Роберт Шон Леанард
Роберт Шон Леанард (англ.: Robert Sean Leonard; 28 лютага 1969, Вествуд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваёй ролі доктара Джэймса Уілсана ў тэлесерыяле «Доктар Хаус». БіяграфіяРоберт нарадзіўся ва Вествудзе, Нью-Джэрсі. Сын няні Джойс Пітэрсен і настаўніка іспанскай мовы Говарда Леанарда[3][4]. Ён вырас у горадзе Рыджвуд, дзе ён вучыўся ў Рыджвудcкай вышэйшай школе да пераходу ў Фордхэнмскі ўніверсітэт, а пазней у Калумбійскі ўніверсітэт[5]. Роберт узяў імя свайго брата Шона для Гільдыі кінаакцёраў ЗША, таму што яго імя супадала з імем іншага акцёра[6]. Іграе на сцэне з 12 гадоў. Удзельнічаў у шматлікіх брадвейскіх пастаноўках. У 2001 годзе Леанард атрымаў прэстыжную амерыканскую тэатральную прэмію «Тоні» за ролю ў спектаклі паводле п’есы Тома Стопарда «Вынаходніцтва кахання» (англ.: The Invention of Love). Леанард сябруе з Х’ю Лоры, выканаўцам галоўнай ролі ў серыяле «Доктар Хаус»[7], і з акцёрам Ітанам Хоўкам, з якім яны разам здымаліся ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў», а пасля заснавалі тэатральную кампанію Malaparte. Леанард таксама даўні сябар Джэймса Уотэрстана, Стыва Зана і Фрэнка Уэйлі[8]. У жніўні 2008 года Леанард ажаніўся з Габрыелай Салік, якая прафесійна займаецца конным спортам. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia