Калі вы пра тое, што я не пісаў літару ў, то гэта было два разы, не болей. Тады у меня не было яе ў раскладцы. Я чудова ведаю гэту літару і калі яна выкарыстоўваецца. Ці вы кажэце пра штосьці іншае, невядомае мяне, спадар JerzyKundrat? З павагай, Севастополец (размовы) 20:55, 22 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Ведаеце такое, як памылка друку, т.ё. опечатка па-руску? Калі ўдзельнік робіць памылку не ведаючы, яе можна выправіць, калі вам бажаецца, тым болей што я ведаў і да гэтага, як пішацца гэтае слова. З павагай, Севастополец (размовы) 21:31, 22 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Толковый словарь русского языка ў вашым перакладзе на беларускую мову не з'яўляецца аніякай аўтарытэтнай крыніцай у тэрміналагічных пытаннях. Чытайце лепш Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Трэба не нейкія крыніцы знайсці, а аўтарытэтныя. Толковый словарь русского языка з'яўляецца такой крыніцай для РуВікі, аналагічна для БелВікі — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Дарэчы энцыклапедыю на абавязкова трэба пакупаць, яе можна ўзяць у бібліятэцы, а некаторыя ў свабодным доступе ў Інтэрнэце. Маеце зацікаўленне: пішыце мне на пошту, магу штосьці скінуць з асабістай бібліятэкі. --JerzyKundrat (размовы) 22:59, 6 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Праца ў Вікіпедыі
Маю некалькі заўваг па Вашай працы ў Вікіпедыі.
1) Шаблон {{пішу}} прызначаны для таго, каб папярэдзіць іншых удзельнікаў аб тым, што зараз вядзецца праца, і праўкі могуць прывесці да канфліктаў рэдагавання. Яго рэкамендуецца ўжываць, калі артыкул пачаў пісацца і літаральна праз некалькі хвілін ці адзін будзе дапісаны. Шаблон гэты не варта трымаць болей двух дзён — пры перавышэнні іншыя ўдзельнікі могуць смела выдаляць шаблон і правіць на свой густ. Калі Вы проста хочаце неяк "не забыць" старонку і вярнуцца да яе пазней (праз тыдні/месяцы, а не хвіліны/гадзіны), то лепш выкарыстоўваць іншыя спосабы, напрыклад ствараць пералікі ў сваёй уласнай прасторы.
2) На старонках размоў і абмеркаванняў (размовы пра артыкулы, размовы з удзельнікамі, форум) не варта змяняць ці выдаляць рэплікі, асабліва іншых удзельнікаў. Так можна рабіць толькі ў выключных выпадках, напрыклад вандалізму. Тое датычыцца і ўласнай Вашай старонцы размоў (дакладна гэтай) — звычайна старонкі архівуюцца праз пэўна адрэзак часу (год, можна паўгады). Хуткае выдаленне пытання адсюль і перанос у архіў можа проста заблытаць удзельніка, які нешта пытаўся і магчыма, хоча нешта дадаць.
3) Не варта ствараць пустых катэгорый зусім без зместу! Яны, як і артыкулы, павінны мець катэгорыі і інтэрвікі, часам пэўны тэкст.
Блокировка не может рассматриваться как возмездие за допущенные нарушения и не должна применяться, пока не исчерпаны другие способы убеждения участника, допускающего нарушения, в недопустимости подобного поведения.
Основная цель блокировки — предотвращение потенциального вреда проекту от действий участника, к которому применяется эта мера.(цікава, ў чым мая шкода праекту?) Блокировка может быть применена только в следующих случаях (отранжированы по степени серьёзности):
Для непосредственного предотвращения ущерба правам, собственности и безопасности проекта, Фонда Викимедиа, участников и третьих лиц. Сюда включаются блокировки при угрозах проекту, Фонду и участникам (в том числе на внешних ресурсах); при действиях, напрямую угрожающих проекту, Фонду и участникам (например, судебным преследованием); при попытках разглашения личной информации (не связанного с выявлением нарушений правил Википедии) и злостных нарушениях правил о биографиях современников или авторских прав.
В отношении участника, действия которого наносят ущерб содержанию, атмосфере или нормальному функционированию Википедии и другим её участникам. Блокировки могут применяться, если участник систематически или целенаправленно после разъяснений и предупреждений совершает действия, которые противоречат правилам и сложившемуся в сообществе консенсусу. Примером таких блокировок могут служить блокировки при обнаружении систематических или явно злонамеренных нарушений правил, связанных с «вандализмом», спамом, «оригинальными исследованиями», «войнами правок», использованием кукол, личными выпадами и оскорблениями, преследованием участников, неэтичным и деструктивным поведением, недопустимым (вступающим в противоречие с правилом «Чем не является Википедия» или похожим на имя другого участника) названием учётной записи, доведением до абсурда и игрой с правилами.
Лічу мой блок перавышэннем праў адміністратара і карай за часам не вельмі якасныя артыкулы.
І ў канцы дабаўлю, што да праўкі трэба рабіць каментарый, каб былі зразумелыя вашыя дзеянні.
Маю першую дачку, у свой час, назваў Соф'я, а не Сафія. Ведаю, што шмат людзей заўжды папраўляюць: "Марына, а не Марыя; Наталля, а не Наталія" і г.д. Накіруйце, калі ласка, на беларускамоўны правапіс «СОФІІ», акрамя тарашкевіцкай старонкі. Dehty (размовы) 13:04, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]
"Кавалеўская Софія" згодна з БелЭн, т.7, с.392 (можна дадаць крыніцу ў артыкул). Софія адзін з магчымых варыятнаў напісання, для некаторых можа сустракацца.--Artsiom91 (размовы) 20:19, 16 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякую, Artsiom91. Хоць якое-небудзь абгрунтаванне з'явілася. Але я так мяркую, што дадзены выпадак - выключэнне з правілаў (накшталт памылак у метрыках). Адказваць неабавязкова, то - менавіта маё меркаванне. Dehty (размовы) 01:18, 17 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Ну Вы хлопцы даеце, «састарэлы». Бярэм самае простае - Google (25. 000 «брамнікаў» супраць 9.050 «варатароў»), Яндэкс (29.000 «брамнікаў» супраць 8.000 «варатароў») і г.д. Дарэчы, Павел Баранаў, калі абмяркоўвалася гэтае пытанне ў спартыўным асяроддзі, адзначыў, што ўжывае гэтае слова, толькі таму, што «варатар» ёсць у слоўніку Крапівы, а сучаснага слоўніка спартыўнай тэрміналогіі няма. А слоўніку Крыпівы ўжо 65 год!!! Таму вельмі цяжка сказаць, хто «састарэў», слоўнік ці слова.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:00, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Прашу рукамі не мяняць у тэксце артыкулаў "брамніка" на "варатара". Гэта, як і для катэгорый, справа для бота. Ды і неабходнасць гэтай працы зусім невідавочная (па факце, няма ніякай неабходнасці).--Artsiom91 (размовы) 22:32, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Працу па замене косак на дужкі ў стандартных спалучэннях таксама можа выконваць бот. Тое, што Вы робіце — тэхнічная праца, якая ў выпадку масавасці павінна рабіцца аўтаматычна. А ў дадзеным выпадку яшчэ істотна, што слова "брамнік" часта ўжываецца і не можа лічыцца памылкай, кансэнсусу супольнасці на гэты конт няма, таму замена можа быць проста бессэнсоўнай, калі заўтра на падставе новых крыніц вырашым, што ўсё ж варта пісаць "брамнік". Пра гандбалістаў можаце сконычць, але да футбалістаў дакладна прашу не прыступаць.--Artsiom91 (размовы) 00:39, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, я больш не буду займацца выпраўленнем спасылак. З футболам можа разабрацца бот, адзінае, што яшчэ трэба зрабіць, гэта перайменаваць "брамнік (футбол)" у "варатар (футбол)". Зараз зраблю гэта і закончу працу з гэтай тэмай. З павагай, Севастополец (размовы) 00:48, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Раю паглядзець апошняе выданне Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы за 2016 год і знайсці там брамніка. НІДЗЕ "брамнік" не лічыцца састарэлым, а вось "варатар" як раз-такі не ўжываецца нават на мінскіх білбордах пра хакеістаў і футбалістаў, хаця абодва словы маюць права на ўжыванне (як напрыклад дзьмухавец і адуванчык). Крыніц на перайменне брамніка няма.
Пісаў тры месяцы таму, але Вы напэўна не заўважылі, таму паўтаруся. Шаблон {{пішу}} прызначаны для таго, каб папярэдзіць іншых удзельнікаў аб тым, што зараз вядзецца праца, і праўкі могуць прывесці да канфліктаў рэдагавання. Яго рэкамендуецца ўжываць, калі артыкул пачаў пісацца і літаральна праз некалькі хвілін ці адзін будзе дапісаны. Шаблон гэты не варта трымаць болей двух дзён — пры перавышэнні іншыя ўдзельнікі могуць смела выдаляць шаблон і правіць на свой густ. Калі Вы проста хочаце неяк "не забыць" старонку і вярнуцца да яе пазней (праз тыдні/месяцы, а не хвіліны/гадзіны), то лепш выкарыстоўваць іншыя спосабы, напрыклад ствараць пералікі ў сваёй уласнай прасторы.--Artsiom91 (размовы) 23:42, 22 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Прашу не адкатваць праўкі KrBot па прастаноўцы шаблона {{Ізаляваны артыкул}}, асабліва тады, калі артыкул сапраўды ізаляваны. Робат у любым разе будзе праходзіць артыкул пазней і дадаваць/выдаляць шаблон у залежнасці ад актуальнай сітуацыі. Рукамі нешта выдаляць варта толькі калі артыкул не ізаляваны, але чамусць доўгі час ботам шаблон не прыбіраецца.--Artsiom91 (размовы) 12:21, 7 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэты модуль у цяперашні час не выкарыстоўваецца. Стварэнне невыкарыстоўваемых шаблонаў і модуляў (тым больш без дакументацыі) немэтазгоднае, бо гэта не энцыклапедычны змест, а без дакуменатцыі і прыкладаў ніхто не зможа іх знайсці і скарыстацца. Калі ласка, выкарыстайце гэты модуль у яком-небудзь артыкуле ці шаблоне, інакш яго прыйдзецца выдаліць.--Artsiom91 (размовы) 22:42, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, пытанне не па тэме. Зачым выдаляць радок "прыналежнасць" у шаблоне «Картка ФК» і ўручную дабаўляць катэгорыю ўнізе. Параметр для таго і ёсць, каб не парыцца--З павагай, Севастополец (размовы) 00:11, 2 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Таму што з-за такой канструкцыі няправільна адбываецца сартаванне ў катэгорыях, яно на літару Ф. Наконт выкарыстання модуляў раю ствараць шаблоны і модулі ў беларускай вікіпедыі толькі пры неабходнасці (калі перакладаеце артыкулы, пры гэтым перакладаюцца шаблоны і модулі з іншай вікіпедыі і трэба іх стварыць, каб працавалі). Як скарыстацца паглядзіце ў той вікіпедыі, адкуль перакладалі (ніхто акрамя Вас не ведае адкуль гэта перакладзена, таму і шаблонам і модулем скарыстацца правільна не зможа, таму лепш пазначаць крыніцу перакладу ў тлумачэнні праўкі ці на старонцы размоў), магчыма адтуль і шаблон, які модуль выкарыстоўвае, можна перакласці.--Artsiom91 (размовы) 00:28, 2 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ну вось, Вы не разабраліся, што гэты шаблон прызначаны для ўжывання на старонках дакументацыі шаблонаў, а не ў артыкулах. А калі аўтар не разабраўся, то як нехта іншы зможа правільна ўжыць? Я дадаў шаблон у дакументацыю шаблона {{Збудаванне}}. А пра стварэнне пры неабходнасці справа ў тым, што мэтай вікіпедыі з’яўляецца стварэнне артыкулаў, усе іншае (шаблоны, модулі, катэгорыі, старонкі размоў, праекты, абмеркаванні і іншае) існуе для паляпшэння артыкулаў і працы з імі. Адпаведна невыкарыстаны модуль ці шаблон ніякай карысці не нясе, і стварэннне яго без выкарыстання не мае сэнсу (асабліва калі стваральнік сам не вельмі разумее, як яго трэба выкарыстоўваць).--Artsiom91 (размовы) 19:09, 5 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Замена Менска на Мінск, калі справа тычыцца Менска — гэта шкодніцтва, як і выпраўленне «файл» на «выява», бо «файл» — стандартнае афармленне.--Liashko (размовы) 15:24, 10 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
