радзівилів з документів 18 сторіччя, які я бачив, містять достовірну інформацію лише про місце його смерті. Бібліографічні посилання у http://mariusz.eu.pn/genealogia/rody/radziwillowie.html йдуться взагалі про род Радзивилів, а такі питання не можна узагальнювати. Оскільки є багато запитань про сумісність даних, з наукової точки зору потрібно це вказати на сторінці разом з поясненням і чекати, поки хто-небудь не знайде поважне джерело підтвердження тієї чи іншої версії. Дякую.
Паважаны RightHisory, згодзен з Вамі ў тым, што Нясвіж у якасці месца нараджэння выглядае сумніўна. Я пагляджу, што пішуць беларускія энцыклапедыі на гэты конт, і адлюструю ў артыкуле звесткі з розных крыніц. Калі маеце крыніцы на ўкраінскай мове на гэты конт, таксама можаце даць спасылку.--Artsiom91 (размовы) 16:36, 24 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
Апрацаваць можна. Будуць некаторыя праблемы — адміністрацыйны падзел на 2009 год, ды і назвы па-руску, але можна будзе паправіць рукамі. Думаю, трохі пазней змагу ўзяцца за гэта. Спачатку ўсё ж планую разабрацца з назвамі, якія ўжо ёсць, і актуалізацыяй звестак. Калі штосьці з насельніцтвам атрымаецца, адпішуся.--Artsiom91 (размовы) 18:32, 5 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Так, бачыў спіс з СААТА, здаецца ад падаткавых органаў. Таксама штосьці можна будзе з ім выдумаць. Ну і дазаліць неадназначнасці і інш. трэба. Увогуле, планы такія:
Перанесці ўсе артыкулы пад правільныя назвы, аб'яднаць дублікаты, якіх шмат у Брагінскім і Буда-Кашалёўскім раёнах;
Вікіфікаваць усе шаблоны і катэгорыі, абнавіць звесткі ў артыкулах аб сельсаветах;
Дазаліць неадназначнасці і палешыць ужо існуючыя, дапісаць ботам шаблон "значэнні" ў артыкулы;
Выправіць некаторыя тыповыя памылкі заліўкі (прыкладам, крывыя каардынаты, якія заліваліся на ўжо існуючыя, як тут)
Праверыць адсутнасць "забытых артыкулаў" (без шаблонаў, картак, напісання ад Лемцюговай)
Падумаць над заліўкай артыкулаў аб сельсаветах; магчыма пазначыць інфармацыю аб скасаванні вёсак;
Забяспечыць дадатковыя заліўкі, як то насельніцтва, СААТА і інш.
Ок, займуся заўтра, калі будзе час. Пакуль пасправабаваў выпрацаваць мяса для артыкулаў з энц. Гарады і вёскі Беларусі, апрацаваны тэкст выглядае прыкладна так - [1]. Хацеў спрасціць тэкст больш, каб абыйсці аўтарскае права, але там няма чаго спрашчаць... --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:19, 13 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Выглядае няблага. Каб яшчэ такія тэксты можна было на канвеер паставіць. Ну а наконт аўтарскага права, трэба ўсё ж перад масавым выкарыстаннем атрымаць згоду супольнасці (а яшчэ лепей — згоду аўтараў энцыклапедыі "Гарады і вёскі" на выкарыстанне матэрыялаў у Вікіпедыі). Хоць тэкст сапраўды просты, ды яшчэ значна апрацаваны — вікіфікацыя, разгортванне скарачэнняў і інш.--Artsiom91 (размовы) 22:36, 13 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
YЗроблена і прастаўлена ў артыкулах, дзе гэты шаблон адзін (калі некалькі, дрэнна выглядае). Толькі параметры зрабіў не "Ч, Б, З", а "Чырвоныя, Белыя, Зялёныя". --Artsiom91 (размовы) 16:55, 17 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Можна, але не вельмі разумею, што павінен змяшчаць гэты спіс. Ці так: узяць усе назвы населеных пунктаў, дадаць альтэрнатыўныя (якія зараз у зносках з пазначэннем роду), і з усяго спісу выбраць унікальныя? --Artsiom91 (размовы) 20:07, 22 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Пад правільныя назвы засталося перанесці менш за 10 раёнаў. Як будзе зроблена, буду разбірацца з сельсаветамі, насельніцтвам, скасаванымі населенымі пунктамі — пакуль дакладна не скажу, у якім парадку.--Artsiom91 (размовы) 11:33, 3 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Футбол у Беларусі
Паважаны сп. Арцём, дзякуй за дапаўненне артыкула пра аргенцінскага паўабаронца Л. Торэса. Я не прафесіянал у самім футболе, хоць і гуляў, але шматгадовы заўзятар. І наважыўся пісаць артыкул (хаця б пачатак), наконт гэтых аргенцінцаў, бо пабачыў, што людзі ў каментарах на спартыўных сайтах, задаюць пытанне: хто гэта такія? І вырашыў, праліць маленькі след. А пытанне, якое я хацеў задаць яшчэ днём, але не змог па асабістых прычынах, задам зараз, пасля Вашай праўкі з Катэгорыяй:Ігракі ФК Гадой-Крус Антоніа Томба. Я стварыў гэту катэгорыю, бо назва каманды менавіта такая, а не проста ФК Гадой-Крус, якая існуе ў РуВікі, і Прэсбол, калі публікаваў артыкул наконт гэтага футбаліста проста перадрукаваў з расейскай крыніцы інфармацыі. Такая назва на афіцыйным сайце каманды. На лагатыпе каманды ёсць абрэвіятура — C.D.G.C.A.T. — С.К.Г.К.А.Т. — Спартыўны клуб Гадой-Крус Антоніа Томба. Ды і наогул існуе вельмі вялікая тэрміналагічная праблема ў сферы футбола, а дакладней у назвах. Напрыклад, у краінах Лацінскай Амерыкі ў большасці выпадкаў варта пісаць Спартыўны клуб (СК), а не Футбольны клуб (ФК), бо з гішпанскай мовы Club Deportivo перакладаецца як спартыўны клуб, і іншых варыянтаў няма. Існуе, напрыклад, такая недарэчнасць у гішпанскім футболе, вядомая Дэпартыва Ля-Карунья. Усё бы нічога, але па-гішпанскі пішуць Real Club Deportivo de la Coruña — Каралеўскі спартыўны клуб Ля-Карунья, ці вядомы нам беларусам ФК Дэбрэцэн. Ну які ён ФК, калі па-мадзярску Спартыўны клуб (чыгуначнікаў). Але маем, што маем. Як будзем вырашаць?--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:33, 25 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Вітаю, спадар Дзяніс. Я ведаю, што клубы на розных мовах гучаць па рознаму, а на іспанскай асабліва любяць дадаваць кучу розных Real, Atletico і інш. Сітуацыя яшчэ больш цяжкая тым, што ніякіх аўтарытэтных крыніц кшталту БелЭн для назваў футбольных клубаў няма. У нашай Вікіпедыі ўжо так склалася, што ўсе артыкулы пра футбольныя клубы пачынаюцца з "ФК", незалежна ад таго ў якой краіне клуб знаходзіцца і як у арыгінале называецца (гэта штосьці родавай назвы, як "Горад" у "Горад Мінск"). І самі назвы артыкулаў стараюся не рабіць надта доўгімі і складанымі (звычайны чытач толькі разгубіцца ад такой колькасці літар), калі яны вядомыя пад больш кароткім імем (ФК Сан-Ларэнса замест "Сан-Ларэнса дэ Альмагра"). У саміх тэкстах артыкулаў ж я стараюся канструкцыі "ФК Бока Хуніярс" не ўжываць, ну а ў артыкуле пра сам футбольны клуб толькі за лепшае даць як мага больш слоў з назвы. Таму і думаю, што назву артыкула даць проста "ФК Гадой-Крус", пісаць у артыкулах "Гадой-Крус", а калі з'явіцца артыкул пра гэты клуб, то ўжо ў ім поўнасцю ў лідзе "Гадой-Крус Антоніа Томба". Таксама ў самім артыкуле і пазначаць, што насамрэч гэта "Спартыўны клуб (чыгуначнікаў)", а не проста ФК Дэбрэцэн.--Artsiom91 (размовы) 22:47, 25 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Please update your article Поль Бебей with the reference http://s13.ru/archives/134942. I am not able to do that because I've got a computer keyboard with latin alphabet.
Hello XaviYuahanda, thank you for this reference. I know about this situation. On April 2016 new Belasusian championship will start and then I will update article (whether Kingue will stay in Neman or no). --Artsiom91 (размовы) 16:18, 23 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Не, але гуляў свае апошнія матчы 18 чэрвеня і 23 чэрвеня 2014 года на ЧС. Здаецца, яны і не ўлічаны, з імі якраз супадае 112+2=114 з карткі ўверсе.--Artsiom91 (размовы) 09:15, 27 мая 2016 (MSK)[адказаць]
У іх проста шаблон зноскі па іншаму працуе — спачатку ідзе спасылка на архіўную версію (якая заўсёды працуе), а потым — на звычайную (якая ў іх таксама не працуе). У нас наадварот — спачатку звычайная спасылка, потым архіўная. Калі ёсць працуючая архіўная спасылка, то звычайная можа быць і зламанай.--Artsiom91 (размовы) 23:34, 1 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Трэба, аднак, улічваць, што звычайны абутак і ўзнагарода — розныя рэчы. СМІ пішуць "буца": 1, 2. "Буц" сустракаецца, але вельмі рэдка (3 - фактычна адзіная згадка). Думаю, пакуль няма больш аўтарытэтных крыніц, пакінуць "залатая буца". --Artsiom91 (размовы) 23:20, 31 мая 2016 (MSK)[адказаць]
Неабходным — дакладна не, у Вікіпедыі ўвогуле няма нічога неабходнага. На мой асабісты погляд, значнасць артыкула не павінна вызначацца колькасцю шаблонаў унізе (а фактычна пры такой колькасці яны толькі і паказваюць значнасць футбаліста, але ніяк не навігацыю — для спісу ўзнагарод варта ствараць асобна раздзел у артыкуле), многія шаблоны ствараюцца ўдзельнікамі іншых вікі "каб стварыць" (гэта ж прасцей, чым добры артыкул напісаць). Але, вядома, ніхто не забараняе ствараць і прастаўляць шаблоны ўзнагарод, калі яны створаны паводле значнага і правяраемага крытэрыя. Лепш, каб яны мелі дастаткова інтэрвік (мінімум каля 5), а не толькі адну ру-віку. У ру-вікі артыкуле пра Анры ўсе шаблоны, здаецца, нармальныя, іх можна ствараць (а часам у нас застаюцца шаблоны, якія нават у ру-вікі даўно выдалены).--Artsiom91 (размовы) 23:24, 1 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Бачыў артыкулы, якія бот не кранаў пры заліўцы, але каб без карткі... Думаю, такіх артыкулаў значна больш, паспрабую яшчэ знайсці. На наступным тыдні пастараюся дапрацаваць.--Artsiom91 (размовы) 21:23, 4 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Вітаю, спадар Арцём. Калі ёсць магчымасць і жаданне, прачытайце, калі ласка, гэты артыкул, каб не было фактычных памылак. Думаю, Вы лепш разбіраецеся ў тэме. --Kalinowski (размовы) 16:15, 21 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Што зрабіць
Вітаю. Маю некалькі просьбаў;
Стварыць шаблоны складаў зборных, якіх не хапае, для ЧС-2014.
У існуючых артыкулах пра футбалістаў укласці навігацыйныя шаблоны, як я рабіў у артыкулах пра Бергкампа ці Анры: "Склады зборнай ХХХ" і "Узнагароды".
1. Як будзе час, ствару і прастаўлю, але толькі там, дзе ёсць хоць адін артыкул пра футбаліста.
Стварайце, к. л., усе, так як у хуткім часе яны з'яўляцца.
2. Мне здавалася, што ўсе існуючыя навігацыйныя шаблоны ўзнагарод і зборных у артыкулах прастаўлены. "Чырвоных" шаблонаў я не стаўлю. Калі ёсць непрастаўлены існуючы, пакажыце.
Меў на ўвазе не свалку ўнізе (як тут), а ўсё ўкладзена (як тут).
3. Буду ствараць (пауль зрабіў Манчэстэр Сіці і Тотэнхэм), калі ёсць артыкулы пра 5-6 футбалістаў з клуба. Для многіх менш значных клубаў проста не будзе магчымасці своечасова абнаўляць шаблоны. Думаю, Вы яшчэ будзеце ствараць артыкулы пра футбалістаў, ды і трансферы лета 2016 пачаліся, таму што і як дакладна ствараць, вызначу пазней.--Artsiom91 (размовы) 09:03, 22 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Шаблон:Картка ФК у нас такі ж, як у be-tarask, там усё аформлена аднастайна. У ру-вікі можа быць што заўгодна - і са зместам, і з афармленнем, і з актуальнасцю звестак.--Artsiom91 (размовы) 11:23, 22 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Звычайна абнаўляю, калі новыя чэмпіянаты стартуюць, бо часам клубы адмаўляюцца ад удзелу і інш. Вядома, такіх чэмпіянатаў як Ліга 1, Серыя А, АПЛ гэта не датычыцца, але для баснійскай Прэм'ер-лігі, думаю, можа здарыцца што заўгодна.--Artsiom91 (размовы) 17:15, 30 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Двух "о" зараз сапраўды нідзе няма, але ўсё ж шмат дзе націск звычайна ставіцца не там, дзе ў нас зараз "о". Таксама шмат дзе не скарочана і (Кэісукэ замест Кэйсукэ). Памяняю толькі найбольш вядомых сучасных футбалістаў, далёка лезці не буду, там ні крыніц, ні ўстойлівых вымаўленняў не знойдзеш.--Artsiom91 (размовы) 22:28, 18 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Дзе не скарочана, вядома, трэба скарачаць. У японцаў націску няма наогул, таму, калі некалькі ё/о у слове, менавіта "нам" трэба вырашаць на якое з іх націск. Апублікаваных правілаў няма, таму хто куды ў СМІ, кансультаваўся, дык Саўка+Кошчанка+Запрудскі прапануюць націскным рабіць апошняе ё/о у слове, т.б. астатнія "о" пераходзяць у "а". Калі ё/о у слове адно, незалежнага ад яго месца, яно націскное. У мяне ёсць табліца для транскрыпцыі японска-беларускай, не магу выкладваць, але магу даслаць. --Максім Л. (размовы) 22:39, 18 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Ці маеце магчымасць папаўняць залітыя артыкулы пра НП-Беларусь інфармацыяй з Гарады і вёскі Беларусі? Магу перадаць файл апрацоўкі тэксту для AWB (працуе не ідэальна, але што ёсць). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:24, 28 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
У электронным выглядзе энцыклапедыю па чатырох абласцях маю, магчымасць выцягваць адтуль змест, пераўтвараць і дадаваць у Вікіпедыю — таксама ёсць. Іншая справа, што гэта марудна і цяжка, і не заўсёды час ёсць, таму не займаюся. Магчыма, некалі, калі будзе настрой, штосьці паціху буду рабіць, файл апрацоўкі ў любым выпадку не зашкодзіць.--Artsiom91 (размовы) 00:17, 29 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Маю пажаданне. Зараз тут цягнецца краіна нараджэння Расія, хаця відавочна павінна быць Расійская імперыя. Гарадскіх акруг тады дакладна не было. Амурскай вобласці, мабыць, таксама. --Artificial123(размовы)18:58, 10 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
YЗроблена. Каб выправіць, трэба ў Вікідата для населеных пунктаў і адміністрацыйных адзінак ва ўласцівасці "знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы" задаць гістарычныя значэнні, пазначаючы кваліфікатары "дата пачатку" і "дата заканчэння", і так адсачыць па ўсяму ланцужку. Такая праблема сустракаецца шмат дзе (нават уздымалася ў размовах), таму Вам будзе карысна навучыцца яе выпраўляць. У цяжкіх выпадках, калі незразумела што дзе трэба правіць ці выдае невядомую памылку, лепш прапісваць месца нараджэння самому, без Вікідата.--Artsiom91 (размовы) 20:01, 10 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Сельсаветы Столінскага раёна
Добры дзень.
Хачу ўдакладніць па катэгорыях для сельсаветаў. Ці мае сэнс дадаваць катэгорыю "Адміністрацыйны падзел Столінскага раёна", калі кожны сельсавет і так ужо мае тут сваю падкатэгорыю? KarlKori (размовы) 22:37, 28 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Вітаю. На дадзены момант сэнс ёсць, бо катэгорыі ёсць для ўсіх сельсаветаў, а вось артыкулы многія пакуль адсутнічаюць. Цяперашняя практыка — дадаваць 3 катэгорыі: самога сельсавета, "Адміністрацыйны падзел ...ага раёна" і "Сельсаветы Беларусі". Пазней, калі будуць створаны артыкулы пра ўсе сельсаветы, нейкія катэгорыі можна будзе і прыбраць (гэта можна будзе зрабіць ботам у паўаўтаматычнам рэжыме).--Artsiom91 (размовы) 22:51, 28 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Учора завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футзале. Пытанні: 1) гульцы якіх каманд (усіх ці толькі прызёраў) маюць значнасць; 2) якое скарачэнне выкарыстоўваць у катэгорыях футзальных клубаў? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:57, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Тут варта адрозніваць міні-футбол (праводзіцца пад эгідай ФІФА) і футзал (па якім чэмпіянат свету праходзіў у Мінску). Калі першы чэмпіянат у нас, здаецца, прафесійны, то ў футзал гуляюць аматары. Для міні-футбола, думаю, можна ствараць атрыкулы пра ўсіх удзельнікаў чэмпіянату, якія згулялі хоць матч. Для футзала ўвогуле не ўпэўнены, што нават чэмпіёны маюць значнасць. Скарачэнні можна выкарыстоўваць — для міні-футбола МФК (як МФК Сталіца), для футзала — лепш пісаць "Гомель, футзальны клуб" або "Дынама, футзальны клуб, Мінск".--Artsiom91 (размовы) 20:27, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Футзал — прафесійны, а міні-футбол аматарскі. Проста нешта расейскія вікіпедысты наблыталі, ды і нашы ім у гэтым дапамаглі. Справа ў тым, што існуе Беларуская федэрацыя футзала, але яна цалкам аматарская, і не ўваходзіць ні ў Міжнародную асацыяцыю футзала, ні ў Еўрапейскі саюз футзала. Але гэта не ўсё, наша «славутае» АБФФ пайшло яшчэ далей. вось тут вядзе гаворку пра развіццё міні-футбола ў Беларусі, але чамусьці існуе Нацыянальная зборная Беларусі па футзалу, а па міні-футболу — не(sic!) Ды і на сайце УЕФА існуюць толькі футзальныя нацыянальныя чэмпіянаты. Наконт гульцоў, у АнглВікі крытэрыі такія: гульцы нацыянальных зборных, якія ўдзельнічалі ў фінальных этапах, а таксама гульцы—прызёры нацыянальных чэмпіянатаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:12, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Ну, калі спартсмен існуе за кошт заробку ў спорце — ён прафесіянал, калі недзе працуе — то аматар. У прафесійных чэмпіянатах прапісана, што ігракі павінны мець зарэгістраваныя прафесійныя кантракты. Вядома, для канкрэтных беларускіх чэмпіянатаў трэба шукаць нейкія дакументы, але мне здаецца, што ў нас дакладна прафесійныя футбол, хакей і гандбол, магчыма яшчэ валейбол, баскетбол і міні-футбол. Артыкулы пра чэмпіянаты і каманды можна ствараць (у нас таксама ёсць Чэмпіянат Беларусі па бейсболе 2016 — вышэйшая ліга), тут здаецца праблем няма. Пра футзал/міні-футбол, то на большасць моў яны абодва называюцца "футзалам", але ў рускамоўнай сферы футзал ФІФА звычайна назваюць міні-футболам, а футзалам — менавіта футзал АМФ, таму могуць быць нейкія калізіі.--Artsiom91 (размовы) 22:19, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Да не, Artsiom91, калізія адбылася ў далёкіх 1980-х гадах, калі ў выніку спрэчак з ПАНАФУТЗАЛ і ФІФУСА, ФІФА забараніла выкарыстоўваць слова «футбол» для футбола ў залах. Таму ў 1985 г. быў створана слова «футзал».--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:26, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Ды хоць чэмпіёнамі Сусвету. Тут пытанне, ці можна лічыць сам футзал AMF відам спорту згодна з апісаннем у друім абзацы праекта правілаў (бо ў міжнароднай федэрацыі не так шмат краін і ён не алімпійскі), каб спартсмены маглі мець артыкулы ў Вікіпедыі. А па мне, дык галоўнае, каб інфармацыі пра ігракоў была нармальная. Калі ўсё, што можна напісаць у артыкуле, гэта "у 2014 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі" (бо іншай інфы нідзе няма), то навошта такі артыкул (ну, у чарнавіку можна такое рыхтаваць). Калі ж наадварот, інфармацыі з крыніцамі процьма, то і на сумніўную значнасць віду спорту можна вочы закрыць.--Artsiom91 (размовы) 22:40, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Наконт крытэрыяў, сваю думку (дакладней цалкам пагаджаюся з крытэрыямі АнглВікі) падаў вышэй. Наконт Крэтэрыяў — гэта яшчэ праект, таму галасаваў супраць, бо праект занадта сыры. Галоўнае, каб шаноўны Сп. Уладзіслаў нас зараз стабамі пра гульцоў футзалу не закідаў:)))--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:56, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Моладзевыя клубы
Добры дзень Сп. Artsiom91, можа падкажыце, чаму мы ў шаблонах пра футбалістаў ігнаруем пункт моладзевы клуб? Толькі нядаўна звярнуў увагу, што ў шаблоне такі пункт існуе.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:18, 6 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Чаму ж ігнаруем, ужываем, вось прыклады: 1, 2. Можа, для беларускіх футбалістаў прастаўлена рэдка, бо звестак няма, ды і мяжа паміж моладзевымі і дарослымі клубамі невідавочная (таму выступленні за дубль я далучаю да дарослых клубаў).--Artsiom91 (размовы) 20:36, 6 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Адсюль: Хаця сярод Валовічаў тых часоў ужо некаторыя былі прыхільнікамі новамоднага рэлігійнага цячэння кальвінізму, бацька Раіны, па ўсім бачна, заставаўся ў праваслаўі. Вядома толькiiмя гэтага Валовіча– Рыгор, але больш ніякіх дакладнасцяў.
І далей - У часы, на якія прыпадае маладосць Раіны, жылі і дзейнічалі па меншай меры два Рыгоры Валовічы. Адзін, Рыгор Грынькавіч, маршалак гаспадарскі, каштэлян новагародскі, стараста слонімскі, памёр у пачатку 1586 года. Другі, Рыгор Багданавіч, ваявода смаленскі, стараста мсцібаўскі, вялікакняжаскі пасол у Маскву ў 1563 годзе, дажыў да 1577 года. Сярод дзяцей Рыгора Багданавіча праславіліся Яраш, які быў каралеўскім сакратаром, і славуты дзяржаўны дзеяч Астафій – кальвіністы. Але ці даводзіліся яны братамі Раіне – цяжка сказаць.
Так што прынамсі два Рыгоры могуць быць, з чаго вынікае, што, напэўна, пакуль вашу праўку трэба скасаваць. :(--Хамелка/ разм. 10:12, 9 лютага 2017 (+03) Але за наводку на саму Раіну дзякуй, магчыма, пра яе таксама напішу.--Хамелка/ разм.10:12, 9 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Блытаніны з гэтымі Валовічамі зашмат. Інфармацыя розная ў розных месцах, часта супярэчлівая. З вашай вытрымкі, напрыклад, "Сярод дзяцей Рыгора Багданавіча праславіліся Яраш, які быў каралеўскім сакратаром, і славуты дзяржаўны дзеяч Астафій – кальвіністы." — усё пераблытана, Астафій Багданавіч Валовіч быў братам Рыгора Багданавіча, а ніяк не сынам (іншы Яўстах Валовіч быў каталіцкім біскупам, а не кальвіністам). А Геранім Валовіч (Яраш), які ў многіх крыніцах памылкова пазначаецца як сын Рыгор Багданавіча, на самой справе сын Івана Іванавіча Валовіча і брат вышэйзгаданага біскупа Яўстафія. Версія, што жонка Багдана Агінскага была дачкой менавіта Рыгора Багданавіча, з'яўляецца амаль што агульнапрынятай, таму ў дрэве праўнучкі можна і напісаць (а калі будзе артыкул пра саму Раіну Валовіч, то там можна ўсе сумненні распісаць). Лепш усяго пра Валовічаў можна даведацца з матэрыялаў канферэнцыі, што праходзіла некалькі гадоў таму, здаецца ў Гродне, можна знайсці ў інтэрнэце (у мяне былі, адтуль у асноўным інфармацыю і бяру, пашукаю).--Artsiom91 (размовы) 10:31, 9 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Спадарыня Хамелка, удакладняю: пра Валовічаў ёсць у Гарадзенскім палімпсесце 2012 (спампаваць можна тут), с.133—187, канкрэтна пра Раіну Рыгораўну на с.147. Аднак там невысветлена, ад якога шлюбу Раіна, у артыкуле пра Аляксандру Завішу таксама варта прыбраць.--Artsiom91 (размовы) 21:32, 9 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Перанакіраванні
Можаце сфарміраваць аснову для заліўкі перанакіраванняў у выглядзе НазваНП, Адм.адзінка → назва артыкула? Шмат дзе артыкулы спасылаюцца менавіта на такую форму, ды і шукаць так у пошуку (без пераходу на старонкі неадназначнасцей) прасцей. Праўда, існуе праблема, калі ў адным раёне два населеныя пункты з адной назвай, але яны маюць розны статус (аграгарадок і хутар, напрыклад). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:29, 12 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Магу і сам зрабіць такую заліўку. Наконт рознага статуса, то калі населеныя пункты ў адным раёне, то можна заліць "Самахвалавічы, вёска" і "Самахвалавічы, аграгарадок". Калі ёсць і ў іншых раёнах, то нічога не зробіш, прыйдзецца праз неадназначнасць.--Artsiom91 (размовы) 14:34, 12 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Вітаю. У артыкуле пра Эрыс бачная зорная велічыня разлічваецца з дапамогай камбінацыі нейкіх дзіўных шаблонаў. Я паперацягваў, але толку няма. Можаце глянуць? Дзякуй. --Artificial123(размовы) 21:54, 18 лютага 2017 (У+03)
Таксама звяртаю Вашу ўвагу на тое, што вандалізм недапушчальны: Вы без абмеркавання сказілі правільнае напісанне "Кенедзі", на нейкае нічым не абгрунтаванае "КенЭдзі". Я вельмі доўгі час выпраўляў усё назад. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:07, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Па-першае, пры выстаўленні на перайменаванне я Вас узгадаў і лічу, што тым самым Вас апавясціў. Па-другое, у тлумачэнні пераносаў пазначана "згодна з абмеркаваннем", і я лічу, што дысцыплінаваны ўдзельнік звярне на гэта ўвагу і не будзе адразу слепа адкочваць, а па меншай меры спытаецца, дзе такое абмеркаванне было. --Artsiom91 (размовы) 11:19, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]
О, ажно 3 галасы (я паглядзеў архіў). Ведаеце, з БелЭн добра ў туалет хадзіць, калі паперы няма. На большае гэта "кніга" няздатная, хаця б таму, што ў дачыненні да арфаграфіі транслітаратаў з іншых моў там дзейнічае прынцып "хто как хаціт, тат тэк пішыт". Але я не змог прывесці сваю аргументацыю. Калі ласка, каб пазбегнуць падобных сітуацый у будучыні, прагаласуйце на форуме. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:23, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Інтэрвікі
Вітаю. Дадаў у артыкул [[ru:{{PAGENAME}}]], каб потым злучыць інтэрвікамі аўтаматычна. Але каманда штосьці пісала-пісала, але ніякіх правак не зрабіла. У чым можа быць прычына? --Artificial123(размовы)20:24, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Наколькі я ведаю, калі пакінуць у артыкуле старую інтэрвіку кшталту [[ru:{{PAGENAME}}]], то робат потым яе аўтаматычна злучыць з іншымі, а з артыкула выдаліць. У Вас жа 5 хвілін прайшло толькі — варта хоць дзень пачакаць (прыкладам, тут робат праз паўдня перанёс). Думаю, ўсё злучыцца. Але, калі не цяжка, лепш усё ж пісаць [[ru:NGC 103]], хто яго ведае як бот {{PAGENAME}} распазнае. --Artsiom91 (размовы) 20:35, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Дапоўніў шаблон {{Галактыка}} ўсімі недастаючымі параметрамі. Можна выкарыстоўваць яго, ну ці зрабіць шаблон {{Галактыка IC}} перасылкай на яго. Таксама, пры неабходнасці можна дадаць сінонімы некаторых параметраў ("чырвонае зрушэнне" да "z").--Artsiom91 (размовы) 21:54, 20 лютага 2017 (+03)[адказаць]
У шаблоне {{Галактыка}} гэтую ролю выконвае параметр «тып». Параметра «код IC» у зыходным украінскім шаблоне не бачу, толькі проста «код». Пакажыце прыклад артыкула з праблемамі, падумаю, што там і як можна падтрымаць.--Artsiom91 (размовы) 23:17, 23 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Хабл-тып падтрымаў (толькі ў IC 5216 варта не "Хабл-тип" пісаць, а па-беларуску), «IC» ва ўкраінскай не выкарыстоўваецца — у нас няхай пакуль проста стаіць, можна будзе з ім потым штосьці зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 23:57, 23 лютага 2017 (+03)[адказаць]
У AWB ёсць фільтр, які дазваляе прапускаць існуючыя артыкулы (яны не зменяцца). Калі не прапускаць, то, здаецца, дапішацца ў канец. Але, магчыма, можна неяк перазапісаць. Паспрабуйце — даведаецеся дакладна што атрымаецца.--Artsiom91 (размовы) 21:39, 22 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Ім не карыстаўся, таму не ведаю. Уласна, адно з трох магчымае — прапускае існуючыя, дапісвае ў канец ці замяняе, у любым выпадку варта паспрабаваць.--Artsiom91 (размовы) 21:47, 22 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Вітаю. Паспрабаваў, ён прапускае існуючыя. Цяпер некалькі просьбаў:
Калі заліўка скончыцца (мабыць, заўтра), прастаўце інтэрвікі, у мяне не вельмі атрмліваецца.
Можна прагледзець у картках новых артыкулаў радок |Абазначэнні = і стварыць перасылкі з назвамі, якія ўтрымоўваюцца ў гэтым радку. Напрыклад, у артыкуле NGC 2000 у вышэйзгаданым радку, акрамя назвы, яшчэ і "ESO 56-SC135". Вось такую перасылку і варта стварыць.
1. Не вельмі зразумеў, у чым праблема з інтэрвікамі — спасылка на ру-вікі прастаўлена, ботам яна потым, здаецца, перацягваецца. Калі ласка, патлумачце праблему на канкрэтным артыкуле.
2. Не праблема, замяню, толькі дайце ведаць, калі заліўка скончыцца.
Такую замену варта і можна зрабіць, толькі спачатку варта стварыць гэты шаблон і катэгорыі для яго. Калі заліваліся астранамічныя аб'екты іншых каталогаў, то варта вызначыцца, як назваць шаблон, рабіць адзін ці некалькі.--Artsiom91 (размовы) 15:25, 9 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Гэта ўсяго толькі папярэджанні. Нічога страшнага ў іх няма, бот потым якраз гэтыя сувязі і створыць. Нядаўнія створаныя артыкулы ўжо якраз звязаліся, толькі спасылка [[ru:{{PAGENAME}}]] не выдалілася, аднак праблем гэта не стварае.--Artsiom91 (размовы) 20:21, 9 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Гм, ну паглядзеў. Так, недзе засталіся канфлікты, магчыма яшчэ з давікідатаўскіх часоў. Але не разумею, як яны ўплываюць менавіта на бе-вікі і якую працэдуру выконвае на скрыншотах pywikibot (ім ніколі не карыстаўся і ніколі не бачыў, таму ўвогуле не ведаю ніякіх асаблівасцей працы). Мне здавалася, што бот стварыў артыкулы са спасылкай на ру-вікі, пасля артыкулы аўтаматычна далучыюцца на Вікідата без нашага ўдзелу. Ніякага ўнёска ArtifitialBot па стварэнні інтэрвік я не назіраю ні ў бе-вікі, ні ў Вікідата. Таму, уласна, пытанне: а што адбываецца на гэтым скрыншоце, на што гэта ўдзейнічае і ці патрэбна гэта выконваць увогуле? Дарэчы, знайшоў артыкул з незразумелай назвай Туманнасць NGC 1977 — калі няма нічога асаблівага, варта перанесці ў NGC 1977.--Artsiom91 (размовы) 21:48, 9 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Відаць, пры запуску недзе стаяць галкі па аўтаматычным вырашэнні інтэрвікі-канфліктаў. Магу прапанаваць толькі спыніць працэс і не запускаць наноў, бо якая карысць — незразумела. Калі спыніць нельга, то тут ужо нічога не папішаш.--Artsiom91 (размовы) 22:20, 9 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Наконт r у спалучэннях кшталту "ar", "er" — яна заўсёды перадаецца, амерыканцы (калі не памыляюся) кажуць "Нью-Ёк" а не "Нью-Ёрк", "Катэ" а не "Картэр", але пры перадачы на беларускую "р" захоўваецца. Бо транслітарацыя на беларускую — гэта не пагукавая перадача амерыканскага вымаўлення (пры жаданні, амерыканскае вымаўленне можна пазначыць у артыкуле). Наконт націску не магу сказаць, але ў нас ёсць старонка Армстранг, паводле яе і пераносіў — там гэтае ж амерыканскае прозвішча.--Artsiom91 (размовы) 18:16, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі існуе традыцыя напісання Нью-Ёрк, а не Нью-Йок, або Луі Армстранг (калі яна сапраўды існуе, і гэта не памылка), то напісанне Армстранг зразумела. Але не зразумела, навошта крыўляць нават не прозвішча, а другое імя? Што тычыцца артыкула Армстранг, то відавочна, што там патрабуецца праўка пра вымаўленне і перанакіраванне з Амстронг. - Frantishak (размовы) 18:27, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Перанакіраванне — рабіце, вымаўленне — дадавайце, ніхто не супраць. Мы сталіцу Англіі называем Лондан, хоць самі англічане кажуць Ландан. У Канадзе таксама ёсць горад з такой назвай, пэўна яго мы таксама будзем называць Лондан а не Ландан. Розныя перадачы аднаго і таго ж у аднолькавай сітуацыі (асабістае імя/прозвішча) у любым разе няправільна.--Artsiom91 (размовы) 18:34, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Тут трохі розныя сітуацыі: прозвішча супраць традыцыйнай геаграфічнай назвы (дарэчы, Вест-Індыя, думаю, не англійскага паходжання); уласная геаграфічная назва супраць няўласнай. Ды і супадаюць толькі часткі слоў, а не словы поўнасцю. Калі ж ёсць аднолькавыя аднатыпныя назвы — усё імёны і прозвішчы, або усё геаграфічныя назвы, прычым без традыцыйнасці (як каралёў Англіі мы называем Якавамі і Карламі, хоць яны Джэймсы і Чарльзы), то перадача мае быць аднолькавай.--Artsiom91 (размовы) 08:01, 3 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Гэта толькі прыклады, а не розныя сітуацыі (у нас існуюць яшчэ Вэсты і розніца ў перадачы i пасля галоснай як і' і й), куды даўняя традыцыя запісваць імёны англійскіх каралёў не ўваходзіць. Калі мы маем справу з іншымі мовамі, то розніца ў транслітэрацыі - непазбежнасць з-за розніцы ў гуках і вымаўленні нават знутры адной мовы. Калі няма ніякіх правілаў перадачы аднолькавых па паходжанні назваў, то і няма сэнсу іх выдумляць. Тым больш, калі існуюць загадзя памылковыя, накшталт Армстранг. - Frantishak (размовы) 18:13, 3 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Бацька Гераніма — Івана Іванавіч. Пра Рыгора Багданавіча - распаўсюджаная памылка. Усюды трэба паправіць, у тым ліку на Вікідата, адкуль зараз цягнецца. Я аб гэтым ужо пісаў вышэй.--Artsiom91 (размовы) 11:59, 3 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
перасылкі на сузор'і
Прывітанне, спадар Арцём. Ці ёсць у Вас магчымасць ботам паствараць перасылкі на сузор'і на ўзор: "Назва, сузор'е" і "Назва (сузор'е)"? Бо часам такіх спасылак не хапае. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:46, 10 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Апрацаваць у нармальны вікі-выгляд можна што заўгодна (іншая справа, што дзесьці лепш, дзесьці горш). У мяне сумненні, ці не будзе выкарыстанне звестак адтуль парушэннем аўтарскіх правоў.--Artsiom91 (размовы) 14:23, 14 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Арціфішл, паглядзеў каталог. Адтуль можна ўзяць каардынаты і бачны дыяметр, альтэрнатыўныя назвы. Сузор'я няма (хоць, пэўна, можна вызначыць па каардынатах), як і бачнай зорнай велічыні. Можна стварыць шэраг тэставых артыкулаў (кшталту такога), або спісы (кшталту такога), але не думаю, што зараз варта гэта рабіць у асноўнай прасторы. У іншых вікі я не магу знайсці нават спісаў аб'ектаў PGC, толькі шэраг артыкулаў пра галактыкі (відаць, найбольш даследаваныя).--Artsiom91 (размовы) 11:44, 18 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Пры абнаўленні звестак пра насельніцтва адм. адзінак і населеных пунктаў Беларусі, варта, на маю думку, звярнуцца да візуалізацыі. Тым больш, што такая магчымасць ёсць. Але трэба вызначыць, што ды як будзе візуалізавацца. Каб уся гэтая прыгажосць (кругавыя дыяграмы) не разляталася, думаю, што лепш яе змясціць у табліцу, а вось куды графік - адкрытае пытанне. Можна ў шапку табліцы, можна асобна, справа ад тэксту, ці неяк яшчэ. Прыклад (толькі табліцу без граніц зрабіць):
Паспрабаваць, хоць бы ў артыкулах пра вобласці, можна. Пытанне, ці ёсць у нас звесткі пра палавую структуру, родную мову і "размаўляюць дома" (яшчэ можна ўзроставую структуру дадаць). Але сапраўды, пытанне што і як размяшчаць ёсць. Асабіста мне здаецца, што вялікая колькасць графікаў толькі адцягвае ўвагу, 1-2 яшчэ можна ў адпаведным раздзеле, а калі больш, то можа лепей стварыць артыкул Насельніцтва Брэсцкай вобласці. Графікі хацелася б бачыць справа на старонцы, як ілюстрацыю да тэкставай інфармацыі (як у Гомелі зроблена). Кругавыя дыяграмы, з аднаго боку, добрыя, а з другога, яны падыходзяць калі ёсць некалькі (не 2) пунктаў, дзе адносіны невідавочныя і змяняюцца ад адной адзінкі да другой (напрыклад, вельмі выйгрышна б глядзелася карта Гродзенскай вобласці па раёнах з кругавой дыяграмай насельніцтва ў кожнай, з відавочнай перавагай палякаў у Воранаўскім раёне). А так, калі жанчын 55% і мужчын 45% амаль усюды ды без дынамікі, то адразу пытанне, а навошта яно ў артыкуле (вядома, дыяграма, проста звесткі хай будуць). Пра лінейны графік дынамікі насельніцтва — трэба падумаць, як ён будзе выглядаць ва ўмовах рэальных даных, якія бываюць звычайна толькі па перапісах, ну апошнія гады часцей. Гарадское/сельскае можна ў гэтую ж дынаміку запіхнуть. Магчыма, варта вывучыць досвед іншамоўных вікіпедый, дзе, упэўнены, падобныя пытанні ўжо вырашаліся. Асабліва мне здаецца, што нармальным будзе размяшчаць лінейны графік дынамікі насельніцтва і для абласцей/раёнаў яшчэ нацыянальны склад, астатняе залішняе. Але, шчыра кажучы, у мяне са пачуццём прыгожага не вельмі, таму магчыма лепей будзе звярнуцца на форум.--Artsiom91 (размовы) 01:26, 6 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Няпростае пытанне, як юнацкія зборныя называць. Я разлічаваў выкарыстоўваць назвы Юнацкая зборная Беларусі па футболе (да 17 гадоў) і Юніёрская зборная Беларусі па футболе (да 19 гадоў). Гэта пасуе назве Моладзевая зборная Беларусі па футболе (да 21 года) і прымяненню ў СМІ і інш. З іншых назваў можна ў любым выпадку рабіць перасылкі. Праблема ў такім выпадку будзе для зборных да 16 і да 18 гадоў, але пра іх амаль няма інфармацыі (афіцыйныя турніры праводзяцца толькі для U-17 і U-19, у астатнім вызначэнне зборных вельмі ўмоўнае). Калі пісаць лічбы ў назве, то можа было б лепш па-беларуску, як Зборная Беларусі па футболе да 19 гадоў. Думаю, пакуль можаце ствараць пад якімі хочаце назвамі, з астатніх зрабіць перасылкі. З цягам часу, калі можа гэтая тэма будзе развітая, лепшы варыянт вызначыцца, як у нас ужо адбылося з большай часткай назваў футбольных артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 22:50, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Шаблон:Асоба
Я прапаноўваю пакінуць там і грамадзянства, і падданства, але не па змоўчаніі. Па змоўчанні мусіць быць радок "Краіна", бо ён больш абстрактны, больш карэктны, як Вы кажаце. Пад радком "па змоўчанні" я маю на ўвазе той, які аўтаматычна запаўняецца з Вікі-даты. Вы за такі раскладзік? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:01, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ігар Барысавіч, тут пытанне, а ці патрэбна гэтае грамадзянства наогул. Некалі, здаецца, была праблема з тым, што ў Кастуся Каліноўскага раптам з'явілася расійскае грамадзянства (ён такое, безумоўна, меў, але вось навошта гэта ў картцы пазначаць, і няма розніцы — як "Падданства", "Краіна" ці "Грамадзянства"). Ды і ў Вікідата звесткі з'яўляюцца ў асноўным ботапераносам з вікіпедый, якія не заўсёды замарочваюцца з асаблівасцямі, таму дзеячы ВКЛ будуць нечакана мець грамадзянства Польшчы. А так, калі хочацца пазначыць грамадзянства/краіну, яго ў артыкуле можна прапісаць рукамі.--Artsiom91 (размовы) 23:18, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі маеце на ўвазе {{Індэкс2}} — навігацыю ўверсе, то ў самім гэтым шаблоне у асноўным прапісваюцца канкрэтныя назвы старонак, на якіх будзе рамка і другі ўзровень. Увечары паспрабую выправіць, там шмат на якіх старонках рамка не паказваецца, хоць па логіцы павінна.--Artsiom91 (размовы) 18:14, 13 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
У {{Геакар/На карце}} трэба, каб параметр image (звычайная карта) адлюстроўваўся ў картках толькі тады, калі image1 (рэльефная карта) у шаблоне На карце/NNN пусты. Быццам бы ўсё імпартаваў з рувікі і выправіў пад нас, а на гэтым месцы здаўся. Мо ёсць ідэі? Калі што, адсочваць змены можна па артыкулах Астравы Лау (для Фіджы не існуе рэльефнай карты) і, напрыклад, востраў Родас (звычайны востраў, для якога ёсць 2 карты). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:17, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Аляксандр, па-першае, усё ж такі дайце спасылку, бо незразумела аб чым размова. Па-другое, шмат хто шмат дзе можа пісаць як захоча (у тым ліку бязграматна), але мы ўсё ж прытлімліваемся правілаў мовы, дзе "ре" не можа быць ніякім чынам. Варыянт Мары Харэль яшчэ ў нейім сэнсе дапушчальны (хоць таксама няправільны). І Вікіпедыя ў сваёй дзейнасці не прытрымліваецца ў першую чаргу прынцыпаў "каб людзі маглі патрапіць туды куды патрэбна" (бо каму і што патрэбна — невядома і суб'ектыўна).--Artsiom91 (размовы) 10:56, 28 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вітаю. Слова «травень» ёсць у апошніх акадэмічных слоўніках. «Слоўнік беларускай мовы. Мінск: Беларуская навука, 2012», і ў тлумачальным слоўніку «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с.». Прашу не выпраўляць гэтае слова.--Liashko (размовы) 16:47, 4 мая 2017 (+03)[адказаць]
У нас артыкул май. У слоўніках можа быць і 20 сінонімаў, але яны могуць мець розныя адценні, а мы пішам у энцыклапедычным стылі. У нас у процьме артыкулаў "май", а "траўня" нідзе няма. Таму прашу Вас не ўжываць гэтае слова без узгаднення з супольнасцю. Сам выпраўляць не буду, але вельмі магчыма, што гэта зробяць іншыя рэдактары.--Artsiom91 (размовы) 16:54, 4 мая 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Ляшко, Вы ж сумленны ўдзельнік. Можна замест "май" пісаць і "апошні месяц вясны". Проста навошта гэтае змаганне за "травень", гэта ж Моська супраць слана, вельмі падобна на гэтую творчасць (калі аднаму ўдзельніку вельмі хочацца і правілам быццам не супярэчыць, а тое што ўсе робяць па іншаму — няважна). На мой асабісты погляд, у стандартных датах "ДД.ММ.ГГГГ" варта пісаць "май". Паўтаруся: "прашу Вас не ўжываць гэтае слова без узгаднення з супольнасцю. Сам выпраўляць не буду, але вельмі магчыма, што гэта зробяць іншыя рэдактары".--Artsiom91 (размовы) 17:31, 4 мая 2017 (+03)[адказаць]
Увогуле (як прыклад для артыкула Вёска Крыстампалле) я лічу, что для пераходу з аднаго сельсавета ў іншы лепш увогуле не даваць дакладную дату, а пакідаць толькі год, бо і фармальна і фактычна пераход адбываецца не за адзін дзень. А па літары закона, Рашэнне ад 28 мая, як у ім сказана, набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання — а гэта, як разумею, дата рэгістрацыі ў Pravo.by, то бок 27 чэрвеня.--Artsiom91 (размовы) 17:47, 4 мая 2017 (+03)[адказаць]
Калі націснуць «Новыя артыкулы», то ў асноўнай прасторы сярод іншых артыкулаў 21:45, 16 мая 2017 Удзельнік:Artembsuir3, нікуды яна не знікла, таму выставіў на выдаленне. --Rymchonak (размовы) 09:57, 17 мая 2017 (MSK)[адказаць]
Старонка «Новыя артыкулы» не заўсёды працуе правільна. Калі не памыляюся, яна, напрыклад, не ўлічвае пераўтварэнні перасылак у артыкулы. Відаць, тут тое ж самае — артыкул быў створаны ў асноўнай прасторы як "Artembsuir3", я яго перанёс у старонку ўдзельніка без захавання перасылкі, але на старонцы «Новыя артыкулы» гэта не была ўлічана, там ён дагэтуль адлюстроўваецца.--Artsiom91 (размовы) 10:10, 17 мая 2017 (+03)[адказаць]
Добры дзень. Сёння Вы сцёрлi старонку Труп пастуха. Але мне здаецца, што пасля дапрацоукi энцыклапедычная значнасць тут будзе. Яна была нават тады, калi Вы сцёрлi гэты артыкул. Цi можаце яго аднавiць? 46.56.176.10414:13, 24 мая 2017 (+03)[адказаць]
Ні аб якой дапрацоўцы не можа быць размовы, бо тэма неэнцыклапедычная, яна як кіраўніцтва для крымінальных спраў толькі падыходзіць. Раней ужо сціралася старонка Труп паляўнічага, усе будучыя падобныя таксама будуць выдаляцца без абмеркавання.--Artsiom91 (размовы) 14:17, 24 мая 2017 (MSK)[адказаць]
Спадар Alokim22, артыкул паглядзеў. Выгляд і арфаграфія цалкам прымальныя (зрабіў шэраг выпраўленняў, яшчэ заўважыў слова Невідзімкі, якое варта неяк па-іншаму перакласці, не ведаю як лепей), але пацвердзіць праўкі не магу, бо не маю сцяга даглядчыка. Артыкул вельмі неблагі — магу рэкамендаваць высунуць яго ў добрыя артыкулы, тады, вельмі магчыма, іншыя ўдзельнікі дапамогуць з выпраўленнем недахопаў і выкажуць свае пажаданні.--Artsiom91 (размовы) 14:47, 24 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Для гандбаліста дакументацыя ёсць, ці хочаце яе дапоўніць? Што датычыцца хакеіста, то там трэба перапрацоўваць шаблон і артыкулы, якія яго выкарыстоўваюць, бо зараз адначасова ёсць палі "кар'ера", "клубы", "гульнявая кар'ера", якія азначаюць фактычна адно і тое ж і ужываюцца розныя ў розных артыкулах. Магчыма, калі-небудзь займуся гэтым, але ў бліжэйшай перспектыве не планаваў.--Artsiom91 (размовы) 14:40, 8 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, Арцём! Праз мой артыкул наведвальнікі Вікіпедыі прачытаюць, што ў Беларусі з'явілася значная фармацэўтычная прамысловасць, якая выпускае лекі супраць раку.
Гэта практыкуецца ў Вікіпедыі, нават ёсць падраздзел "фармацэўтычныя кампаніі" https://en.wikipedia.org/wiki/Category:Pharmaceutical_companies. І гэта не рэклама - я не заклікаю набываць прадукты гэтай кампаніі проста паведамляю, што такі канцэрн ёсць у Беларусі, што ён першы ў гэтым напрамку - тым і заўважны і варты старонкі ў Вікіпедыі. Я ўважліва выслухаю вашыя заўвагі, як зрабіць артыкул больш энцыклапедычным і спадзяюся, што такая старонка з'явіцца перш па беларуску, а не на расейскай ці ангельскай. Так сама я планую зрабіць старонку па кожнаму з прэпаратаў на трох мовах - некаторыя з лекаў, якія выпускаюць на прадпрыемстве ўжо ёсць у Вікіпедыі. Дзякуй. Чакаю на канструктыўнае ўзаемадзеянне.
Вітаю, Wegosky. Тут сітуацыя такая, што Вікіпедыя — гэта перш за ўсё энцыклапедыя. Яна не ставіць мэты "паведаміць, што такі канцэрн ёсць у Беларусі" (гэта справа даведнікаў, рэкламных праспектаў і інш.), а распавесці пра найбольш значныя, вядомыя і прызнаныя аб'екты і людзей. Таму наконт Вашага артыкула магу сказаць наступнае:
Афармленне. Не варта рабіць вонкавыя спасылкі на сайты наўпрост у тэксце, а афармляць у выглядзе зносак (гл. Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы). Артыкул мусіць мець прэамбулу, пажадана картку.
Змест. Усе спрэчныя і невідавочныя сцвярджэнні (дакладна — "першыя ў Беларусі", "інавацыйныя", назвы канкрэтных праграм, прадуктаў, партнёраў) мусяць падмацоўвацца канкрэтнымі крыніцамі, аформленыя зноскамі. Пажадана, каб гэта былі не спасылкі на сайт кампаніі ці звязаныя з ёй (датычна "першыя ў Беларусі", пра лінейку прадуктаў сайта кампаніі будзе дастаткова), а незалежныя крыніцы. А на самой справе, прыводзіць усе гэтыя дакладныя звесткі вельмі непажадана, бо менавіта ў гэтым і ёсць "рэкламнасць". Гэта лепей за ўсё рабіць, толькі калі дзейнасць даўно і шырока вядома, як выкарыстанне беларускімі аўтазаводамі яраслаўскіх матораў. У якасці прыкладу сучаснага прадпрыемства, артыкул пра які можна ўзяць за аснову пры стварэнні ўласнага, магу прапанаваць Савушкін прадукт — коратка, па тэме, без залішняга, у тым ліку рэкламы.
Значнасць. Тут найбольшыя праблемы, бо нават калі першыя два пункты можна выправіць і зрабіць як след, то наконт значнасці Вікіпедыя кіруецца прынцыпам "спачатку вядомасць, потым артыкул у Вікіпедыі, а не наадварот". І калі Вы ставіце мэтай менавіта давесці інфармацыю камерцыйна зацікаўленым карыстальнікам, то лепей замест Вікіпедыі зрабіць гэта з дапамогай адмысловых спосабаў — рэкламных праспектаў, сайтаў і інш. Зыходзячы з тых спасылак, што былі ў артыкуле, я разумею што вытворчасць адкрылася 13 ліпеня 2017 года — чатыры дні таму! І гэтая падзея, згадзіцеся, усё ж не дацягвае да адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Таму існуючых дасягненняў, з-за якіх артыкул варта мець у Вікіпедыі, не бачу. Ды і ў артыкуле сцвярджэнні кшталту "будзе", "плануецца" і інш. не надаюць значнасці — спачатку рэальныя дасягненні, потым артыкул і ўвогуле згадкі ў Вікіпедыі. Цікавасць з боку Белта іншых сайтаў хутчэй навінная, а Вікіпедыя — не навіны.
Падагульняючы магу сказаць, што можаце паспрабаваць стварыць артыкул са зместам кшталту Савушкін прадукт і ў такім выглядзе ён, магчыма, будзе існаваць (але не магу гарантаваць — яго могуць выставіць на выдаленне з-за прычын, якія я напісаў у пункце 3). Што датычыцца рускай і англійскай Вікіпедыі, то вядома можаце паспрабаваць ствараць там артыкулы, але заўвагі, якія я тут выказаў, у абсалютнай большасці будуць справядлівыя і там, таму вельмі магчыма, што старонкі таксама трапяць пад выдаленне.--Artsiom91 (размовы) 22:27, 17 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Перасылкі выдаляць не варта, бо яны хоць і памылковыя, але шырока распаўсюджаныя. Наконт выпраўлення напісання ў артыкулах і стварэння новых перасылак — праўце смела.--Artsiom91 (размовы) 10:18, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Давайце праз старонку "да пераносу". У нас 10+ артыкулаў з назвай "майя", шаблоны і катэгорыі, гэта не кажучы пра згадкі ў тэксце. Ды і некалі пытанне ўжо ўздымалася — артыкул перанеслі туды і назад, у выніку паставілі крыніцы на абедзве назвы.--Artsiom91 (размовы) 21:06, 31 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Калі ў нейкай крыніцы будзе "Мігск", ці "рябы", ці "урачь", ці "рўка" гэта будзе ўлічвацца? На маю думку, варта адрозніваць альтэрнатыўныя напісанні ад банальных памылак, выкліканых лянотай рэдактараў пры перавыданні слоўніка. Дарэчы, слоўнік, у адпаведнасці з крыніцай, быў выдадзены ў "Менску". І што значыць "не даказана". Яна супярэчыць правілам арфаграфіі і пунктуацыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:12, 31 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Артыкул узяты пад ахову. На галасаванне "да перайменавання" вынесены. Галасаванне ідзе ўвогуле за гэта слова, г. зн. будзем наводзіць парадак (ці пакідаць абсурд - залежыць ад вынікаў) ва ўсіх артыкулах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:17, 31 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Тут справа ў масавых пераносах. Памылка не такая відавочная, і параўноўваць "майя" і "урачь" — занадта. Нават калі новая назва ніколі не выклікала пратэстаў (але старонак, якія яе ўжываюць, шмат, як тая ж "Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка"), лепш паставіць на старонку "да перайменавання" — ну павісіць там тыдзень, хтосьці выкажацца "за", ніхто "супраць", і можна будзе смела перанесці. Калі Вы заўважылі "майя" сёння, гэта не значыць што менавіта сёння трэба пераносіць — тыдзень спакойна можна пачакаць, канец свету не наступіць. Іншыя ўдзельнікі за тыдзень могуць дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, знайсці нейкія дадатковыя моманты, да і самому праз тыдзень можна рэчы па-іншаму ўбачыць.--Artsiom91 (размовы) 21:21, 31 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
"Воласць" — шматзначнае слова. Пагарэльская воласць — гэта не проста нейкі абшар, а канкрэтная адміністрацыйная адзінка, частка павета Расійскай імперыі. І ў Расійскай імперыі воласці як адміністрацыйныя адзінкі пачалі стварацца пасля 1861 года, таму да таго ніякай Пагарэльскай воласці, як і іншых валасцей Ігуменскага павета, існаваць не магло (калі не так — прывядзіце крыніцу, дзе б дакладна было сказана "воласць існавала з 1793 года"). Прычым звычайна звестак, калі менавіта якая воласць створана, я не бачыў — толькі "на 1897 год у павеце было 15 валасцей" і іх пералік; звесткі пра скасаванне і перайменаванне у дакладныя гады ёсць, здаецца, толькі для перыяду пасля рэвалюцыі.--Artsiom91 (размовы) 12:04, 2 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Скажыце, калі ласка, чаму Вы займаецеся вандалізмам з альтэрнатыўнымі назвамі краін. Яны адмыслова знаходзяцца ў прэамбулах, каб мы маглі скласці хоць нейкую канкурэнцыю ТараВікі (бо большасць "сьвядомых" гугліць менавіта тарашкевічныя назвы - Вугоршчына, Гішпанія ды іншыя Фіншчыны), бо інакш нас увогуле не будуць чытаць (людзі, "говорящие на нормальном человеческом языке", чытаюць РуВікі). Дык для каго мы? Для школьніка, які друкуе рэферат пра жыццё Коласа? Ды й крыўдна. Той артыкул пра Славакію... Я памятаю, як доўга я яго пісаў. Упэўнены, што цяпер статыстыка праглядаў панізіцца.
Вітаю. Мжна замест выдалення паставіць шаблон {{крыніца?}} і выдаліць праз тыдзень. Канкурэнцыю можаце каму заўгодна складаць і даваць назвы на палескай гаворцы — гэта не адпавядае правілам і прынцыпам энцыклапедый, а толькі асабістым поглядам удзельнікаў (як з рускімі варыянтамі імён для людзей). Перасылкі ж з альтэрнатыўных назваў (каб праз пошук можна было перайсці) захоўваюцца, і чытач зможа знайсці. Калі ёсць крыніца на альтэрнатыўную назву, то яе цалкам абгрунтавана можна прывесці ў адмысловым раздзеле са спасылкай на аўтарытэтныя крыніцы. Тыя альтэрнатыўныя назвы, што даваліся — праблема першых гадоў існавання вікіпедыі, калі сапраўды было трэба пабольш назваў пісаць. Зараз жа лепш напаўняць артыкулы сапраўдным зместам, а не гэтай псеўдаінфармацыяй.
Сп. Ігар Барысавіч, цалкам падтрымліваю ідэю, але не з мэтай прывабіць «тарашкевічаў». Годная аргументацыя павінна быць. Я маю на ўвазе спасылкі на слоўнікі, нейкія правілы і г.д. А таксама стварыць асобны раздзел у арт. беларуская мова, дзе можна гэтыя абгрунтаванні/аргумэнты напісаць і прывесці ўсе такія прыклады. Усё гэта павінна прайсці абмеркаванне, і вядома галасаванне супольнасці.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:09, 14 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Каардынацыя працы
Спадар Арцём, можаце стварыць нейкую старонку-праект для каардынацыі працы па пераносе артыкулаў? РАПТАМ сам навучыўся ботам пераносіць артыкулы, так што праца пойдзе трохі хутчэй (прынамсі на выхадных). Пакуль тэсцірую прагон на групе гарадоў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:22, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Масавы перанос, думаю, лепш трохі прытрымаць да вырашэння сітуацыі з апострафам. А для старонкі-праекту пакуль не бачу неабходнасці, магчыма яе можна будзе стварыць у будучыні для заўваг і абмеркавання ўдакладнення правіл, каб не грузіць усё на форум. Пераносы варта ажыццяўляць прыблізна ў такім парадку (пытанні хто чым канкрэтна зоймецца можна вырашаць на старонках размоў, не думаю што тут будуць вялікія пытанні):
Масавы перанос артыкулаў ботам згодна з тыповымі стандартамі (прыбіранне "Горад" і іншых слоў, замена косак на дужкі, магчыма апострафа)
Выпраўленне навігацыйных шаблонаў на назвы без перасылак
Перанос катэгорый і іх зместу
Пераналада розных шаблонаў (картак, загатовак) на выкарыстанне новых правіл, у тым ліку для сартавання, адсочванне і выпраўленне тэхнічных момантаў
(факультатыўна) ботавыпраўленне перасылак кшталту "Горад Мінск" у тэксце артыкулаў
пасля ўсіх гэтых этапаў масавае выпраўленне скончана, тыя артыкулы і праблемы што застаюцца пераносяцца і вырашаюцца ўсімі ўдзельнікамі ў рабочым парадку
Пасля кожнага этапу апавяшчаць супольнасць на форуме аб тым што ўжо зроблена і што будзе рабіцца ў бліжэйшы час, каб гарады/шаблоны/катэгорыі стваралі ўжо выключна пад новымі варыянтамі.--Artsiom91 (размовы) 22:45, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Я таксама паставіў сабе бота, які можа старонкі пераносіць, здаецца працуе. Таму, калі будуць нейкія складанасці, можаце звяртацца. Я асабліва ўдзельнічаць у пераносах не маю жадання, ды і без мяне можна абыйсціся — толькі пагляджу што можна зрабіць з аднайменнымі вёскамі і хутарамі (пастараюся ў бліжэйшы час), пазней разбяруся з апострафамі (калі будзе прыняты новы варыянт), таксама пры неабходнасці змагу аказаць нейкую дапамогу (у тым ліку па выпраўленні катэгорый і шаблонаў).--Artsiom91 (размовы) 00:50, 26 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Я ўжо знайшоў (магу даволі хутка знайсці ўсе артыкулы з тымі ці іншымі сімваламі ці іх паслядоўнасцямі ў назве), ва ўсёй Вікіпедыі каля 5500 артыкулаў, у назвах якіх ёсць апостраф. змагу апрацаваць іх пасля. Можна было б і перанесці зараз без уліку апострафа, а потым зрабіць паўторны перанос для яго, але баюся што з-за выпраўлення падвойнага перакіравання прыйдзецца выдаляць назву для пераносу, што без сцяга адміністратара немагчыма. Дакладна пасля вырашэння пытання з апострафамі варта пераносіць катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 08:59, 26 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Паставіў DotNetBot — ім. Дакладную лічбу напішу на форуме. Пра перанакіраванні: на гэтай старонцы можна пабачыць артыкулы (не перанакіраванні), якія зараз пачынаюцца на "горад". Некаторыя артыкулы бот павінен быў бы перанесці, але зрабіў гэтага, бо мэтавая назва ўжо занятая. Часам гэта адбываецца натуральна з-за таго, што пад мэтавай назвай старонка неадназначнасці, але Горад Астравец, напрыклад, не перанесены з-за таго, што рабілася выпраўленне падвойнага перанакіравання з "гарадскога пасёлка" ў "горад". Тое ж самае адбудзецца з назвамі з апострафам, калі іх перанесці зараз і захацець перанесці потым, а мэтавая старонка кшталту Мар’іна Горка ўжо існуе.--Artsiom91 (размовы) 09:18, 26 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Перанёс населеныя пункты Беларусі, якія маюць новыя "нестандартныя" назвы. Астатнія павінны паспяхова пераносіцца пад дакладную назву шляхам простага адкідвання "Аграгарадок"/"Вёска"/"Пасёлак"/"Хутар" і замены коскі на дужкі (толькі звяртаць увагу на падвойныя ўдакладненні). Таксама навучыўся пераносіць старонкі ботам, не пакідаючы перанакіраванняў, што асабліва карысна для катэгорый. А вось выдаляць старонкі, каб вызваліць месца для пераносу, бот ніяк не можа.--Artsiom91 (размовы) 16:04, 26 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Непасрэдна пры пераносе катэгорыі артыкулы не чапаюцца, але магу боту прапісаць, каб замяняў катэгорыі ў артыкулах таксама. Толькі тыя катэгорыі, што шаблонам прастаўляюцца, трэба будзе апрацоўваць асобна.--Artsiom91 (размовы) 18:36, 26 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Калі маеце беларускамоўныя крыніцы на "Забалоцце", то думаю, што можаце смела дадаваць у артыкул гэты варыянт у лід са спасылкай на крыніцы, пакідаючы таксама назву з ТКП. Будзе две назвы з крыніцамі на кожную — а ўжо чытач хай сам абярэ, што лічыць больш слушным.--Artsiom91 (размовы) 13:21, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Я Вас цалкам падтрымліваю з апострафам. Прапаноўваю ўсё жа стварыць алгарытм і пераносіць пакрысе, бо рэальна ніякіх аргументаў супраць не было. Увогуле, на маю думку, варта замяняць апостраф не толькі ў загалоўках, але і ўвогуле ў тэкстах. "з’яўляцца" выглядае больш эстэтычна, чым "з'яўляцца". Такім чынам, дарэчы, прасцей будзе і алгарытм зрабіць, калі паўсюль будзе адбывацца замена апострафа. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:59, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Ствару лепш пакуль алгарытм, які будзе злучкі з прагаламі паабапал на працяжнікі замяняць. Тут пытанняў, спадзяюся, дакладна не будзе. А там і апостаф дадаць ва ўжо працуючы алгарытм не праблема. Калі будзе дастаткова часу, пастараюся на гэтым тыдні зрабіць. Аднак замену ў тэкстах трэба ажыццяўляць толькі пасля пераносу старонак, бо інакш уся вікіфікацыя можа зламацца.--Artsiom91 (размовы) 23:05, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
З катэгарызацыяй рэк прынцыпаў і праблем можна знайсці колькі заўгодна. Мая пазіцыя такая — калі ў назве катэгорыі ёсць "Беларусі" (Латвіі/Польшчы), то катэгорыя праз дрэва павінна ўключацца ў катэгорыю "Беларусь" (Латвія/Польшча). Калі гэта ўмова будзе выканана, то мне ўсё роўна, які канкрэтна ланцужок будзе мець месца. У Расіі стаяла "Гідраграфія Расіі", можна было б так, але па Вашай логіцы басейны — не гідраграфія таксама, а суша.--Artsiom91 (размовы) 20:25, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Значыць, катэгарызацыя такая дрэнная і непатрэбная. Трэба выдумляць іншую, бо калі змешваць краіны і басейны, атрымоўваецца "і ні туды, і ні сюды". Прыкладам "Басейн Чорнага мора", і дастаткова. А так, па такой логіцы катэгорый кшталту Катэгорыя:Рака Дняпро ўвогуле не павінна існаваць, бо там усё — басейн Дняпра, а не сам Дняпро.--Artsiom91 (размовы) 20:54, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Вы маеце рацыю вядома ж. Наконт Дняпра: ў свой час склалася, што мы атаясамілі рачную сістэму з галоўнай ракой, і прытокі Дняпра 1-га, 2-га і наступных парадкаў уключылі ў Катэгорыю:Рака Дняпро. Гэта няправільна з пункту гледжання гідраграфіі, але паняцце "рачная сістэма" таксама ў Вікіпедыі не прыжылося. На сёння логіка вось нейкая такая: маем катэгорыю "Рака Дняпро", якая тоесная неіснуючай катэгорыі "Рачная сістэма Дняпра". --JerzyKundrat (размовы) 21:20, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
У якасці катэгорыі "Рачная сістэма Дняпра", на мой погляд, выдатна падыйдзе Катэгорыя:Прытокі Дняпра або Катэгорыя:Басейн Дняпра, куды можна ўсе старонкі разнесці. Уласна, Вы больш працуеце ў тэме гідраграфіі, таму думаю, Вам і лепей бачна, як правільней рабіць катэгарызацыю. Адно што ўсё ж такі прапанаваў сапраўды катэгорыі "Басейны рэк Беларусі" і падобныя вынішчыць, бо сэнсу ад групоўкі 3-4 басейнаў (якія на самой справе паміж сабой ніякай геаграфічнай сувязі не маюць) амаль ніякай няма.--Artsiom91 (размовы) 21:28, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
У нас непаразуменні раней былі з калегамі наконт прытокаў 2-га і наступнана парадкаў, "прытокі прытокаў" такім чынам аднеслі толькі да басейна ракі, не ўключыўшы ў катэгорыю "Прытокі Дняпра". Я таксама за тое, каб катэгорыі "Басейны рэк Беларусі" і падобныя вынішчыць, але не ведаю як іншыя калегі гэта ўспрымуць. РуВікі зноў жа такія катэгорыі мае... --JerzyKundrat (размовы) 21:46, 4 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Фотаздымкі
Што за абмеркаванне паводле якога выдаляюцца фотаздымкі былых дзяржаўных дзеячаў?
Праблему разумею. Выправіць ботам назвы можна. Зараз ужо большая частка пераносаў адбылася, таму давайце сёння ботам выпраўлю назвы. Калі потым яшчэ будуць артыкулы пераносіцца, то думаю прасцей будзе выправіць рукамі.--Artsiom91 (размовы) 11:37, 17 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Нагадваю, што старонка абмеркавання выдалення не з'яўляецца галасаваннем, і вынікі падводзяцца не зыходзячы з колькасці галасоў. Вашае меркаванне ўлічанае выстаўленнем шаблона "значнасць" — яго наяўнасць дае поўныя падставы выставіць на выдаленне паўторна, калі з цягам часу выявіцца кансенсус і стане больш ясна, ці прынята падобныя артыкулы мець у вікіпедыі.--Artsiom91 (размовы) 11:08, 18 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Перанос назвы артыкула ботам
Вітаю! Бот Artsiom91Bot пераносіць назвы артыкулаў з коскамі ў назвы з дужкамі, але інтэрвікі застаюцца на старой старонцы-перасылцы. Гэта яшчэ будзе выпраўляцца неяк аўтаматычна ці тут трэба працаваць рукамі з кожным артыкулам? Віт; размовы15:56, 18 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Як мне здаецца, на Вікідата звесткі абнаўляюцца аўтаматычна. Магчыма, з-за вялікай колькасці пераносаў гэта адбудзецца з затрымкай. Калі праз тыдзень-другі інтэрвікі не абновяцца, буду думаць як іх выправіць.--Artsiom91 (размовы) 16:00, 18 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Учора, нарэшце, большая частка назваў была перанесена на Вікідадзеных, і інтэрвікі зноў запрацавалі. Але гэта адбылося пакуль не ўсюды (напрыклад, на станцыях няма), таму яшчэ чакаем.--Artsiom91 (размовы) 10:40, 3 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
У нас зараз для рэгіёнаў Расіі ёсць шаблоны гарадоў. Рабіць асобна шаблон раённых цэнтраў будзе занадта. Думаю, можна зрабіць нейкі агульны шаблон, як для рэгіёнаў Украіны (раёны + гарады + пгт + іншыя райцэнтры), пашырыўшы існуючыя ці ствараючы поўнасцю новыя (як для Якуціі). Зрабіць змагу толькі ўвечары. --Artsiom91 (размовы) 10:26, 6 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
Згодна з новымі правіламі "Востраў Рапануі" не павінна быць, трэба прыбіраць удакладненне. Я паглядзеў на наяўнасць катэгорыі Катэгорыя:Востраў Пасхі і перайменаваў на такі ж лад. Не маю нічога супраць, каб артыкул называўся "Рапануі (востраў)", можаце перайменаваць.--Artsiom91 (размовы) 08:58, 11 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
Калі слова "Востраў" з’яўляецца неад’емнай часткай назвы (а проста "Пасхі" нельга сказаць, толькі "Востраў Пасхі" — у адрозненне ад Рапануі), то яго варта пакідаць з прамым парадкам. Калі лічыце што катэгорыя павінна быць перароблена — перароблівайце.--Artsiom91 (размовы) 22:30, 11 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
Магу ботам паспрабаваць абнавіць катэгорыі і дапаможныя. Толькі патрэбны спіс актуальных істотных артыкулаў у іншым раздзеле ці на Меце — не магу зразумець, дзе актуальная версія.--Artsiom91 (размовы) 16:26, 15 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Трэба ўзяць спіс адсюль і закінуць сюды, можа, там нейкія памылкі. Выглядае крута, менавіта тое, што трэба. І было б добра вылічваць агульны каэфіцыент (тут напісана, як гэта робіцца). Тут скрыпт, але ён чамусьці не змяняе вынік, нават калі артыкулы дапрацоўваюцца, не разумею, чаму. Чамусьці тут неяк дзіўна выглядае артыкул Хангыль. "У байтах" = 0. --Artificial123(размовы)14:24, 26 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]
Іван Аляксандравіч Дуброўскі
Старонка была падмацавана дакладнымі спасылкамі,чаму яе выдалілі?
Іван Дуброўскі (акцёр)
Старонка была падмацавана дакладнымі спасылкамі,чаму яе выдалілі?
Гэта было якраз "Толькі для правільнай працы зараз трэба абавязкова дату выпуску пазначыць". Паправіў, каб зараз пры адсутнасці даты сучасны подпіс вывадзіць. Старонку размоў заархівую ў канцы года.--Artsiom91 (размовы) 22:37, 1 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]
Так бывае, калі неадназначны ланцужок адміністрацыйнай прыналежнасці на Вікідата. Звычайна я выпраўляю рукамі ў Вікідата. Але лепей усё ж папраўлю модуль, каб штосьці нармальнае паказвала, бо ў Вікідата заўсёды можа нешта сапсавацца.--Artsiom91 (размовы) 14:21, 12 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]
Даглядзіце калі ласка артыкул Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2019. Ці няма тут памылак. Я сам стварыў гэтат артыкул. Бо жаночы футбол прагрэсуе і патрэбна пісаць новыя артыкулы.--Богданыч (размовы) 19:35, 17 лістапада 2017 (UTC)
Спадар Artsiom91, ці вы можаце даглядзець гэтат артыкул, што б не была напісана Неправераная з мінусам ўверсе. --Богданыч (размовы) 20:51, 17 лістапада 2017 (UTC)
Спадар Artsiom91, альбо папросіце іншых удзельнікаў даглядзець артыкул. --Богданыч (размовы) 20:54, 17 лістапада 2017 (UTC)
У нас эта статья уже удалялась из-за отсутствия значимости, т.к. сам фильм ещё не вышел на экран. Не думаю, что до выхода статья в Википедии сможет иметь место.--Artsiom91 (размовы) 23:24, 17 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Выставлялась из-за машинного перевода, но участники выразили серьёзные сомнения и в значимости, решение об удалении принималось с учётом этого факта.--Artsiom91 (размовы) 23:52, 17 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
"Выпраўленне" арфаграфіі
Artsiom91, калі ласка, калі Вам здаецца што на старонцы ёсць памылкі - напішыце аўтару старонкі, перш чым рабіць выпраўленне. Мы з Вамі ўжо абмяркоўвалі напісанне запазычаных слоў з гукам "ў" напачатку. Вы мне не адказалі на апошняе паведамленне. Яшчэ глядзіце абмеркаванне тут. Калі Вы лічыце што ў слове памылка - дайце спасылку на пункт Правілаў правапісу, які парушаны.
Дзякую. Вікі-Майстар (размовы) 15:12, 21 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Стаіць фільтр rank:preferred, у рувікі таксама. Відаць, каб падцягваць толькі галоўных акцёраў, а не ўвесь спіс. У вікідата трэба адпаведны ранг пазначаць.--Artsiom91 (размовы) 20:31, 27 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Савіцкі/Палякоў
Сп. Арцём, для мяне гэта не прынцыпова, але ўсё ж чалавек лічыцца працаўладкаваным калі падпісывае дагавор/кантракт, а не калі падыходзіць да, груба кажучы, такарнага станка (у Вашым варыянце «пачне выступаць»). А калі, не дай Бог, футбаліст увогуле не «пачне выступаць»? Нават за фарм-клуб. Ад якой даты мы будзем пачынаць яго кар'еру?--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:54, 28 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Картка — гэта толькі картка, яна коратка паказвае галоўныя звесткі і не прэтэндуе на нейкую поўную дакладнасць (асабліва тая дакладнасць непатрэбная). Можа, кантракт падпісалі сёння, а пачне дзейнічаць з 1 студзеня (трансфернае акно, напрыклад, у Еўропе са студзеня адкрываецца, да гэтага пераходы афіцыйна не рэгіструюцца), усёй праўды мы не ведаем. Я даты ў картцы адлічваю па афіцыйных матчах — гэта заўсёды правяраецца з дакладнасцю да дня. Пазначэнне "2017" можа толькі паблытаць чытачоў — падумаюць, што пераход адбыўся ў сярэдзіне сезону, хоць усеь сезон 2017 ігрок быў у адным старым клубе. Ну а наконт «не пачне выступаць», то заўсёды можа адбыцца нечаканасць, але на дадзены момант актуальная інфармацыя "пачне выступаць у сезоне 2018", а калі яна зменіцца, то гэта заўсёды можна абнавіць у картцы (напрыклад, выдаліўшы стары радок).--Artsiom91 (размовы) 23:04, 28 снежня 2017 (MSK)[адказаць]