Разуха Жэрара

Разуха Жэрара
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arabis gerardii (Besser) W.D.J.Koch


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
IPNI  278231-1
TPL  tro-4100331

Разу́ха Жэрара[1][2] (Arabis gerardii) — кветкавая расліна роду Разуха (Arabis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae)[3].

Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[2] см. Сцябло прамое. Лісце простае, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае, са стрэлкападобнай асновай, зубчастае, з вострымі, прыціснутымі да сцябла, вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру. Плод — бугрысты стручок.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі (у т.л. Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е), Каўказ, Сібір. Расце на вільготных лугах, адкрытых схілах, у хмызняках. Цвіце ў красавікучэрвені[2].

На тэрыторыі Беларусі зрэдку сустракаецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Разуха Жэрара: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya