Рамуальд Кастравіцкі
Рамуальд Кастравіцкі (польск.: Romuald Kostrowicki; ? — ?) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Сын Казіміра Кастравіцкага. Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе. У 1827—1830 і 1839—1844 гадах займаў пасаду маршалка шляхты Лідскага павета[1]. У 1826 г. адбыўся падзел маёмасці бацькі паміж сынамі Рамуальдам і Геранімам. Рамуальд атрымаў у спадчыну маёнтак Малое Мажэйкава[2][3]. Сям’яУ шлюбе з Эміліяй з Ромераў меў адзіную дачку Казіміру (пам. 21.1.1867). Казіміра была ў шлюбе з Рышардам Ромерам (1828—1876). Пасля смерці жонкі Ромер у 1868 годзе прадаў Малое Мажэйкава Аляксандру Брахоцкаму (1809-?), паручніку расійскай арміі, уласніку маёнтка Морына[2]. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 177: variable 'filterByRank' is not declared. |
Portal di Ensiklopedia Dunia