Раіса Аўрамаўна Ровіна
Раіса Аўрамаўна Ровіна (нар. 27 студзеня 1937, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі бібліяграфазнавец, гісторык кнігі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт, прафесар. БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія», 1961), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1972). Працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (1966—1969, 1973—1974), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1975, у 1975—1984 — загадчык кафедры, 1985—1995 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, 1996—2012 — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела, з 2012 — факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйных рэсурсаў, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: гісторыя тэхнічнай кнігі; бібліяграфія галіновай літаратуры (прыродазнаўства, тэхніка, медыцына). УзнагародыГанаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2004), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010), медаль «Ветэран працы». Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia