Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
Калега, справа ў тым, што пераклад з беларускай на беларускую не патрабуецца, пагатоў ёсць інтэрвікі. З іншых моў, калі ласка, шаблон мае сэнс. --Максім Л. (размовы) 19:00, 5 сакавіка 2013 (UTC)
Пераклад з адной правапіснай формы на іншую. Liashko (размовы) 19:33, 6 сакавіка 2013 (UTC)
Пан Ляшко, магчыма, Вы не ведаеце, былі дужа гарачыя спрэчкі пра {{пераклад}} і кансэнсус выявіўся ў тым, што ў артыкулы, дзе крыніца перакладу пазначана ў апісанні змен дублюючы шаблон ў размовы ставіць не трэба. Падобнага спосабу пазначэння перакладаў, як разумею, трымаюцца і калегі з раздзела на тарашкевіцы. То, калі ласка, трымайцеся і Вы. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 15:54, 13 сакавіка 2013 (UTC)
Ня бачыў я такога кансэнсусу. Вы пастаянна выказваеце нейкія ўласныя трактоўкі прызначэньня шаблёнаў. У разьдзеле тарашкевіцы так жа сама пані Хомелка прастаўляла гэты шаблён, хаця ў нас заўжды ставіцца крыніца пры апісаньні зьменаў, нічога ня маю супраць. Калі шаблён існуе — я выкарыстоўваю яго па прызначэньні. Пан Чаховіч праз раз ставіць крыніцу, гэтым не паважаючы стваральніка арыгінальнага артыкула. Таму я буду вешаць шаблён пра пераклад. Liashko (размовы) 18:47, 13 сакавіка 2013 (UTC)
А дзе Вы глядзелі? Тое што робіць Хомелка не адмяняе практыкі тарашкевіцкага раздзела не ставіць гэты шаблон, а ставіць пазнаку ў радку апісання змен. Там дзе Чаховіч забыўся, то калі ласка -- стаўце, ніхто не супраць. Апошнім часам ён забываецца не часта, з 6 пазначаных Вамі сёння артыкулаў, толькі 1 меў у гэтым патрэбу і за яго Вам дзякуй. Але дубляваць не трэба, гэта меркаванне было выказана не толькі мною. --Максім Л. (размовы) 19:09, 13 сакавіка 2013 (UTC)
Тое, што ў разьдзеле тарашкевіцай ніхто ня ставіць шаблён — не забараняе зрабіць гэта камусьці іншаму. Liashko (размовы) 21:13, 13 сакавіка 2013 (UTC)
Шаблон гэта не змест, яго выкарыстанне рэгламентуецца кожнай супольнасцю, у нас няма пісанага рэгламенту для гэтага шаблона, але ўдзельнікі даволі ясна выказаліся на гэты конт. Калі ёсць вялікая патрэба, то рэгламент напішу. --Максім Л. (размовы) 12:35, 14 сакавіка 2013 (UTC)
Вы ўзгадніце іх з супольнасьцю, ці як заўжды самі выдумаеце правілы? Калі першае, дык калі ласка, не магу адмовіць Вам у вашым памкненьні да бюракратызму.Liashko (размовы) 18:49, 14 сакавіка 2013 (UTC)
Кальварыйскія могілкі
Мастак Гаўрыла Сямёнавіч Віер (1890—1964), калі верыць гэтаму і гэтаму сайтам, быў пахаваны там. Гугл можа і памыляцца :)--VladimirZhV (размовы) 03:33, 23 красавіка 2013 (UTC)
На гэтым сайце проста копіпаста расейскай вікіпэдыі. Справа ўвогуле ня ў тым, ці пахаваны ён там, а ў тым, што ён зусім невядомы, гугл проста яго ня ведае. Liashko (размовы) 08:52, 23 красавіка 2013 (UTC)
Аўтадаглядальніцтва
Вітаю. Ці не будзеце супраць сцягу аўтадаглядчыка? Або даглядчыка. --Максім Л. (размовы) 13:54, 18 ліпеня 2013 (UTC)
Ня супраць. Стаўце. Liashko (размовы) 13:58, 18 ліпеня 2013 (UTC)
Спадар Ляшко, большасць беларусаў ведаюць і разумеюць рускую мову непараўнальна лепш чым англійскую. Акрамя таго руская мова з'яўляецца адной з афіцыйных моў ААН (а беларуская, на жаль, не), адпаведна, мноства важных дакументаў перакладзена на рускую мову (а на беларускай іх пакуль няма). Таму выдаленне спасылак на рускамоўныя сайты пры адсутнасці беларускамоўных адпаведнікаў па сутнасці з'яўляецца вандалізмам. Так што, Вам папярэджанне.
P.S.: Калі Вы та́к не любіце рускую мову — не чытайце рускамоўныя сайты, а не выдаляйце спасылкі, якія могуць спатрэбіцца іншым людзям. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:14, 15 кастрычніка 2013 (FET)
Там засталася ангельская спасылка. Пры поўным пераносе артыкулаў з расейскай вікіпэдыі варта хаця б вонкавыя спасылкі падганяць пад рэгіён. Ня бачу вандалізму ў сваіх дзеяньнях. Гэта беларускамоўная вікіпэдыя, разуменьне беларусамі расейскай мовы тут не пры чым. Вікіпэдыю беларускай мовай чытаюць ня толькі беларусы. Liashko (размовы) 22:20, 15 кастрычніка 2013 (FET)
Ад фаната Аксёнчык
Добры вечар, Максім Ляшко. Не разумею чаму і па якой прычыне вы паліваеце гразьзю паэтку, мастачку і грамадскага дзеяча Ніну Аксёнчык, і за што вы на яе так абрынуліся, што аж патрабуеце выкрасьліць яе з "Вікіпедыі", але мяне папрасілі вам перадаць, што сваімі прапановамі вы ганьбіце сваё імя навечна. Такія рэчы не даруюцца! Ваша імя цяпер побач з Бэндэ і іншымі, якія зьнішчалі беларускіх пісьменнікаў у 30-я гг.
