Апошні каментар: 5 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добры вечар, Artsiom91. Нядаўна заўважыў, што картка ў артыкулах пра славутасці і храмы стала занадта расцягнутай, змест увесь ссунуўся ў левы бок, а выява наадварот зменшылася і засталася ў цэнтры. Змяніўся стыль шрыфта, а колер Беларусь, у які раней была афарбавана рамка, цяпер застаўся толькі ўверсе на адным радку (прыклад — Сядзібна-паркавы ансамбль Лубенскіх). Ці не маглі б Вы дапамагчы прынамсі вярнуць ранейшую шырыню, бо цяперашні выгляд не надта прыдатны. --Krylowicz (размовы) 19:15, 5 студзеня 2020 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 5 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добры вечар, Artsiom91! Ці не маглі б Вы вярнуць версію? Сорі, плохо знаю белорускаю мову, продолжу на русском. Мову еще знаю украинскую, но не уверен, что Вы поймете. Ок. Дело было давно и сейчас точно не припомню, почему добавил "* Нікалай Валадось — хірург". То ли в ру-вики, то ли в укр-вики есть о нём статья. Если для Вас это критично и Вы сами не найдете - дайте знать, я найду и пришлю ссылку. Спасибо за внимание и надеюсь на понимание. :-) --Nickispeaki (размовы) 21:57, 16 лютага 2020 (+03)Адказаць
Гэтая і падобныя выказванні, якія можна сустрэць у артыкулах тарвікі і якія часам пераносяцца сюды, прасягнуты ненейтральнасцю, а часам і адкрытай фальсіфікацыяй. Незразумела, што тут азначаюць словы "даўняе", "старажытны", "гістарычнай Віленшчыны". "Колішні горад" — проста фальсіфікацыя, пра замак па факце амаль нічога невядома. Не бачу ніякіх падстаў выносіць падобныя выказванні ў прэамбулу, бо яны ніяк не дапамагаюць успрыяць сапраўды важныя факты, а толькі неяк узвялічваюць даўніну, якая куды лепш і дакладней распісана ў артыкулах у раздзеле "Гісторыя".--Artsiom91 (размовы) 23:06, 1 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
Падстаў можна не бачыць, але ёсць удзельнікі, якія лічаць такія фармулёўкі цалкам дапушчальнымі, і ў катэгорыі Мястэчкі Вялікага Княства Літоўскага яны ўжыты ў многіх артыкулах. На маю думку, гэта важная і цалкам энцыклапедычная інфармацыя, якая падкрэслівае асаблівае становішча вёскі ў мінулым і вылучае яе сярод іншых. Магчыма, ёсць сэнс прыбраць даўняе і старажытны, замяніць гістарычнай Віленшчыны на Віленскага ваяводства. Колішні горад, як і замак — не фальсіфікацыя, глядзіце крыніцу. Прынамсі, калі лічыце фармулёўку неэнцыклапедычнай, то варта прыбраць яе з усіх артыкулаў. --Krylowicz (размовы) 23:32, 1 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
У катэгорыі Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства амаль сто старонак, і Вята сярод іх ніяк не вылучаецца. Інфармацыя пра тое, што паселішча было мястэчкам і ўваходзіла ў пэўнае ваяводства, вядома, важная, але яна мусіць быць пададзена ў адпаведным раздзеле, у нейтральных фармулёўках і з крыніцамі. У крыніцы пра горад сказана толькі, што быў выдадзены прывілей на заснаванне горада і пра існаванне прымаўкі, што ніяк не азначае фактычнай наяўнасці статуса горада. Вось лепей інфармацыю пра прывілей і змясціць у раздзеле "Гісторыя", а не рабіць громкія высновы ў прэамбуле. Замак не фальсіфікацыя, але пра яго амаль нічога не вядома, магу дапусціць згадку ў прэамбуле пра замак для такіх славутых замкаў, як Ляхавіцкі і Быхаўскі, але не тут. Так, падобныя фармулёўкі было б добра прыбраць з усіх артыкулаў, але пакуль не маю часу і магчымасцяў для пошуку і апрацоўкі.