У нашай Вікіпедыі, як правіла, выкарыстоўваецца і выява, і файл, але мабыць замена гэта сапраўды няправільна, але на 100% стандартнымі з'яўляюцца thumb і left, а не міні і злева. I перад тым як адкочваць праўку, трэба разабрацца ў яе сэнсе. Мінск жа гэта мая неўважнасць, выбачаюся. Проста пабачыў неперакладзеную тарашкевіцу ("прозьвішча") і палічыў, што гэта таксама не пераклалі. З павагай, Севастополец (размовы) 15:35, 10 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі вы пішаце зараз у стандартным рэдактары, а не ў візуальнымп — устаўце праз яго карцінку, і паглядзіце стандартнае рэдагаванне. Правільна — злева, міні, і г.д. Слова «выява» і left/thumb засталіся як рудымент з часоў цара Гароха. Прыбярыце гэтае выпраўленне ў AWB, ці праз што вы там такое выпраўляеце.--Liashko (размовы) 15:45, 10 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Вітаю, справа ў тым, што я маю не так шмат часу, каб рабіць тое, што мне не цікава. Дэ-юрэ такім афармленнем неадназначнасцей я правілы не парушаю, таму лепш я буду і далей рабіць свае сярэднія чатыры дзясяткі правак кожны дзень года, а ў год — амаль 9 тысяч пра тое, што мне падабаецца і так, каб было хораша, прыгожа і ўнікальна, а таму, хто моўчкі выправіць за мной нудотную неадназначнасць — вялікі дзякуй.--Хамелка/ разм.18:40, 24 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Угу, далей буду мець на увазе. Можна 2 пытанні: а ўвогуле выкарыстоўваецца "лепшы" і ці не ведаеце вы, як у БелЭн: Рыа-Дэ-Жанейра ці Рыа-Дэ-Жанэйра? З павагай, Севастополец (размовы) 14:15, 30 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Слова "лепшы" існуе, але гэта параўнальная форма, "першы лепшы за другога", рус. "лучше". А рус. "лучший" (найвышэйшая ступень) варта перакладаць як "найлепшы".--Artsiom91 (размовы) 15:03, 30 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Вандалізм
Прывітанне. Раю пачаць вывучэнне беларускай мовы, перш чым вандаліць у нармальных артыкулах. Словы лекар, медычны, вайсковы, травень, амбасадар, хаўрус ёсць у афіцыйным акадэмічным слоўніку Слоўнік беларускай мовы. Мінск: Беларуская навука, 2012. Ён даступны ў сеціве. Слоўнікам якога года вы карыстаецеся? Выкіньце яго на сметнік.--Liashko (размовы) 17:50, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Падчас з нядаўніх часоў выкарыстоўваецца ў сэнсе «ў часе», але першапачаткова яно мае сэнс як час ад часу, бывае з расейскім адпаведнікам «подчас», таму больш дакладным з’яўляецца «ў часе».--Liashko (размовы) 08:34, 2 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, не пераносце старонкі без папярэдняга абмеркавання, як Вы зрабілі з артыкулам Саюз палякаў на Беларусі. На гэты раз блакіроўка спатрэбілася з тэхнічных мэт: пакуль я крыніцы падбіраў, старонка аказалася зацёрта, але давайце лічыць, што такім чынам Вы былі папярэджаны. --JerzyKundrat (размовы) 15:00, 20 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Лічу што кожны ўдзельнік мае права пераносіць артыкулы без абмеркавання і не мусіць быць заблакаваны, нават калі памыліўся з пераносам (вядома, за выключэннем выпадкаў выдівочнага вандалізму), бо такое блакаванне парушае Вікіпедыя:Праўце смела. Памылковую праўку ці перанос можна адкаціць і распачаць дыскусію, без блакаванняў. Ну ці адразу папярэдзіць на старонцы размоў што шукаюцца крыніцы і просьба дзень-два не пераносіць, ці папрасіць выставіць на Вікіпедыя:Да перайменавання.--Artsiom91 (размовы) 15:09, 20 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Я лічу гэту сітуацыю вельмі дзіўнай: я быў заблакаваны за перанос старонкі, якая не мела крыніц: на самапраўства ўдзельніка JerzyKundrat і грубасць у размовах я ўжо даўно звярнуў увагу. Спадзяюся, што болей не ўбачу гэтага ўдзельніка на сваёй старонцы размоў--З павагай, Севастополец (размовы) 15:45, 20 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Няма зараз ніякіх вызначаных тэрмінаў. Можна ж і проста так перанесці артыкул, без абмеркавання і старонкі размоў, не забаронена (і, як бачна, у такім выпадку праблем нават меней будзе). Вядома, рэкамендуецца ў спрэчных і патэнцыйна спрэчных выпадках выстаўляць на старонку Вікіпедыя:Да перайменавання замест таго каб пісаць на старонку размоў, бо так і адсачыць і адказаць прасцей, і забыцца немагчыма, і вынік падводзіцца з абгрунтаваннем. Але і для абмеркаванняў на гэтай старонцы вызначанага тэрміну няма, я звычайна трымаю не менш за тыдзень нават пры адсутнасці будзь-якіх пярэчанняў.--Artsiom91 (размовы) 17:08, 20 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Вынік па Асцёры і Нежыне прыняты канкрэтна для Асцёра і Нежына, зыходзячы з гісторыі гэтых гарадоў. Размовы пра распаўсюджанне на ўсе населеныя пункты згодна з нейкімі прынцыпамі пакуль так і засталіся размовамі, бо прапанова ў выніку карыстацца традыцыйнымі назвамі была аспрэчана і не рэалізавана.--Artsiom91 (размовы) 21:37, 20 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Ніжын → Нежын, у выніку мой каментарый Тым не менш, усё ж гэта абмеркаванне пераносу толькі аднаго артыкула, агульны кансэнсус трэба прымаць асобна, бо напрыклад як вызначаць "традыцыйнасць" і якія крыніцы лічыць аўтарытэтнымі ў гэтым пытанні — незразумела. Можна нейкае правіла прыняць, але тады трэба будзе дакладна прапісаць як вызначаць назву і якія лічыць традыцыйнымі, усе наяўныя артыкулы перанесці і новыя падтрымліваць, а не браць адзін артыкул з усіх і пераносіць.--Artsiom91 (размовы) 23:40, 20 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
А калі не згадваецца, то не традыцыйная? Вось калі будзе правіла (ці хоць бы яўна падведзены кансэнсус з канкрэтнымі пунктамі, як вызначаць традыцыйнасць), дзе будзе яўна прапісана, то можна будзе ўпэўнена пераносіць. Пакуль жа такія адзінкавыя пераносы толькі прывядуць да беспарадку.--Artsiom91 (размовы) 00:16, 21 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Наконт гэтага пераносу: я адкрыў БелЭн, т.10 с. 260, карта Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі, на ёй падпісана менавіта Гідэнзе. Таму такі перанос са спасылкай на БелЭн — простая фальсіфікацыя. Раблю заўвагу аб недапушчальнасці спасылкі на крыніцы, якія не можаце праверыць.--Artsiom91 (размовы) 22:55, 21 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]