--Усевалад Родзька (размовы) 19:47, 14 лютага 2014 (FET)
АНАНІМ, які прапануе выдаліць Ніну АКСЁНЧЫК з Вікіпедыі піша: “Артыкул /у Вікіпедыі/ відавочна напісан самім персанажам: кампліментарнасць так і лямантуе. Як паэтка невядомая, кнігі выйшлі толькі ў 90-х, за свой кошт. Водгукаў на літаратурную творчасць няма ніякіх. Так што па гэтай частцы не праходзіць...”
Ананім нахабна! хлусіць. Мы нават самі не ведаем Хто напісаў гэты артыкул. Але ў 21 ст. гэта лёгка даведацца праз ІР.
Першая кніга Ніны Аксёнчык выйшла у выдавецтве ”Мастацкая л-ра”. Прадмову напісаў сам Ніл Гілевіч, а не нейкі, напрыклад Зьміцер Ляшко або Саўка Рудак. Гілевіч назваў гэту 1! Кнігу”падзеяй у “бел.літ”. М. Матукоўскі на Радзе пісьменнікаў параўноўваў вершы Ніны Аксёнчык “Вецер стыне ў голасе звонкім”, “Мяцеліца” і інш. з... Пушкіным. Не кожны паэт атрымае такія водгукі ад такіх высокіх маральных і літ. аўтарытэтаў. Прынята ў Саюз пісьменнікаў без блату, завочна, ужо за 1 кнігу, а не з 5 разу —як некаторыя паэты. Творчасьць была уключана ў школьную і ВНУ праграмы. А не невядомая! Рэжым Лукашэнкі выкінуў імя Ніны Аксёнчык са школьнай праграмы. На словы Н. Аксёнчык напісана каля 10 песень. Сярод музыкаў - вялікі наш кампазітар Юры Семеняка. РС доўгі час /з моманту крытыкі Н. Аксёнчык РС за навязванне беларусам ідыш-тарашкевіцы, садаміі, антыбеларускіх праектаў Бахарэвіча і інш/ выкідвае яе імя з перадач. Нават песьні выкінулі. Во “бел. патрыёты”...
Многа водгукаў /часопісы, газеты/ пра вершы і карціны Аксёнчык у неце ў апошнія гады вымазаны. Гэта значыць, што ворагі Беларусі і беларусаў вядуць жорсткую вайну з.. таленавітымі творцамі –патрыётамі менавіта беларускай нацыянальнасьці. Усё як у 30-я гады. Накіравана вядзецца ЭТНАЦЫД БЕЛАРУСАЎ. Напрыклад, доўгія гады ў неце быў артыкул-рэцэнзія Пятруся КАПЧЫКА http://www.bielarus.org/open.php?n=534&a=21
пра 2 кніжку вершаў “Беларусь на крыжы”/1997/ Нядаўна гэты сервер..перастаў адчыняцца. Парупіліся “беларусы” са ЗБС? Але маем скапіраваны артыкул. Вось што піша вядомы дзеяч бел. замежжа П. Капчык пра гэту кнігу і паэтку: “Сшытак вершаў мае 45 бачын, і на кожнай зь іх няўцешны боль за родную краіну, гнеў на здраднікаў і манкуртаў. Часам у вершах адчуваецца безвыходнасьць з той сытуацыі, якая склалася ў Беларусі з роднаю моваю, свабодаю слова, але чытаючы далей пераконваешся, што гэта толькі часовы настрой паэткі. Бо ў большасьці сваіх твораў спн. Аксёнчык, якая нарадзілася на Палесьсі, якое моцна пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, не губляе надзеі, што “Была. Ёсьць. І будзе Беларусь”. З гэтым вершам з згаданага сшытка я хацеў-бы пазнаёміць усіх чытачоў “Беларуса”, каб яны, у не залежнасьці ад таго, дзе жывуць у вольным сьвеце, ведалі, што ў нас ёсьць вельмі таленавітая паэтка, імя якой Ніна Аксёнчык.
--Усевалад Родзька (размовы) 21:45, 14 лютага 2014 (FET)
Усевалад, я ня раз сустракаўся з вашай антыгабрэйскай і яшчэ невядома якой прапагандай укантакце. Але гэта Вікіпэдыя, і яно не зьяўляецца мейсцам для рэклямаваньня вашай жонкі.--Liashko (размовы) 22:43, 14 лютага 2014 (FET)
Максім, Ніна Аксёнчыц не з'яўляецца маёй жонкай. Гэта па-першае. А па-другое, наконт таго, што артыкул пра яе трэба выдаліць нібыта таму, што яна сябе піярыць, вы ўсё роўна ня маеце рацыі!--Усевалад Родзька (размовы) 20:23, 17 лютага 2014 (FET)
Пан Усевалад Родзька, напішыце пра ўсё гэта (Маст.літ, Гілевіч і г.д. датычнае Аксёнчык) са спасылкамі ў артыкуле, бо, пакуль што, уражанне ад яго не лепшае. Трымайцеся этычных паводзін, параўнанні з Бэндэ і г.д. недапушчальныя. За пагрозы пераследу (як то выяўленне праз IP) вечная блакіроўка мусіць быць. Лічыце, што я Вас папярэдзіў. --Максім Л. (размовы) 21:31, 17 лютага 2014 (FET)
Марывупаль
Калі я быў на чыгуначным вакзале ў Мінску, там быў цягнік на Марывупаль. Так, мабыць, правільна. --Artificial123(размовы) 19:40, 21 кастрычніка 2013 (FET)
Так ня правільна. Liashko (размовы) 16:52, 22 кастрычніка 2013 (FET)
Па футбоЛЕ / футбоЛУ
Паважаны спадар Ляшко, шчыра разумею вашую незадаволенасць пераносам. Я сам лічу што назва "па футболе" правільная, і што тутэйшыя адміністратары хутка зрабілі перанос без належнага абмеркавання і аўтарытэтных крыніц. Але мяне больш хвалюе змест артыкулаў і адсутнасць чырвоных спасылак і катэгорый. Калі лічыце сваю пазіцыю абгрунтаванай — прывядзіце яе адміністратарам і зробім адкат. Ну а пакуль няхай усюды будуць аднолькавыя назвы, без чырвоных спасылак. Дзякуй за разуменне. --Artsiom91 (размовы) 19:00, 9 студзеня 2014 (FET)
Пісаў адміністратару, ён ня змог адстаяць свой пункт гледжаньня й змоўк, але нічога ня выправіў. Зараз напісаў у разьдзеле Вікіпедыя:Да перайменавання. Адстойваць і абгрунтоўваць тут нічога ня трэба, дастаткова зірнуць любы сучасны слоўнік беларускае мовы. Знайшлі нейкія прыклады ўжываньня ў савецкіх пісьменьнікаў і палічылі гэта за правіла, хаця такога правіла нідзе няма. Усё гэта вельмі несур'ёзна й непрафэсіянальна.--Liashko (размовы) 03:20, 10 студзеня 2014 (FET)
Заўвага
Калі Вам Барадулін не вядомы як Дзядзька Рыгор, дык чытайце і вучыцеся, а не займайцеся вандалізмам выдаляючы маю інфармацыю правераную адміністратарам. Лепей далей працуйце ў сваёй тарашкевіцы.--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:19, 17 лютага 2014 (FET)
Пакідайце крыніцы інфармацыі, прытрымлівайцеся нейтральнасці і ветлівасці.--Liashko (размовы) 16:34, 17 лютага 2014 (FET)
Крыніца не зашкодзіць, а "праверка адміністратарам" наогул нічога не вырашае. Заявы ўзору "працуйце ў сваёй тарашкевіцы" непрымальныя. Адначасова ж, пан Liashko, варта не выдаляць інфармацыю, а ставіць {{крыніца?}} на сумнеўныя на Ваш погляд месцы. --Максім Л. (размовы) 16:46, 17 лютага 2014 (FET)
таксама вядома як "Дзядзька Рыгор" — гэта сказ не для энцыклапедыі. Вядома, калі б гэта быў псеўданім, ці нешта кшталту гэтага — можна было б пакінуць. Але гэта проста ласкавы зварот.--Liashko (размовы) 16:50, 17 лютага 2014 (FET)
Пане Ляшко, гэты зварот шырока выкарыстоўваецца ў СМІ і на дадзены момант вядомы добра ўсім, хто цікавіцца літаратурай (ёсць і кніга пра Барадуліна, дзе гэты "зварот" у назве). Карацей, калі адукаваным людзям Беларусі сказаць "Дзядзька Рыгор", яны зразумеюць, што размова вядзецца пра Барадуліна, а не пра нейкага іншага Рыгора. То бок ён менавіта "вядомы як Дзядзька Рыгор", пра што я і пісаў. Прыношу Вам свае выбачэнні за неэтычныя паводзіны, але прашу Вас у будучыні абмяркоўваць з удзельнікамі тую ці іншую інфармацыю перад выдаленнем. Для таго ё старонка размоў у артыкуле.--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:00, 17 лютага 2014 (FET)
Калі будзеце вяртаць у артыкул гэты факт, не адкатвайце маё рэдагаванне цалкам, бо там ёсць і іншыя выпраўленні.--Liashko (размовы) 17:02, 17 лютага 2014 (FET)
Добра, але, на мой погляд, у спіс жанраў да тых, што напісалі Вы, варта дадаць асобна жанр "духоўная лірыка", бо гэта значная частка яго творчасці, якая фактычна ўзнесла яго на намінацыю на Нобелеўскую прэмію (зборнік "Ксты" цалкам духоўны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:08, 17 лютага 2014 (FET)
Можа быць, толькі трэба проста напісаць "духоўная лірыка", а ня ў тым публіцыстычным стылі, што быў да гэтага.--Liashko (размовы) 17:22, 17 лютага 2014 (FET)
Я паспрабаваў выправіць стыль у раздзеле «Мова» і максімальна наблізіць яго да энцыклапедычнага. Павыдаляў таксама не самыя важныя цытаты, пакінуўшы толькі 2 неабходныя; расставіў крыніцы там, дзе інфармацыя можа выклікаць сумненні. Прашу Вас ацаніць вынік працы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:37, 20 лютага 2014 (FET)
Дзякуй вялікі за карэктыроўку артыкула пра Барадуліна. Ён стаў па-энцыклапедычнаму сухім, але не згубіў змест, што вельмі цешыць. Куды б Вы запісалі ў артыкул інфармацыю наконт яго палітычных поглядаў (ён не быў піянерам (збег са школы гуляць, калі запісвалі, а потым неяк усе забыліся, што ён не запісаны), але быў у камсамоле, аднак да КПСС не далучыўся, далучыўся да БНФ, падтрымліваў на прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. Зянона Пазняка, потым увогуле спыніў актыўны ўдзел у палітычным жыцці, ва ўсіх інтэрв'ю выказвае рэзка антыкамуністычныя (найперш антыбальшавісцкія) погляды), наконт яго стаўлення да рэлігіі (быў ахрышчаны рымска-каталіцкім ксяндзом, з канца 1980-х прылічвае сябе да вернікаў БГКЦ (уніятаў), сам увогуле лічыць, што канфесія абсалютна не істотна, бо Бог адзіны для ўсіх)? Я думаю, што з дадаваннем гэтай інфармацыі, партрэт Барадуліна як чалавека будзе амаль завершаны. Думаю, што нават можна будзе намінаваць артыкул на добры (хаця, найхутчэй, трэба будзе яго ўсё адно дапрацаваць, але пра гэта ўжо выкажуцца суддзі). Яшчэ наконт фотаздымка 2013 г.: калі Вас бянтэжыць там наяўнасць «прыхільніка творчасці», дык можна выкарыстаць у артыкуле частку здымка (толькі Барадуліна, а прыхільніка як бы абрэзаць). Я проста не ведаю, якім чынам гэта зрабіць (якую Вікі-каманду ўвесці), а здымка асобна Барадуліна я не рабіў. Думаю, варта зрабіць гэта, бо на Сховішчы мы не маем іншых сучасных здымкаў Барадуліна ў грамадскім набытку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:51, 24 лютага 2014 (FET)
Можаце заліць здымак абрэзаным на вікісховішча. Але, як па мне, здымак ня зь лепшых, было б дастаткова й здымку 2010 году з карткі. Наконт фота маці з кнігі "Лепей", хутчэй за ўсё яно зробленае самім Барадуліным і зьяўляецца несвабодным. На добры артыкул намінаваць рана, пакуль што выглядае як звычайны артыкул.--Liashko (размовы) 22:18, 24 лютага 2014 (FET)
Не праглядаў здымкі кнігі "Лепей". Мне гэтыя дзве фоткі (мама і тата) даў Барадулін адсканаваць. Дазвол ОТРС ён яшчэ не напісаў, але ўжо даў згоду зрабіць гэта. Казаў, што перадасць яшчэ здымкаў. Але іх і цяпер можна выкарыстоўваць на добрасумленных умовах (людзі, якія на іх знаходзяцца, памерлі, таму няма магчымасці зрабіць іх здымкі). Наконт "добрасці" артыкула: ён пакуль што лепшы сярод іншых раздзелаў. Пане Ляшко, Вы, аднак, не адказалі, куды ў артыкул лепей прыткнуць погляды пра рэлігію і палітыку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:54, 24 лютага 2014 (FET)
Тое, што ён лепш за астатнія разьдзелы, ня робіць яго "добрым". Можаце запхнуць пад загаловак "погляды". Але ізноў жа, гэта не зьяўляецца надта важнай інфармацыяй. Калі будзеце пісаць пра гэта, то рабіце гэта сьцісла, і лепш без цытатаў.--Liashko (размовы) 23:07, 24 лютага 2014 (FET)
Дзякуй за параду. Яшчэ я дадам туды крытыку яго творчасці (падраздзел "творчасці"). Там без цытатаў ніяк, бо тое ж крытыка: зраблю так 2-3 негатыўных і 2-3 станоўчых водгукі. Калі што, то смела праўце. Хацелася б дадаць яшчэ шмат інфармацыі ў артыкул, але менавіта значная факталогія скончылася: далей пачынаецца публіцыстыка... Прынамсі, мне так падаецца. Будзе цудоўна, калі Вы далучыцеся да працы над артыкулам, каб ён быў сапраўды добрым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:47, 24 лютага 2014 (FET)
Папярэджанне 2
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Як Вы можаце выносіць папярэджаньне за «правакатарства» спасылаючыся на іншы разьдзел? Вы ў сваім розуме? Вы самі парушылі правылі ветлівасьці, я іх не парушаў. За пагрозы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі вы можаце пазбавіцца паўнамоцтваў, дзякуй за ўвагу.--Liashko (размовы) 00:17, 18 сакавіка 2014 (FET)
17.03.2014 у 17:30 (UTC) Чаховіч пераклаў Ваш артыкул, відавочна, не чытаючы, з дапамогаю робата
17.03.2014 у 19:19 (UTC) Удзельнік Belarus2578 паведаміў Чаховічу пра кпін у артыкуле
17.03.2014 у 19:28 (UTC) Вы пакінулі на старонцы размоў Чаховіча свой каментарый, пачаўшы тым самым разгортванне сваёй правакацыі
17.03.2014 у 21:35 (Мінскі час; па UTC гэта 19:35) Вы прыбралі кпін з артыкула ў тарашкевіцкім раздзеле, пракаменціраваўшы гэту праўку як "(стыль)"
17.03.2014 у 19:37 (UTC) Вы ажыццявілі спробу выкарыстаць няўважлівасць Чаховіча супраць яго, тым самым давёўшы сваю правакацыю да лагічнага завяршэння.
Пры гэтым Вы груба каменціравалі [1][2] мае заўвагі Вам.
Больш таго, Вы не спыняецеся, працягваючы грубіяніць і пасля вынясення Вам афіцыйнага папярэджання.
Такім чынам, з улікам высветленых мною акалічнасцей і падрабязнасцей справы, якія пацвярджаюць зламысны характар Вашых дзеянняў, Вам выносіцца другое афіцыйнае папярэджанне.
Калі Вы лічыце мой вырак несправядлівым і неабгрунтаваным, можаце звярнуцца да любога іншага адміністратара і абскардзіць мае дзеянні. Поспехаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:54, 18 сакавіка 2014 (FET)
Я пацвярджаю сваю згоду з рашэннем Дзяніса--Хамелка/ разм. 13:24, 18 сакавіка 2014 (FET)
Зварот — Вы ўмееце чытаць? ужо лічыцца на гэтай вікіпэдыі няветлівым? Усе астатнія мае дзеяньні дакладна ня могуць лічыцца парушэньнем правілаў, бо запыт да адміністратараў ня лічыцца парушэньнем правілаў. Адміністратарам лепш бы насамрэч прачытаць запыты на Чаховіча, а ня толькі ніжнюю частку, бо там насамрэч неаднаразовае парушэньне аўтарскіх правоў.--Liashko (размовы) 13:45, 18 сакавіка 2014 (FET)
А я і не пра ветлівасць, а пра дзеянні Чаховіча і вашы правакацыі. Калі хочацца працаваць, працуйце, а калі хочацца рыхтаваць вось такія велікодныя яйкі, то не чакайце, што да вас сур'ёзна будуць ставіцца.--Хамелка/ разм. 14:59, 18 сакавіка 2014 (FET)
Вы ня можаце выносіць мне папярэджаньне за тэкст, які быў напісаны Чаховічам, бо гэта абсурд. Калі гэта парушэньне правілаў — выносьце папярэджаньне свайму адміністратару. Я не пісаў гэтага тэксту ў гэтай вікіпэдыі.--Liashko (размовы) 15:18, 18 сакавіка 2014 (FET)
Вельмі непрыемна, пагатоў ад пана Ляшко, такое бачыць і, што прыкра, не знаходжу гэтым паводзінам рацыянальнага тлумачэння. Апроч злосці, што яго артыкуламі карыстаюцца, але для чаго ён тады іх піша пад свабоднай ліцэнзіяй. Такія паводзіны нічога агульнага з Вікіпедыяй на маюць. Папярэджанне калегі Дзяніса Тутэйшага падтрымліваю. --Максім Л. (размовы) 15:54, 18 сакавіка 2014 (FET)
Урэшце, нават прасіў бы пана Ляшко звярнуцца на Мета, каб нам даведацца на які тэрмін слушна блакаваць за такія паводзіны (пераслед удзельнікаў). --Максім Л. (размовы) 15:59, 18 сакавіка 2014 (FET)
Вынік
На жаль, рэплікі ўдзельніка Ляшко[3] і [4] паказваюць, што ўдзельнік не прыняў да ведама заўвагі і папярэджанні. Акрамя таго, ён распачаў новую цяжбу.
Таму, каб прадухіліць шкоду праекту праз адцягванне часу і сіл іншых удзельнікаў на марныя абмеркаванні і суцяжніцтва, прынята рашэнне аб блакіроўцы ўдзельніка Ляшко тэрмінам на адзін месяц.
за цынічны падлог, правакацыю і фабрыкаванне абсурдных абвінавачванняў,
суцяжніцтва і нежаданне завяршэння канфлікту,
сістэматычную грубасць у размовах і парушэнні правіл ветлівасці.
Спадзяюся, за гэты месяц Вы перагледзіце свае паводзіны і пасля заканчэння тэрміну блакіроўкі далучыцеся да нашай супольнасці як добрасумленны ўдзельнік. Поспехаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:54, 18 сакавіка 2014 (FET)
Вашае меркаванне важнае
Вітаю! Далучайцеся да абмеркавання тэмы „Артыкулы пра нацыі і народы" на форуме. Гэта вельмі важна, бо да беларусаў "особенный подходъ„. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:49, 9 чэрвеня 2014 (FET)
Выношу Вам папярэджанне
Вайну правак разводзьце ў сваім гістарычным раздзеле. Увогуле прапаноўваю Вам спыніць тут дэструктыўную дзейнасць. Гэта не першы выпадак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:20, 5 студзеня 2015 (FET)
Вайну правак развялі Вы. У Вікіпедыі няма прывязак на раздзелы. Дзяліце зямлю ў сваім свінарніку, а тут не трэба заявак як дзіцятка ў пясочніцы.--Liashko (размовы) 17:21, 5 студзеня 2015 (FET)
Праз шматлікія абразы буду звяртацца з просьбай аб Вашай блакіроўцы. Адкат праўкі зрабілі Вы, грунтуючыся на польскамоўных крыніцах. Пакуль не будзе шырокага абмеркавання ды высвятлення ўсіх абставін, назад на "плятЭр" змен не будзе. А тут Вам не варта рабіць праўкі: усе яны зводзяцца да правакацый і ўздымання вэрхалу, але гэта маё асабістае меркаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:24, 5 студзеня 2015 (FET)
Я грунтуюся на напісанні ў Беларускай Энцыклапедыі, вы ж грунтуецеся на сваім нездаровым розуме. Ізноў жа, прашу дзяліць зямлю ў сваёй хаце, а не ў Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 17:27, 5 студзеня 2015 (FET)
Дыплом урача дашліце мне спачатку, каб праводзіць экспертызу майго псіхічнага здароўя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:32, 5 студзеня 2015 (FET)
Пакт Молатава — Рыбентропа
Апошні каментар: 10 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Прашу спадара прочтитаты подпіс фатаграфіі: Soviet Foreign Minister Vyacheslav Molotov signs the German–Soviet Treaty of Friendship in Moscow, September 28, 1939; behind him are Richard Schulze-Kossens (Ribbentrop's adjutant), Boris Shaposhnikov (Generalstabschef der Roten Armee), Joachim von Ribbentrop, Joseph Stalin, Vladimir Pavlov (Soviet translator). Alexey Shkvarzev (Soviet ambassador in Berlin), stands next to Molotov.[5]Ejensyd (размовы) 22:49, 16 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.
We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!
That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.
Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.
So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!
I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!
Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)
Апошні каментар: 10 гадоў таму5 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Вы сапраўды лічаце, што артыкул мае права быць названым выдатным? Проста я бачу, што мой голас псуе карціну. Ці маеце Вы час, каб дапрацаваць артыкул? Чаму Вы лічаце, што ён мусіць быць выдатным (акрамя аргумента, што ён адпавядае крытэрыям)? Я бы хацеў больш разгорнуты адказ, калі ласка. Дзякую за разуменне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:01, 7 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Таму што Францішак Багушэвіч мае добры статус, а мала чым адрозніваецца ад Караткевіча артыкул. Адзначу, што другі нядаўна памёр, а першы жыў у XIX ст. Пра сучаснікаў пісаць прасцей, бо болей інфармацыі даступна. Аргументаў на старонцы абмеркавання Вы не далі. Толькі бюракратычнае «адпавядае крытэрыям». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:24, 7 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Таму што ў Францішку Багушэвічу некалькі шаблонаў з запытам аб крыніцы. Я ўвогуле ня ведаю, як гэты артыкул усё яшчэ добры. İзноў жа, пра Караткевіча інфармацыя выкладзеная ў поўным аб’ёме. Калі Вы можаце яшчэ нешта дадаць па біяграфіі — паспрабуйце. Наконт таго, што пра сучасных пісменнікаў пісаць лягчэй — гэта ня так, бо іхная творчасць даслелаваная менш, навуковых прац пра сучасных пісьменнікаў у нас амаль ня пішуць. İ трэ’ разумець маштабы асобна ўзятай асобы ў асобна ўзятым часе.--Liashko (размовы) 02:18, 8 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Апошні каментар: 9 гадоў таму3 каментары3 чалавекі ў дыскусіі
Добры вечар, ЭПБел (Т.1, с.155) сцвярджае, што на Беларусі рачных астравоў больш за 300, хоць дапускае і паняцце выспы. Для праекта «Ці ведаеце вы…» вврта было б пакінуць "востраў", хаця б таму, што так напісана ў артыкуле (дарэчы паводле БЭ, Т.6). --JerzyKundrat (размовы) 22:11, 14 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
На выспе замак не пабудуешь, і выспы звычайна ў энцыклапедыі не трапляюць. [6]. Усё больш-менш значнае сярод вады называецца востравам. [7]. У любым выпадку, калі напішам "востраў", не памылімся. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:31, 14 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Апошні каментар: 9 гадоў таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Гэты артыкул з'явіўся ў нашым раздзеле амаль на год раней. З тарвікі я ўзяла толькі 3 кБ з раздзелу Гісторыя (ад агульнай колькасці ў 10 кБ) і пазначыла гэта, як належыць, у гісторыі правак. Так што я катэгарычна супраць выкарыстання {{Пераклад}} на старонцы размоў. Я ўжо прамаўчу пра тое, што ў тарвікі асэнсавана выдаляюць гэты шаблон нават з тых артыкулаў, якія маюць маё аўтарства ў нас, нягледзячы на маю асабістую аргументаваную просьбу зрабіць выключэнне.--Хамелка/ разм.19:22, 30 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
А, паглядзела, вы ж і карысталіся часткова маім артыкулам у выпадку з Домам Козінай, але чамусьці не лічыце дарэчным адлюстраваць свае дзеянні і ў тарвікі.--Хамелка/ разм.19:23, 30 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Я там часткова выкарыстоўваў, раздзел «архітэктура», каб не перадрукоўваць з вядомай крыніцы, пры гэтым пазначыўшы, што ўзяў у вас. Я прамаўчу, што ў тым, што гэты шаблон выдаляюць ў тарвікі, вы самі і вінаватыя, бо пачалі гэта тут, але такімі справамі я не займаюся. Магчыма, раздзел «архітэктура» і большы за ўсё астатняе. Заўважыў, што вы хутка выдалілі старонку размоў. Было б добра, каб так жа хутка выдаляліся файлы, якія парушаюць аўтарскія правы. Гл. Катэгорыя:Старонкі да выдалення.--Liashko (размовы) 01:59, 31 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Хурсік
Апошні каментар: 9 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Прывітанне ад Віктара Хурсіка. Я не сам ініцыятар стварэння сваёй старонкі. Але, калі яна ўжо створаная, то хай існуе ў правільным варыянце. Якія яшчэ патрэбны крыніцы да сваёй уласнай біяграфіі, ці звестак пра ўласна напісаныя кнігі? — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Viktor khursik (р · у) 11:52, 15 лютага 2016
Апошні каментар: 9 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Вітаю, ваша праўка выходзіць за межы этычных паводзінаў і ветлівай размовы. Калі ласка, на будучыню ўстрымайцеся ад пераходу на асобу і яе асабістыя прыкметы. Асобна заўважу, што я не пакрываю дзеянні вашага апанента, мне яны таксама не да спадобы, але паколькі праўка зроблена не ў нашым раздзеле, то не нам ёю і займацца, за вырашэннем пытання звярніцеся да адмінаў Вікісховішча.--Хамелка/ разм.09:00, 31 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць
І паболей аптымізму, шаноўны ўдзельнік Liashko. Усе тут свае людзі. Няма падстаў з-за дробязей рабіць радыкальныя захады. Ёсць рэчы на ўзровень вышэй.--Pracar (размовы) 20:28, 31 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць
{{subst:#switch:be|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...
Апошні каментар: 8 гадоў таму1 каментар1 чалавек у дыскусіі
Апошні каментар: 8 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Можа, ужо варта перанесці шаблон Удзельнік:Liashko/Пясочніца2 у асноўную прастору? Бо артыкулы ўжо ствараюцца, шаблон там быў бы вельмі дарэчы. Тое, што ён магчыма недзе няпоўны, можна ўжо ў асноўнай прасторы выпраўляць, цяперашні выгляд цалкам прымальны (заўважыў, што пад 2004 годам пасёлка Навінкі няма, яшчэ Сокал магчыма варта дадаць у шаблон).--Artsiom91 (размовы) 21:53, 28 мая 2017 (MSK)Адказаць
Стварыў. Але шаблон пакуль недароблены. Буду дапілоўваць з часам стварэння артыкулаў. Далучэнні апошніх гадоў няпоўныя, таксама з часам напісання буду дадаваць.--Liashko (размовы) 22:04, 28 мая 2017 (MSK)Адказаць
Апошні каментар: 6 гадоў таму7 каментароў3 чалавекі ў дыскусіі
Вам нагадаць пра абмеркаванне аб перайменаванні, дзе была паказана неабгрунтаванасць пераносаў Іаганаў на Ёганаў, калі маецца традыцыйны варыянт, замацаваны ў папяровых энцыклапедыях? Прашу спыніць гэтае самаўпраўства і выставіць на паўторную намінацыю, калі ў Вас з’явіліся новыя аргументы акрамя «раптам захацелася».--Artsiom91 (размовыа) 16:28, 28 чэрвеня 2017 (MSK)Адказаць
Вам нагадаць пра абмеркаванне аб перайменаванні, дзе была паказана неабгрунтаванасць пераносаў Іаганаў на Ёганаў, калі маецца традыцыйны варыянт, замацаваны ў папяровых энцыклапедыях? Прашу спыніць гэтае самаўпраўства і выставіць на паўторную намінацыю, калі ў Вас з’явіліся новыя аргументы акрамя «раптам захацелася». Крыніца БелЭн і дадаецца за 5 хвілін.--Artsiom91 (размовы) 17:31, 20 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Можна вынесці на абмеркаванне і паказаць, што менавіта для Гётэ пераважае Ёган і перанесці менавіта яго. А зараз гэта выглядае як поўнае ігнараванне выніку 2015 года, які ніхто не адмяняў і які ніхто не прапанаваў пераглядзець. З такім падыходам можна чакаць раптоўнага пераносу ўсіх без разбору Іаганаў, бо Гётэ перанеслі і ніхто не быў супраць.--Artsiom91 (размовы) 19:33, 20 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Калі па Гётэ на дадзены момант няма кансенсусу, то вядома ж трэба ладзіць абмеркаванне на старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Ініцыіраваць такое абмеркаванне можа кожны ахвотны. Я асабіста на дадзены момант з напісаннем імя Ёган Гётэ згодны, так я крынічную базу інтэрпрэтаваў. --JerzyKundrat (размовы) 20:36, 20 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Папярэджанне
Апошні каментар: 7 гадоў таму6 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Гэты шаблон маніфестуе чыесці асабістыя ідэі, ні на якіх персаналій не ўказвае. Блакуюцца ўдзельнікі за грубіянства і знявагі, прычым не навечна. Колькасць актыўных аўтараў БелВікіпедыі тым часам расце. Плённай і вам працы. --JerzyKundrat (размовы) 22:29, 24 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
У сваім каментары я таксама не ўказваў на канкрэтных удзельнікаў. Гэта ўсяго толькі мой погляд і рэчаіснасць (2 памылкі ў адным сказе — прыклад інтэлектуальнай слабасці). Як можна выступаць з асуджэннем нейкай правапіснай нормы, калі ня можаш у адной разабрацца?--Liashko (размовы) 22:33, 24 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
На ўдзельнікаў вы ўказвалі. Давайце спынім размову, тут не сац. сетка. Хочаце, самі нейтралізуйце свой згаданы каментар, пакінуўшы толькі тэхнічныя моманты. --JerzyKundrat (размовы) 22:40, 24 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Нічога не хачу. Чаму ў мяне на старонцы размоў кожная другая тэма — папярэджанне? Выключайце рэпрэсіўны апарат, уключайцеся ўва ўдасканальванне ведаў у галіне беларускае мовы.--Liashko (размовы) 22:45, 24 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Папярэджанне
Апошні каментар: 7 гадоў таму8 каментароў3 чалавекі ў дыскусіі
Ежы, мне вельмі не падабаецца сам падыход, калі спадар Ляшко выстаўляе мяне валюнтарыстам, які самавольна дадае нейкую інфармацыю: я банальна вярнуў звесткі, якія дадаў у артыкул ІгроБай. Непрыемна і тое, што гэта адразу жа пераходзіць у патрабаванне пазбаўлення мяне сцяга адміністратара. Калі супольнасць прагаласуе, што нам не патрэбна мець выяву Залатой Зоркі ў гарадах-героях, то яе не будзе. І я цалкам нічога не зраблю. Але падыход са знішчэннем інфармацыі і вайной правак я лічу дэструктыўным. Я быў і з'яўляюся прыхільнікам таго, што ў Вікіпедыю кожны можа дадаць інфармацыю, але знішчаць, калі яна не парушае асноўныя правілы, нельга. Можна паставіць запыт крыніцы, можна пачаць абмеркаванне, але інфармацыя павінна заставацца ў артыкуле, пакуль яе не прыбралі рашэннем супольнасці, бо мы акумулюем веды, а не наадварот. Як вядома, мы не папяровая энцыклапедыя, таму ў нас вельмі вялікі патэнцыйны памер артыкула, хаця і абмежаваны здаровым сэнсам. Радок узнагарод горада не мая ідэя, але яна выдатная. У іншых раздзелах такая практыка рэдкая, бо гэта рэдкая практыка ў свеце — узнагароджваць гарады. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:47, 1 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Тут пытанне, колькі і якую інфармацыю дадаваць у картку, відавочна, што дубліраваць усю важную інфармацыю з артыкула ў картцы-шаблоне не варта. Я б прапанаваў уніфікавацца з шаблонам на ВікіДата. --JerzyKundrat (размовы) 23:58, 1 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Але шаблон з Вікідаты даволі пластычны таксама і залежыць ад таго, наколькі грунтоўна працавалі над тым ці іншым аб'ектам, колькі дадалі інфармацыі і гэтак далей. Фактычна, мяркую, мы вядзем гутарку аб тым, ці ёсць сэнс мець радок узнагарод пра аб'екты, якія не з'яўляюцца людзьмі. Я мяркую, што канцэпцыя, якая будзе распрацавана ў дачыненні да горада і Мінска, павінна будзе ўжывацца да ўсіх гарадоў, каб пазбегнуць падвойных стандартаў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:07, 2 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Адзіны стандарт даўно існуе, ён завецца "шаблон населеных пунктаў РБ". Дастаткова проста не заносіць туды інфармацыю, што паводле здаровасці нагадвае цытату з форума "На маю думку, яго перабыванне ў нашым раздзеле - увогуле запланаваны сабатаж з боку ТараВікі"--Liashko (размовы) 01:45, 2 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Спадар Liashko, звярну ўвагу, што інфармацыя пра "горад-герой" ёсць на ВікіДата, з фармальнага боку ёсць логіка каб яна прысутнічала і ў картцы населенага пункта. --JerzyKundrat (размовы) 08:48, 2 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Мінск
Апошні каментар: 7 гадоў таму5 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Трэба звярнуцца да вывучэння мовы, а не «змагання з тарашкевіцай». А артыкул трэба абмежаваць рэдагаваннем для зарэгістраваных удзельнікаў, бо ананімны ўдзельнік робіць дробныя праўкі з выдаленнем зместу. Фармулёўку можна змяніць, гэта не істотна.--Liashko (размовы) 21:49, 9 верасня 2017 (MSK)Адказаць
OK. Ніхто не змагаецца з тарашкевіцай дзеля самога факту змагання: тое, што многія беларускамоўныя карыстаюцца ёй, раз'ядноўвае і гэтак нешматлікую колькасць беларускамоўных. Гэта проста рэальнасць, што трэба яднацца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:03, 9 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Каралеўшчына
Апошні каментар: 7 гадоў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Я чакаў меркавання іншых удзельнікаў. Запыт не рабіў. Калі запыт такі істотны, дык сфармулюйце, які адказ вы чакаеце ад запыта, бо з гульнёй фармулёвак мы ўжо сутыкаліся пры адказе ад Інстытута мовазнаўства.--Liashko (размовы) 19:40, 24 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Важна сфармуляваць пытанне як мага больш дакладна, бо, як дзяржаўная арганізацыя, яны, хутчэй за ўсё, будуць выказваць сваю пазіцыю толькі па тым, аб чым у іх спыталі. DobryBrat (размовы) 00:51, 25 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Добры дзень. Пішу ад імя супольнасці рэдактараў беларускага раздзела Вікіпедыі.
У супольнасці ўзнікла дыскусія аб называнні артыкула пра Менскую акругу (адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала з ліпеня 1924 па ліпень 1930 года). Цэнтр акругі да 29 ліпеня 1939 года меў па-беларуску афіцыйную назву Менск, адпаведна і акруга мела афіцыйную назву толькі Менскай акруга, што зафіксавана ў тагачасных дакументах і публікацыях.
Аднак у сучасных энцыклапедыях (Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі) артыкулы пра вышэйзгаданую адзінку маюць назоў «Мінская акруга». Хоць звычайна існуе практыка называць гарады назвамі, якія адпавядалі часу (Менскі павет ВКЛ, Ленінград і да т.п.).
У сувязі з гэтым, прашу даць рэкамендацыю, як лепей называць згаданую адзінку ў электроннай энцыклапедыі Вікіпедыя. Таксама прашу даць рэкамендацыю, як называць сталіцу БССР, калі ў тэксце вядзецца пра міжваенны перыяд.
Таму што тым выданням ужо шмат гадоў, і тады гэта было пытанне палітыкі і цэнзуры. Цяпер жа час крыху іншы, і Інстытут гісторыі займае больш нейтральную пазіцыю.--Liashko (размовы) 13:40, 6 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Апошні каментар: 6 гадоў таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Добрага вечара. Раздзел «Арышт. Смерць». Мушу звярнуць увагу на выраз у сказе — «пасля перадачы Вільні ў Літве». Напэўна правільна будзе «пасля перадачы Вільні Літве». Ці я памыляюся?--Dehty (размовы) 22:27, 5 студзеня 2019 (MSK)Адказаць
Таму што колер Беларусь стандартны для шаблонаў пра Беларусь. Ён усюды выкарыстоўваецца ўжо шмат гадоў. Вы ніколі не бачылі яго ў навігацыйных шаблонах пра Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў і Гомель? --Football Beetle (размовы) 19:45, 17 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Спадар Ляшко, выношу папярэджанне за парушэнне Вікіпедыя:Этычныя паводзіны. Калі лічыце, што Мінск мусіць давацца асобным колерам, то прапаную дадаць яго ў шаблон {{Колер}}. А так увогуге думаю, што можа лепш адмовіцца ад колераў краін, як гэта зрабілі ў рувікі, і перайсці ў навігацыйных шаблонах да адзінага стандартнага светла-фіялетавага.--Artsiom91 (размовы) 23:38, 17 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Так, не з’яўляецца, але яго выкарыстанне дазваляе прыйсці да адзінага афармлення, вырашаць патынні колераў у адным месцы і прадухіляе канфліктныя сітуацыі кшталту гэтай. Відавочна, што калі ўдзельнікі па чарзе прыходзяць і змяняюць колер шаблона на свой густ (пры гэтым кажучы што правіламі не забаронена) — сітуацыя ненармальная.--Artsiom91 (размовы) 09:21, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Я згодны, што «стандарнтыя» колеры для краін — абсурд, іх варта скасаваць, і вярнуцца да адзінага стандартнага колеру, пакінуўшы магчымасць выкарыстання асобных колераў для тэматычных шаблонаў.--Liashko (размовы) 16:15, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 5 гадоў таму5 каментароў3 чалавекі ў дыскусіі
У катэгорыю зараз дадаюцца толькі поўнасцю змененыя назвы, як то Кабыльнік стаў Нараччу. Удакладненні напісання і змяненні некалькіх літар (напрыклад тое што Берасце стала Брэстам ці Вялейка Вілейкай), нават калі былі аформлены афіцыйным указам, у катэгорыю не дадаюцца, бо такіх сітуацый вельмі шмат і іх амаль немагчыма адсаючыць, гл. напрыклад спіс перайменаванняў за 10 гадоў, дзе ў абсалютнай большасці змянілася літара.--Artsiom91 (размовы) 18:34, 22 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
Нідзе не прапісана такіх правіл катэгорый. У наш час удакладняліся назвы вёсак, але гэта толькі падыход з перайменаваннем у адпаведнасці з правіламі мовы. Тут жа значнае перайменаванне, ідэалагічная і гістарычная змена назвы.--Liashko (размовы) 18:46, 22 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
Вядома не прапісана, прынцыпы катэгорый унутрывікіпедыйныя. А вось "значнае перайменаванне, ідэалагічная і гістарычная змена назвы" таксама нідзе не прапісана і з’яўляецца ўласным даследаваннем. Аб змене назвы горада дастаткова напісана ў самім артыкуле, але ў катэгорыі старонка выбіваецца з іншых, дзе ўсюды была поўнае змена назвы. Назвы "Вялейка" і падобныя цалкам адпавдаюць правілам мовы, аднак у катэгорыі адсутнічаюць.--Artsiom91 (размовы) 19:02, 22 сакавіка 2020 (+03)Адказаць
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2020» маем гонар запрасіць Вас да супрацы. Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.