--Artsiom91 (размовы) 23:44, 1 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 5 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Паважаны Арцём! Патлумачце, калі ласка, прычыну адката маёй праўкі, што тычыцца азначэння "хутар", якое вы замянілі на вёску. Я бачу, што Вы спасылаецеся на звесткі Белгеадэзіі. Але гэты рэестр мог састарэць. Я асабіста наведаў Красны Бор і магу з упэўненасцю сказаць, што гэта хутар. Там стаіць толькі адзін дом і жыве адна сям'я, у той час як пад вёскай мы разумеем населены пункт з некалькімі дзесяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудавання. Я дадаў адпаведныя фотаздымкі ў Вікісховішча. --Da voli (размовы) 19:31, 12 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 5 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Добры дзень! Патлумачце, чаму Вы скасоўваеце мае праўкі назваў паветаў Польшчы? У маёй версіі гэта было ў адпаведнасці са "Спосабамі і правіламі перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову". А Вы ўтвараеце беларускую назву павета ад назвы цэнтра павета (гл. Олкуш - Алькушкі - ад "Olkusz" / Альскускі - ад "olkuski"). Я лічу, што гэта памылкова. ElisBodnar 15:43, 22 сакавіка 2020 (+03)
У гэтым дакуменце ёсць пункт 6.3.2: Прыметнікі, якія ўтвораны ад назоўнікаў з асновай на «г», «ж», «ш», захоўваюць гэтыя зычныя перад суфіксам «-ск»: kaliski перадаецца як Калiшскi.--Artsiom91 (размовы) 15:48, 22 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
Замак Мансаро
Апошні каментар: 5 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Дзень добры! Так, варта перапрацаваць шаблон, унесці туды таксама старонку, палепшыць афармленне. Пастараюся ў бліжэйшыя дні зрабіць, прайсціся па артыкулах ботам і выправіць там.--Artsiom91 (размовы) 19:00, 26 красавіка 2020 (+03)Адказаць
Чарт Lovifm.com
Апошні каментар: 5 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Здравствуйте, почему удаляют статью Чарт Lovifm.com ? Все авторитетные источники предоставлены ! И это не реклама ! В википедии множество проектов музыкальной тематики и их не относят к рекламе, а у вас явно предвзятое отношение !
Artsiom91 - эта статья удалялась ранее так как была не полной, в ней было мало хороших ссылок, сечас статья была переделана, я уверен что вы ее удалили даже не прочитав :(
Значэнні
Апошні каментар: 5 гадоў таму4 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добры дзень! Заўважыў, што раней, прастаўляючы, напр. {Значэнні|Собаль}, {Значэнні|Тэхас} і г.д., то чытач пераходзіў адразу на старонку "Собаль (значэнні)" і "Тэхас (значэнні)". Цяпер у гэтых і многіх іншых артыкулах, дзе быў прастаўлены гэты шаблон, проста чорны радок. Ці магчыма выправіць гэтую сітуацыю? --Rymchonak (размовы) 09:42, 13 мая 2020 (+03)Адказаць
Баюся, аўтаматычна выправіць амаль немагчыма, бо цяжка зразумець, куды вядзе і куды павінна весці спасылка. Раней шаблон {{Значэнні}} дадаваў у спасылку дадатак " (значэнні)", зараз не дадае, адсюль і праблемы. Можна, калі заўважана такая сітуацыя, або выправіць спасылку (напісаць {{Значэнні|Тэрмін (значэнні)}}), або пакінуць шаблон {{Значэнні}} без параметраў — тады спасылка будзе зроблена даданнем удакладнення " (значэнні)" да назвы артыкула без дужак.--Artsiom91 (размовы) 09:50, 13 мая 2020 (+03)Адказаць
Так. Магу паспрабаваць прайсціся і ўпісаць " (значэнні)" ў спасылку ботам, але тады там, дзе старонкі з такім удакладненнем няма, яна перастанае праваць.--Artsiom91 (размовы) 09:54, 13 мая 2020 (+03)Адказаць
NUMBEROF
Апошні каментар: 5 гадоў таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Яшчэ раз прывітанне, па колькі ў мяне зараз з'явіўся час, вырашыў усё ж пераглядзець усё напісанае вамі на маёй старонцы размоў, а таксама паглядзеў на шаблоны і модулі, памеціў што статыстыка абнаўляецца раз у 6 гадзін, і магу ў гэтым выпадку, накідаць пару варыянтаў таго, што можна з гэтым усім зрабіць:
Правесці магчыма нейкае галасаванне, спытаць карыстальнікаў, што ім важней, жывая статыстыка (абнаўленне раз у дзве гадзіны) або ўніфікацыя ўсіх модуляў і шаблонаў. Прывядзенне іх да аднаго стандарту і выдалення лішняга.
На аснове пункта вышэй мы або аставім усё як ёсць (дарэчы такі варыянт суіснуе ў Рускай Вікіпедыі, там аднайменныя модулі і шаблоны ўвогуле звязаны), або калі ўсім дастаткова абнаўлення раз у 6 гадзін, то магу пахімічыць некалькі дзён над новай табліцай на старонцы Вікіпедыя:Спіс Вікіпедый, а статыстыку ў шаблонах і на старонках прывядзём да агульнага (ад шаблона NUMBEROF.
І яшчэ адно, пры ўніфікацыі нам патрэбен будзе бот, які будзе змяняць новую табліцу так, як гэта робіцца ва Ўкраінскай Вікіпедыі, бо калі не, новы Спіс Вікіпедый праз некаторы час састарэе так, як састарэў мінулы спіс, які быў выдалены пасля таго, як я зрабіў Модуль:NumberOf.
І не здзіўляйцеся што я так многа размаўляю пра гэтыя модулі і шаблоны, мне проста важны і цікавы працэс абнаўлення статыстыкі, я хачу таксама зразумець як зрабіць лепей і каб не было так, як раней, таму я так і даўбаўся з усімі гэтымі модулямі. Спадзяюся не толькі мне гэта важна :) --Valkovich (размовы) 19:20, 13 мая 2020 (+03)Адказаць
Так, статыстыка раздзелаў цікавая тут многім удзельнікам, таму нармальнае яе афармленне будзе вельмі карысным. У прыныпе, раней працавала болей-меней добра, зараз проста абнавіўся Шаблон:NUMBEROF і стаў паказваць нармальную інфармацыю і для іншых раздзелаў. Думаю, што абнаўляць інфармацыю раз у дзве гадзіны або раз у шэсць гадзін — не такая ўжо і вялікая розніца. Можна спытаць на Форуме, аднак лічу што раз у шэсць гадзін будзе дастаткова. Дакладна б перайшоў ва ўсіх артыкулах пра вікіпедыі на Шаблон:NUMBEROF (не вельмі добра непасрэдна ў артыкулах выклікаць модуль праз #invoke, лепей праз шаблоны), і варта зараз таксама абнавіць дакументацыю змененых модулей і шаблонаў. Астатняе — было б добра, але не так крытычна і можна зрабіць пазней, па меры магчымасцей і жадання. Як разумею, фарміраванне табліцы ўсё роўна прыйдзецца пакінуць, там можна толькі замяніць крыніцу, аднак тады прыйдзецца самастойна сартаваць раздзелы па колькасць артыкулаў, бо ў Commons месца (pos) няма.--Artsiom91 (размовы) 22:15, 13 мая 2020 (+03)Адказаць
Ну... як па мне... чым часцей абнаўляецца статыстыка, тым лепш, з улікам таго, што статыстыка Беларускага раздзела абнаўляецца ўжывую. А на конт таго, што не вельмі добра выкарыстоўваць дадзеныя модуля праз #invoke, у мяне пытанне, чаму? Па мойму модулі такія самыя старонкі, пры гэтым нават лепш тэхналагічна зробленыя. І яшчэ я памеціў факт, што інфа якая паказваецца праз модуль, паказваецца адразу пасля таго як у модулі адбыліся змены, тады як інфа праз шаблоны можа затрымлівацца на некаторы час. Што датычыцца дакументацыі, гэта справа невялікая, калі патрэбна магу сам гэтым заняцца на выхадных. На конт табліцы вы маеце рацыю, але тут таксама пытанне, модулі якія абнаўляюць усё, з улікам нават месца таксама абнаўляюцца ботам, калі нехта зможа зрабіць бота, які будзе абнаўляць непасрэдна табліцу як старонку, а не як модуль, то гэтай праблемы не будзе. Праблема тут у іншым, Дадзеныя якія ідуць на модуль, які паказвае табліцу, могуць быць вызваныя з дапамогай якраз #invoke, у тым ліку і месца любога моўнага раздзела, па мойму для нашай Вікіпедыі, у якой няшмат актыўнага народу такая аўтаматызацыя нармальная рэч. Паглядзце на старонкі розных Вікіпедый, там у большасці стаіць састарэлая інфа, на якім месцы яны знаходзяцца, сколькі там старонак і артыкулаў і г.д. А тут ёсць уся аўтаматызацыя, адзін раз змяніў, і заўсёды паказвае, у тым ліку і месца. У выніку хацеў сказаць, што ў рускай вікі, з якой гэтыя модулі спісаны, менавіта гэтыя модулі даюць інфу шаблону NUMBEROF, і такім чынам яны ўзаемазвязаны і ў іх шаблоне, які працуе ад модуляў, ёсць і пазіцыі вікіпедый і іншыя паказчыкі, магчыма трэба перабудаваць якраз шаблоны на паказ з гэтых модуляў? Гэта як прапанова на абдумаць. --Valkovich (размовы) 17:44, 15 мая 2020 (+03)Адказаць
Пытанне
Апошні каментар: 5 гадоў таму6 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Вы выдаляеце гэты артыкул, хоць ен соотвецтвует ўсім патрабаваннем вікіпедыі, вам трэба пачытаць патрабаванні да артыкулаў персаналій, так як я бачу што вы не ведаеце гэтых адпаведнікаў !
Опять 25!
Апошні каментар: 3 гады таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Такімі артыкуламі можа паралізаваць працу вікіпедыі, бо іх можна ствараць па 1000 штук на дзень. Артыкулы гэтыя ствараліся спамерамі, і калі б яны былі чытальнымі, то не былі б выдалены, як Музычны калектыў застаўся. Калі хочаце, можаце іх аднавіць з нармальным зместам.--Artsiom91 (размовы) 15:20, 23 мая 2020 (+03)Адказаць
Але іх было створана 5 штук, а не 1000. Вы, здаецца, блытаеце беларускамоўны раздзел з англійскамоўным ці рускамоўным, тут спам-боты не працуюць у згаданых Вамі масштабах. Гэта маргінальныя раздзелы і я лічу трэба выкарыстоўваць кожны створаны артыкул (створаны не сталым удзельнікам) для паляпшэння і існавання ў Вікіпедыі. Vразмовы10:58, 11 снежня 2021 (+03)Адказаць
Польская абарончая вайна (1939)
Апошні каментар: 5 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Магчыма, Данцыг не быў саюзнікам Польшчы, але 1) Данцыг не ваяваў з Польшчай, 2) Германія захапіла Данцыг, то бок ён не быў ейным саюзнікам.--Artsiom91 (размовы) 20:25, 23 мая 2020 (+03)Адказаць
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2020» маем гонар запрасіць Вас да супрацы. Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.
Апошні каментар: 5 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
приветствую, я добавил в статью Беларуская партыя «Зялёныя» интернет-ссылку официального сайта партии. это новый, регулярно обновляющийся партийный сайт... вы же потом эту ссылку удалили. причем в описании изменений даже не удосужились указать причину. на каком основании вы это сделали?
Апошні каментар: 5 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
приветствую, я добавил в статью Малады Фронт интернет-ссылку официального сообщества организации в вк. это новая, регулярно обновляющаяся группа вк... вы же потом эту ссылку удалили. причем в описании изменений даже не удосужились указать причину. на каком основании вы это сделали?
Карыстацца [[:pl: і непасрэднымі спасылкамі для іншых моў не варта ўвогуле, бо нават калі з’явяцца беларускамоўныя артыкулы-адпаведнікі, то іх амаль немагчыма будзе адсачыць і выправіць. Ды і чытачу будзе незразумела, што з беларускай мовы раптам перайшлі на польскую. Таму рэкамендуецца карыстацца менавіта шаблонамі нп, лепей за ўсё нп5. Спасылка ж на польскі раздзел засталася ў вуглу як [pl].--Artsiom91 (размовы) 14:37, 14 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць
Так, не ва ўсіх, бо я прайшоўся толькі па артыкулах, якія спасылаліся на старонку Наша Ніва (1991) або знаходзіліся ў пошуку па "nn.by". Аднак калі ў артыкуле прысутнічаюць спасылкі на nn.by без згадкі самога сайта, то проста незразумела як яго знайсці. Планую трохі пазней прайціся па ўсіх артыкулах увогуле, адабраўшы тыя, што змяшчаюць "nn.by", але гэта зойме больш часу.--Artsiom91 (размовы) 17:06, 17 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Ліс і паляўнічы пёс, Кароль Леў, and Бэмбі (мультфільм)
Апошні каментар: 5 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Can you review the pending changes on these articles? Also, on Кароль Леў and Бэмбі (мультфільм), the Wikidata labels need to be added/changed. And all three articles need more content. They have more in English, Polish, German, Russian, Ukrainian and other languages. Can they be added to by anyone here? 2600:1700:53F0:AD70:6D8A:6ACA:9A1F:B6ED00:18, 5 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Былыя футбольныя клубы
Апошні каментар: 5 гадоў таму6 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Гэтыя каманды не ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі па футболе, яны ўдзельнічаюць у чэмпіянатах абласцей. У Кубку Беларусі, пра які Вы пішыце, яны паказваюцца як КФК - калектывы фізічнай культуры (простай мовай - дваровая каманда). Яны не з’яўляюцца футбольнымі клубамі, у іх нават статута юрыдычнай асобы няма. --Football Beetle (размовы) 12:07, 5 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Па Вашай логіцы ў Беларусі любая група людзей, якія граюць на школьных стадыёнах у футбол, гэта ўжо футбольны клуб? Тады ў нас у раздзеле Футбольныя клубы павінна быць 10 000 каманд або нават больш. --Football Beetle (размовы) 12:17, 5 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Не думаю, што трэба займацца моўным аналізам і высвятляць, што можна называць футбольным клубам, а што не. Сутнасць катэгорыі Катэгорыя:Футбольныя клубы Беларусі ў тым, каб сабраць каманды, якія ўдзельнічаюць у клубных спаборніцтвах (тым самым супрацьпастаўляюцца зборным), без залішняга і непатрэбнага высвятлення арганізацыйнай структуры, «сур’ёзнасці» і іншых асаблівасцей, якія мала маюць адносін да галоўнага, што цікавіць чытачоў, — удзелу ў спаборніцтвах. Ствараць жа артыкулы можна пра што заўгодна і ў якой заўгодна колькасці, калі выконваюцца патрабаванні значнасці. Для беларускіх каманд такія крытэрыі яўна не прапісаны, але фактычна зараз лічацца значнымі тыя, якія згулялі хоць адзін сезон у чэмпіянаце Беларусі (у Вышэйшай, Першай або Другой лізе).--Artsiom91 (размовы) 12:27, 5 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 5 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Спадар Artsiom91. Прашу Вас абнавіць гэты шаблон, так як сам не ведаю як гэта зрабіць. Я прапаную яго максімальна спрасціць (магчыма Шаблон:Стадыён спатрэбіцца). Напрыклад:
Назва
Лагатып (каб яго памер можна было змяніць у любы час)
Заснавана
Уступ у ФІФА
Уступ у УЕФА
Уступ у федэрацыю 3 (у рэзерве)
Прэзідэнт або Старшыня (каб быў выбар)
Сайт
Больш падрабязную інфармацыю аб асацыяцыі (генеральны сакратар, трэнеры зборных, дасягненні) жадаючыя могуць напісаць у адпаведных артыкулах ці ў асобных раздзелах артыкулаў. --Football Beetle (размовы) 17:50, 6 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Паглядзеў, фактычна зараз шаблон ужо дастаткова просты, менавіта такія параметры і ёсць (бачны ў дакументацыі шаблона), дадаткова толькі трэнер (генеральнага сакратара і дасягненняў і не было). Можна трэнера прыбраць, не лічу такім прынцыповым момантам.--Artsiom91 (размовы) 21:48, 6 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Чат
Апошні каментар: 5 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Здравствуйте. Я создавал страницу " Ільніцкі Яўген Юр'евіч " , она была удалена с надписью реклама.Такогл не может быть , потому что человек был известен и ему полное право имею создать,там были и биографии,СМИ о смерти,интервью и все то,что подходит по каким либо критериям . Прошу решить наш вопрос .
Лявошкі
Апошні каментар: 4 гады таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Апошні каментар: 4 гады таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Добрый день!
Начала создавать страницу, почему её удалили? Этот человек много сделал для беларуской культуры. Артем Телегин был очень популярен по второй половине 80-х, начале 90-х годов. Потом он эмигрировал в Израиль, поэтому о нём не было слышно, однако он хочет делиться с земляками своим творчеством и рассказать о себе в Википедии. Верните страницу пожалуйста, я даже не успела её полностью заполнить.
Статьи в этом раздзеле создаются на белорусском языке. Написанные на других языках удаляются без предупреждения. Можете создать статью заново, если она будет написана по-белорусски.--Artsiom91 (размовы) 19:00, 21 жніўня 2020 (+03)Адказаць
Месячнік Вікіслоўніка
Апошні каментар: 4 гады таму4 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Вітаю, Artsiom91! У мяне ёсць прапанова правесці Месячнік Вікіслоўніка дзеля паляпшэння вікіпраекта. Чаму я выбраў менавіта Вікіслоўнік? Таму што там мала актыўнасці, мала беларускіх слоў (усяго 500, хаця беларуская мова налічвае не менш некалькі дзясяткаў тысяч слоў). На Беларускай Палічцы ёсць Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы 2016 года выдання, з якога я ствараю артыкулы ў Вікіслоўніку. Гэта ідэя вам спадабалася? Калі да, тады дзе я змагу стварыць загатоўку праекта? Можаце задаваць мне пытанні. Антон 740 (размовы) 23:38, 2 верасня 2020 (+03)Адказаць
Ідэя неблагая, але перад тым як яе запускаць, раю знайсці хоць некалькі (2-4) чалавек, якія гатовыя непасрэдна ўдзельнічаць, тады да іх ахвотней будуць далучацца і іншыя.--Artsiom91 (размовы) 23:44, 2 верасня 2020 (+03)Адказаць
Калі асноўная актыўнасць плануецца ў Вікіслоўніку, а папаўняць Вікіпедыю не прапаноўваецца, то лепей старонку месячніка стварыць у самім Вікіслоўніку, а ў Вікіпедыі на Форуме абвясціць пра месячнік і даць спасылку на гэтую старонку.--Artsiom91 (размовы) 13:08, 26 верасня 2020 (+03)Адказаць
Ice hockey
Апошні каментар: 4 гады таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Апошні каментар: 4 гады таму2 каментары1 чалавек у дыскусіі
Вітаю. Шукаў таксама што за Інтурская староства, але знайшоў толькі прывілей Лаўрыну Войне на "дворъ нашъ Инътура", але мелася на ўвазе Індура. Згадкі ж інтурскага і формаў Інтуры вельмі няпэўныя, калі ёсць іншая інфа, калі ласка, падзяліцеся спасылкай. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:29, 16 лістапада 2020 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 4 гады таму4 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добры вечар. У 2017 годзе быў абноўлены дызайн медаля Францыска Скарыны. Ці можаце дапамагчы наладзіць адлюстраванне ў картках асоб стужкі старога ўзору, калі ўзнагароджанне адбылося да 25 мая 2017 года, і стужкі новага ўзору, калі ўзнагароджанне адбылося пасля 25 мая 2017 года? Зараз у картках паўсюль адлюстроўваецца стужка старога ўзору ў незалежнасці ад даты ўзнагароджання, лічу гэта не вельмі правільна. Выявы абодвух стужак ёсць на Вікісховішчы.
Дзякуй за дапамогу! А што рабіць з шаблонам {{Медаль Францыска Скарыны}}? Ці магчыма зрабіць там адлюстраванне розных стужак у залежнасці ад даты ўзнагароджання, або трэба рабіць два шаблоны — адзін для стужкі ўзору 1989 года, другі — для стужкі ўзору 2017 года? --Krylowicz (размовы) 18:19, 26 снежня 2020 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 4 гады таму6 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Можна неяк шаблон {{Wikidata}} прыкруціць у шаблон {{ДД}}, каб катэгарызавала артыкулы па займаных пасадах (як цяпер катэгарызуе па дынастыях ці месцах смерці і нараджэння), але самі пасады ў картцы не адлюстроўвала? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:14, 27 снежня 2020 (+03)Адказаць
У рувікі ўжо зроблены нават паказ пасад з Вікідадзеных. Катэгарызацыю зрабіць можна, але пакуль не ўпэўнены што гэта запрацуе належным чынам. Магчыма, трохі пазней займуся.--Artsiom91 (размовы) 16:27, 27 снежня 2020 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 4 гады таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Гэты чарцёж быў выкананы Гомельскім мастаком Лупіненка Ю.М. у 2002 годзе для вокладкі навукова-папулярнага выдання "Макушников О.А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII века", выдадзенага ў выдавецтве "Центр научно-технической и деловой информации" у 2002 годзе. На старонцы 244 ёсць апісанне наступнага зместу: "Гомель в XII веке. Реконструкция автора, рисунок Ю.М.Лупиненко". Гэта наогул несвабодны малюнак. З Новым годам і Калядамі! AA9662 (размовы) 11:05, 31 снежня 2020 (+03)Адказаць
Дзякуй за тлумачэнні! Калі выява несвабодная і аўтар не даваў дазволу на размяшчэнне ў праектах Вікімедыя, то пэўна варта ўвогуле выставіць выяву да выдалення. Па меншай меры варта перайменаваць, бо менавіта "in_the_16th_century" у назве ўвяло мяне ў зман.--Artsiom91 (размовы) 13:28, 31 снежня 2020 (+03)Адказаць
Я тэлефанаваў Юрыю Міхайлавічу, ён у прынцыпе не супраць выкарыстання яго ілюстрацый "у адукацыйных і даследчых мэтах без згоды праваўладальнікаў і выплаты аўтарскага ўзнагароджання з абавязковым указаннем аўтарства і крыніцы запазычання". Увогуле, сітуацыя яго не вельмі цікавiць i клапацiць. AA9662 (размовы) 17:06, 31 снежня 2020 (+03)Адказаць
Юбілейны лагатып
Апошні каментар: 4 гады таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі