Апошні каментар: 3 гады таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добры дзень. З новым годам! Дапамажыце, калі ласка, са стварэннем старонкі. Усе спасылкі і крыніцы сапраўды аўтарытэтныя,
Тут вядомыя выдавецтвы ў ЗША і Індыі, з іх 3 з 10 найбуйнейшых навінавых кампаній Індыі (Hindustan times, Deccan chronicle і OutlookIndia) Робат спасылаецца на англійскую вікі ў якой артыкул такі ж быў выдалены. Але там выйшла непаразуменне з адным з адміністратараў, калі не хапала аўтарытэтных крыніц. Мы і тамака яе з часам адновім. Але хацелася б, каб і ў беларускай вікі гэты артыкул быў.Цяперашні кіраўнік беларус, кампанія зрабіла здзелкі з кампаніяй варена бафета, з каралеўскай сям'ёй Катара, з дзяржаўным інвестыцыйным фондам саудаўскай Аравіі, ітд. Дапамажыце, калі ласка 178.121.21.21418:39, 2 студзеня 2022 (+03)Адказаць
You get this message because you are an admin on a Wikimedia wiki.
When someone edits a Wikimedia wiki without being logged in today, we show their IP address. As you may already know, we will not be able to do this in the future. This is a decision by the Wikimedia Foundation Legal department, because norms and regulations for privacy online have changed.
Instead of the IP we will show a masked identity. You as an admin will still be able to access the IP. There will also be a new user right for those who need to see the full IPs of unregistered users to fight vandalism, harassment and spam without being admins. Patrollers will also see part of the IP even without this user right. We are also working on better tools to help.
We have two suggested ways this identity could work. We would appreciate your feedback on which way you think would work best for you and your wiki, now and in the future. You can let us know on the talk page. You can write in your language. The suggestions were posted in October and we will decide after 17 January.
Апошні каментар: 3 гады таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Вітаю. Калі гэта трэба пісаць не тут, то прабачце, я толькі пачатковец. Пішу Вам, таму што на Вашай старонцы напісана, што займаецеся тэхнічнымі пытаннямі, ну і Вы адзін із першых у спісе адміністратараў з-за першай літары ніка.
Дык вось, я пераклаў старонку з ангельскай пра Pornhub, але бот не дазваляе апублікаваць, таму што там спасылкі на Pornhub (Potential spam content was detected in your translation. Details: The text you wanted to publish was blocked by the spam filter. This is probably caused by a link to a forbidden external site. The following text is what triggered our spam filter: por *** nhub *** .com). Але ж яны — гэта крыніцы. Мог выдаліць спасылкі на яго, але то выдаленне крыніц. Пакуль не публікаваў. Можа, Вы можаце штосьці зрабіць ці падказаць? Вось старонка па-беларуску. І вось адрас, які я бачу на экране перакладу, але ж для Вас там проста новы пераклад спачатку будзе.
Дабрыдзень! Даруйце, што турбую, пішу, каб, крый божа, не распачаць вайны правак. Дарма вы выправіліданы на дадзены, бо ў даным выпадку мусіць ужывацца іменна прыметнік, а не дзеепрыметнік, у чым можна пераканацца падставіўшы заміж разгляданага слова гэты. Так, такая падмена — даволі распаўсюджаная памылка, асабліва апошнім часам, але, як я разумею, Вікіпедыя не можа кадыфікаваць узус і ўводзіць у норму узуальныя памылкі, як бы яны ні былі распаўсюджаны. Я некалі адмыслова цікавіўся канкрэтна гэтым пытаннем, пытаўся нават у прафесіяналаў, і не — жадных "прадпісанняў", якія ўводзілі б выкарыстанне дадзены ў якасці даны ў літаратурную норму, не было. А калі такое выкарыстанне падаецца "больш беларускім", то варта ўспомніць пра словы падданы, адданы, самаадданы… Зрэшты, канкрэтна ў разгляданым сказе наогул лепш ужыць бы "… разглядаюць гэты твор". Дзякуй.--Ryčard Humel (размовы) 09:05, 4 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Дзень добры, сапраўды, не ведаў такой асаблівасці, лічыў што "даныя" ўжываецца толькі як адпаведнік англійскага "data", а ў астатніх выпадках можна пісаць "дадзены". Буду надалей мець на ўвазе. У артыкуле выправіў на "гэты".--Artsiom91 (размовы) 09:41, 4 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 3 гады таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добры дзень! У мастака Даніэле да Вальтэра дата смерці 4 красавіка, што пацвярджаецца энцы клапедыямі і інш.раздзеламі Вікіпедыі, але ў картцы-шаблоне некарэктная ДС — 14 красавіка. Ці можаце выправіць? --Rymchonak (размовы) 09:12, 8 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Паправіў. Відаць, 14 красавіка гэта па грыгарыянскім календары, які ў той час не ўжываўся. Прашу звяртаць увагу і для іншых асоб Сярэднявечча, могуць таксама быць рознагалоссі з датамі.--Artsiom91 (размовы) 11:51, 8 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 3 гады таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Можа варта адвязаць адлюстраванне пасад ад наяўнасці ў ВД кваліфікатара «дата пачатку»? А то шмат што не адлюстроўваецца, усе артыкулы на наяўнасць кваліфікатара не праверыш.
А яшчэ хацеў спытаць, ці можна прыдумаць так, каб пры наяўнасці 3-х згадак пэўнага населенага пункта (праз ВД) ў полі карткі «месца нараджэння/смерці/пахавання», артыкулы б дадавалі ў катэгорыю «патрабуе ўдакладнення катэгарызацыі па месцы нараджэння/смерці/пахавання»? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:20, 26 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Адвязаць ад наяўнасці «дата пачатку» (ці замяніць на іншую ўмову), у прынцыпе, можна. Гэтая ўмова была перанесена з рувікі, каб не цягнуліся зусім выпадковыя (у тым ліку сустракаюцца памылковыя ці нязначныя) пасады. Можа адключыць, паглядзець якая будз сітуацыя ў артыкулах.
Аўтаматычна катэгарызаваць для выяўлення патрэбных месцаў нараджэння складана, думаю прасцей будзе зрабіць бот, які будзе ствараць адпаведныя спісы патрэбных катэгорый. Магчыма, цягам месяца-другога паспрабую зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 19:50, 27 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Жэрар Дуфэ
Апошні каментар: 3 гады таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Апошні каментар: 2 гады таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Да правак на старонцы Аракал. Вы вярнулі да праўкі ажаніўся на ёй, дадаўшы, што гэта «правільны варыянт, які мовананова дае». Аднак яна дае: «З дзеясловам ажаніцца ўжываецца назоўнік / займеннік у форме творнага склону з прыназоўнікам З / СА: ажаніцца з Марыляй, жаніцца са мной». - Frantishak (размовы) 14:41, 16 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Калі ласка, пераглядзіце гісторыю старонкі і што зараз цяпер запісана. Удзельнік Aestrum, а пасля і я, замянілі менавіта стары варыянт "ажаніўся на ёй" на правільны "ажаніўся з ёй". Магчыма, блытаеце старую і новую версіі ў параўнанні.--Artsiom91 (размовы) 14:56, 16 жніўня 2022 (+03)Адказаць
У БССР парламент быў непрафесійным. Дэпутаты туды прыязджалі толькі на сесіі, можа некалькі разоў на год, астатні час вялі сваё звычайнае працоўнае жыццё. У сучаснай Беларусі з 1996 года парламент (дакладней, Палата прадстаўнікоў) прафесійны, для дэпутатаў гэта становіцца асноўным месцам працы, папярэднія месца яны пакідаюць. Думаю, розніца паміж прафесіяналамі і непрафесіяналамі ёсць.--Artsiom91 (размовы) 14:11, 17 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Розніца канешне ж ёсць. Як ёсць і розніца паміж дэпутатамі ВС РБ 1990-х гадоў і ПП РБ 2020-х. Пры гэтым, як выглядае, у БелВікі выбудоўваем кантынуум з 1938 — кшталту, не замарочваемся. --JerzyKundrat (размовы) 14:34, 17 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Усё ж тут у першую чаргу справа ў тым, што пра сучасных дэпутатаў артыкулы ў белвікі з’яўляюцца таму што яны дэпутаты, а пра дэпутатаў савецкага часу — таму што яны Героі Сацыялістычнай Працы, заслужаныя настаўнікі і іншае. Тое што пра сучасных дэпутатаў у лідзе пішацца "палітык" замест "педагог" мне таксама не вельмі падабаецца, але тут лічу дапушчальнымі розныя варыянты. У лідзе хацелася б бачыць найважнейшую інфармацыю, дзякуючы якой чалавек і вядомы. Не ведаю, як можна прывесці розных асоб пад адзін фармат апісання, але можаце паспрабаваць.--Artsiom91 (размовы) 14:59, 17 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Палітыкамі можна назваць кіраўнікоў органаў выканаўчай улады (прэзідэнт, прэм'ер-міністр, міністр), дэпутатаў заканадаўчай улады (парламентаў розных узроўняў, гарадскіх саветаў і інш.), а таксама функцыянераў палітычных партый. А вось наконт дзяржаўных дзеячоў - тут няма поўнай яснасці. Кіраўнікі органаў выканаўчай улады - дзяржаўныя дзеячы, гэта зразумела. Функцыянеры палітычных партый - не дзяржаўныя дзеячы. Ці з'яўляюцца ўсе дэпутаты дзяржаўнымі дзеячамі - пытанне неадназначнае. DobryBrat (размовы) 22:16, 17 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Гюнтэр Нетцэр
Апошні каментар: 2 гады таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добры дзень! Ці не маглі б зрабіць асноўнай назву "Гюнтэр Нецэр"?
Так, тэхнічна можна, але ўсё ж пажадана іх мець. Пра польскую вікіпедыю не ведаю, толькі бачыў што там абавязкова апісанне змен (opis zmian). Мяркую, што так прынята выключна ў польскай вікіпедыі, бо ў іншых мовах такога не бачыў. Artsiom91 (размовы) 21:38, 10 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
У польскай Вікіпэдыі кожны запіс павінен быць пазначаны зноскай, каб інфармацыю можна было праверыць. У адваротным выпадку ўсё без крыніц выдаляецца. Мы вельмі клапоцімся аб аўтарытэце. Я пра гэта пытаюся, бо бачу, як дадаецца тэкст, і невядома адкуль гэтая інфармацыя. Але, натуральна, я буду падладжвацца пад патрабаванні. У беларускай Вікіпедыі адсутнічае шмат месцаў, якія ўжо не існуюць. Вялікі дзякуй, што знайшлі час, каб выправіць мае памылкі. Pierre L'iserois (размовы) 23:20, 10 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Бывае, што дадаецца шмат тэксту, крыніца стаіць адзін раз у раздзеле «Літаратура». На жаль, не маем дастаткова рэдактараў, каб правяраць усе змяненні, але ўсё ж намагаемся ставіць крыніцы на сцвярджанні.--Artsiom91 (размовы) 23:22, 10 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
І натуральна няпраўда, што там кожны запіс павінен быць пазначаны зноскай, бо гэтую бязглуздзіцу прыдумалі нядаўна, і запісы, зробленыя раней, без зносак нармальна сабе трываюць. --JerzyKundrat (размовы) 23:28, 10 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
але, нават калі нехта выкладзе выдуманую крыніцу, гэта можна праверыць, але калі вы не ўказваеце, адкуль вы ўзялі інфармацыю, як яе праверыць? Больш за тое, калі навукоўцы маюць іншую думку, як яе апісаць без крыніц? Хто з гэтых двух мае рацыю? Мы тут не для гэтага, я даю абедзве часткі інфармацыі, калі гэта магчыма Pierre L'iserois (размовы) 23:47, 10 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Od wieków jest tak - że prawo nie działa wstecz. Ciężko teraz zmienić coś co powstaje od 20 lat, a wymagania się cały czas zmieniają. Od kogo Jurku (jeśli mogę tak napisać) chcesz by wymagać wprowadzenia przypisów do kilkunastoletnich artykułów? Od obecnych redaktorów, czy tych którzy już odeszli z projektu (czasem nie tylko z projektu)? Kiedyś nie było nawet potrzebnej bibliografii, potem musiała być, a teraz wymagane są przypisy praktycznie do każdego akapitu. Uważam za słuszną tą drogę Pierre L'iserois (размовы) 22:07, 11 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Дунін-Марцінкевіч
Апошні каментар: 2 гады таму3 каментары3 чалавекі ў дыскусіі
Пра празаіка сапраўды, прыбраў. Уся дзейнасць звязана з тэрыторыяй Беларусі, у творах апісвае беларускія рэаліі, з Польшчай жа не звязаны ніяк — толькі публікаваў некаторыя творы на польскай мове, што адзначана ў артыкуле і катэгорыяй.--Artsiom91 (размовы) 22:50, 16 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Belarusian is not my native language. But as you deleted the page, I cannot improve it even if I would like to because I cannot access the original wiki text anymore. Lytstoriock (размовы) 11:53, 10 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Лепей тады або дадаць без шаблона спасылку на канкрэтны ўжываны том, або зрабіць шаблон-нарыхтоўку, дзе будуць толькі пакуль вядомыя тамы. Пэўна, пакуль зраблю першы варыянт. Artsiom91 (размовы) 15:15, 17 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 2 гады таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
А можна зрабіць, каб картка выкарыстоўвала беларускі тэкст з меткі ў ВД у якасці назвы катэгорыі роду, нават калі такой катэгорыі ў нас няма? Напрыклад, артыкул пра Андрэя Сасноўскага, у ВД род:Сасноўскія, катэгорыі Сасноўскія ў нас няма, але да артыкула шаблон-картка дадае чырвоную катэгорыю Сасноўскія, назву якой выцягнула з меткі элемента Сасноўскія. Нешта падобнае ёсць з імёнамі на Вікісховішчы. Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:00, 23 лістапада 2022 (+03)Адказаць
А навошта? Калі пішаце артыкулы пра людзей, то пэўна будзеце ведаць, калі хоць 2 у родзе набярэцца, то можна і катэгорыю ствараць, "чырвоныя" цягнуць няма неабходнасці. Artsiom91 (размовы) 17:18, 23 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Тут хутчэй для іншаземных кіраўнікоў, чым для нашай шляхты. Бо калі буйныя дынастыі ў нас катэгарызаваныя, то пра больш дробныя роды мы не вельмі задумваемся, але, магчыма, для некаторых з іх у нас больш за 2 артыкулы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:36, 24 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Медыкі "Беларусі". Катэгарызацыя
Апошні каментар: 2 гады таму6 каментароў3 чалавекі ў дыскусіі
Вітаю. Выкладчыкі беларускіх медыцынскіх ВНУ агулам і ўж тым больш загадчыкі кафедраў і лабараторый там мусяць быць у беларускіх катэгорыях, паколькі яны безумоўна належаць беларускай школе медыцыны ці непасрэдна яе пачыналі (стварали). Вельмі прашу вас не выдаляць гэтыя катэгорыі з артыкулаў. Хамелка/ разм.17:51, 30 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Бачыў шмат артыкулаў пра вучоных, якія нараджаліся ў сучаснай Украіне, вучыліся і пачыналі працаваць у Маскве, пасля паспелі прайсці праз амаль усю Сярэднюю Азію, пэўную частку жыцця пасля правялі ў Беларусі. Не бачу ў такім выпадку падстаў запісваць для ўсіх краін, калі чалавек катэгарызаваны па СССР (які па сутнасці і накіроўваў у розныя свае часткі), а таксама для канкрэтных устаноў. У Бурака магу пагадзіцца, ды і ўвогуле Вашыя старонкі не чапаць, бо ў нас шмат яшчэ артыкулаў без нейкай прынцыповай катэгарызацыі. Artsiom91 (размовы) 17:56, 30 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Што да катэгарызацыі наогул заўважу таксама, што часам стаўлю чырвоную катэгорыю (умоўная К:Афрыказнаўцы), у якой проста цяпер будзе толькі гэты адзін чалавек, але ў перспектыве нехта яшчэ туды намалюецца і катэгорыя створыцца, а там ужо гэты першы падхопіцца. А калі вы гэтую чырвоную катэгорыю выдаліце, то гэта шкодзіць будучай галіне катэгарызацыі. Я ў свой час шчыльна займалася дрэвам катэгорый і часта так рабіла, працуючы на будучыню, а непасрэдна катэгорыю рабіла, калі мінімум тры складнікі назбіраецца, а цяпер вы гэтыя чырвоныя катэгорыі імкнецеся выдаляць. Вось і атрымліваецца - чырвоная катэгорыя - кандыдат на выдаленне з артыкулу, мала напоўненая катэгорыя (1-2 складнікі) - перакідваеце артыкулы і выдаляеце пустой. Я ўжо часам проста ў панічнай атацы іду спецыяльна перакладаю адзін-два артыкулы, каб набраць складнікаў для катэгорыі, для гарантый яе невыдалення. Так быць не павінна.--Хамелка/ разм.18:55, 30 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Не павінна быць чырвоных катэгорый, мы мусім намагацца ад іх пазбавіцца. Вядома што лакальна ў нейкім спецыяльным выпадку можна дадаць, але варта ўспрымаць гэта як ненатуральную з’яву. Я лічу, што дрэва катэгорый у беларускай вікіпедыі развіта ўжо добра, і няма ні тэарытычнай ні практычнай неабходнасці «збіраць чырвоныя катэгорыі» з 2-3 артыкулаў, каб іх ствараць. Калі ўдзельнік мае час і жаданне, то ён знойдзе ці створыць гэтыя 2-3 артыкулы і адпаведна створыць катэгорыю; калі не, то амаль заўсёды можна абысціся існай, хай і недапрацаванай катэгарызацыяй, напрыклад замест «Оталарынголагі Туркменістана» паставіць проста «Оталарынголагі» і «Медыкі Туркменістана». Так жа атрымоўвацца пазіцыя «жадаю мець распрацаваную катэгарызацыю, але сам рабіць яе не хачу». Ведаю, што ў свой час вялася шчыльная праца па катэгорыям і не толькі, я намагаюся па меры магчымасці катэгорыі ствараць, на старонцы Адмысловае:WantedCategories вялікіх чырвоных катэгорый ужо амаль няма, дзякуючы і маім намаганням у тым ліку. Таму прашу і мяне зразумець — ствараючы шмат катэгорый, я ў тым ліку магу нейкія катэгорыі прызнаць неадпаведнымі прынцыпам катэгарызацыі, састарэлымі ці проста перакатэгарызаваць — бо лепей зараз мець поўнасцю «сінюю» сістэму катэгорый з магчымасцю лакальнага паляпшэння (то бок стварыць «Оталарынголагі Туркменістана», калі назбярэцца дастаткова артыкулаў ці ўзнікне жаданне прапрацаваць катэгарызацыю тэмы). Карацей кажучы, лічу што тая будучыня, на якую працавалі, ужо надышла. Мала напоўненыя катэгорыі жа стараюся не расфарміроўваць, калі яны актуальныя і не штучныя.--Artsiom91 (размовы) 19:46, 30 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 2 гады таму11 каментароў3 чалавекі ў дыскусіі
Дабрыдзень, сп. Арцёме! Падкажэце, калі ласка, дзе тут у нас можна было б абмеркаваць перадачу (транскрыпцыю) японскіх слоў (імёнаў як уласных, так і агульных), напісанне якіх не падпадае пад "традыцыйнае" і не зацверджана акадэмічнымі крыніцамі — бо, далібог, з расійскіх газетак "злізваць" або аўтаматычна транскрыбаваць з рувікі (ды мець пры гэтым жахлівы разнабой) — такое сабе? Ryčard Humel (размовы) 19:03, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Вітаю. Так, у мяне ёсць, калі не апублікавана яшчэ была, а цяпер ужо апублікаваная табліца транслітарацыі з японскай аўтарства Змітра Саўкі. Калісьці абмяркоўваў гэтае пытанне з Сяргеем Запрудскім, а ён з Уладзімірам Кошчанкам -- яны з табліцай саўкавай згодны, т.б. можна ўжываць, у будучым правілы наўрад ці зменяцца. Ляжыць тут, цяпер можна ў свабодны доступ. Максім Л. (размовы) 20:55, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Ну, як і варта было чакаць, той жа Паліванаў — ён нібы не для расійскае, а для нашае сваю сістэму рабіў (беларускай яна зусім якраз). Дык мо, яе і пільнавацца? Ryčard Humel (размовы) 19:30, 9 снежня 2022 (+03)Адказаць