Райманд Валгрэ
Райманд Валгрэ (эст.: Raimond Valgre; да 1937 Райманд Тыйзель (эст.: Raimond Tiisel); 7 кастрычніка 1913, Рыйзіперэ — 31 снежня 1949 — эстонскі кампазітар, аўтар эстрадных песень. Вялікая частка жыцця Райманда Валгрэ прайшла ў Таліне, куды ён пераехаў пасля заканчэння школы. Паступіў у заснаваную ў 1915 годзе Талінскую дзяржаўную агульнатэхнічную гімназію на будаўнічае аддзяленне, якое скончыў у 1930 годзе. Але праца па спецыяльнасці не прыцягвала Валгрэ, расло яго захапленне музыкай, і асабліва джазам. Займаўся ў піяніста, былога прафесара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Тэадора Лемба. Яго любімым спеваком і кумірам да канца жыцця быў Бінг Кросбі. Пасля гімназіі Райманд быў прызваны на ваенную службу і 11 месяцаў праслужыў у інжынерным батальёне Эстонскай арміі. Разам з сябрамі-музыкамі слухаў пласцінкі Луі Армстранга, Бені Гудмана, Дзюка Элінгтана. Працаваў у рэстаранах, граў на фартэпіяна, акардэоне, гітары, на ўдарных інструментах, а таксама, валодаючы прыемным тэнарам, спяваў. У 1933 годзе Райманд напісаў сваю першую ў жыцці песню — «Бландынка Аляксандра». Пазней выйшла 12 яго песень з цыклу «15 хвілін з Deddy» і ў іх ліку сталыя папулярнымі «Я спадзяюся, што гэта перажыву», «Дабранач». У 1946—1947 гадах Валгрэ іграў у джаз-аркестры Талінскага дома моладзі. У 1948 годзе ён нядоўгі час вучыўся на семінары Саюза кампазітараў для маладых пачаткоўцаў кампазітараў. Райманд Валгрэ памёр 31 снежня 1949 года, праз некалькі дзён пасля моцнай траўмы спіны, у псіхіятрычнай бальніцы Сеэвальдзі. У кастрычніку 1949 года ён напісаў сваю апошнюю мелодыю — «Апошні вальс». Пахаваны на талінскіх Лясных могілках. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia