Растоўская тэлевежа
Растоўская тэлевежа — тыпавая тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа праекта 3803 KM, размешчаная ў Чыгуначным раёне Растова-на-Доне на вул. Барыкаднай. Тэлевежа з'яўляецца самым высокім збудаваннем у Растове-на-Доне. Яе вышыня складае 195 метраў. У зоне дзеяння яе перадатнікаў знаходзіцца значная частка (апроч, Новачаркаска) Растоўскай агламерацыі насельніцтвам 2,2 млн чалавек, што ўключае ў сябе апроч Растова-на-Доне, такія буйныя гарады, як Батайск, Азоў, Аксай. ГісторыяЭпоха тэлевяшчання на тэрыторыі Растоўскай вобласці пачалася з будавання Растоўскай тэлевежы вышынёй 195 метраў. Вежу спраектаваў Маскоўскі інстытут сталёвых канструкцый. Яе ўзвядзенне вялося два гады і было завершана 29 красавіка 1958 года[1]. Спробавыя тэлеперадачы пачаліся ўжо на наступны дзень — 30 красавіка 1958 года[1]. З 1969 года ажыццяўляецца перадача колеравага тэлевяшчання. У 1992 годзе на вежы адбыўся пажар, у выніку якога выгарэлі некалькі кабеляў і трансфарматараў. Аварыя выклікала спыненне тэлевяшчання на 12 гадзін[2]. Сучасны станКрацістая ажурная металічная канструкцыя абапіраецца на чатыры бетонныя апоры. Секцыі вежы напераменку выфарбаваны ў чырвоны і белы колеры. Падсвятленне тэлевежы ў цёмны час сутак ужыццяўляецца з дапамогай усталяваных на ёй лазерных святлодыёдаў, што даюць раўнамернае асвятленне канструкцый без засвятленняў. Яркае свячэнне вежы дасягаецца шляхам выкарыстання флуарэсцэнтнай фарбы для афарбоўкі вонкавых элементаў. Яшчэ ў 2000 годзе журналісты пісалі, што стан тэлевежы патрабуе тэрміновага рамонту[3]. Яе адхіленне ад восі ў пяць разоў перавышае норму[3]. Альтэрнатывы. ПенташпільУ 1998 годзе Горадабудаўнічы савет Растова-на-Доне ўхваліў ідэю растоўца Сяргея Ківенкі, які распрацаваў праект новай гарадской тэлевежы, названы ім «Пенташпілем»[4]. «Пенташіль» гэта 315-мятровая ажурная вежа, што ўяўляе сабой пяць вытанчана выгнутых узыходных апор. Пад будаўніцтва была вылучана пляцоўка ў раёне былога аэрадрома «Ніжнягнілаўскі»[4]. Але ўжо ў сакавіку 1999 года гарадскі інжынерны савет закрыў праект Ківенкі[4]. У 2002 годзе праект Сяргея Ківенкі «ПЕНТАШПІЛЬ» знайшоў другое дыханне — аўтар стварыў вакол вежы шматфункцыянальны «ПЕНТАШПІЛЬ-комплекс»[5]. Праектам зацікавіліся сур'ёзныя фундатары. Агульны кошт усяго будаўніцтва, улучаючы комплекс размешчаных вакол вежы будынкаў, ацэньваўся прыкладна ў суму ад 60 да 90 мільёнаў долараў[5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia