Расціслаў Рурыкавіч
Расціслаў Рурыкавіч, у хрышчэнні Міхаіл (5 красавіка 1172, Лучын — 1218) — князь белгарадскі (зг. 1189, 1195), торчаскі (зг. 1190), вялікі князь кіеўскі (1204—1205), князь вышгарадскі (1206—1218), магчыма, князь галіцкі (1210). Сын оўруцкага князя Рурыка Расціславіча і тураўскай княжны Ганны Юр’еўны.[1] Нарадзіўся 5 красавіка 1172 года і «даў яму бацька яго Лучын горад, у ім бо нарадзіўся». Паводле Лаўрэнцеўскага летапісу ў 1189 годзе трымаў Белгарад, паводле Іпацеўскага летапісу, у 1190 годзе трымаў Торчаск, у 1195 — Белгарад. У 1195 годзе цесць, Усевалад Вялікае Гняздо, дадаў Расціславу да Белгарада яшчэ Торчаск, Багуслаўль, Трэпаль і Корсунь. Паводле позняга Густынскага летапісу, у 1198 годзе трымаў таксама Вышгарад.[1] Пасля гвалтоўнага пастрыжэння бацькі ў манахі вялікім князем Раманам Мсціславічам у 1203 годзе, Расціслаў быў зняволены. Усевалад Вялікае Гняздо патрабаваў вызвалення зяця, Раман выпусціў Расціслава і пасадзіў на велікакняжацкі кіеўскі сталец.[1] Аднак, паводле Лаўрэнцеўскага летапісу, ужо ў 1206 годзе «Расціслаў Рурыкавіч выгнаў Яраслава Уладзіміравіча з Вышгарада і сеў у ім». Паводле позняга Ніканаўскага летапісу, у 1210 годзе князь «Расціслаў сеў у Галічы, сын Рурыкаў, унук Расціслаўль, а князя Рамана Ігаравіча выгнаў месяца верасня ў 4 дзень. Той самай восенню выгналі з Галіча князя Расціслава Рурыкавіча…».[2] Памёр у 1218 годзе.[3] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia