Роднае слова (часопіс)
«Роднае слова» — навукова-метадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Часопіс уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагагічных навуках (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры)[1]. ТэматыкаЧасопіс асвятляе пытанні, звязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах[2]. Асвятляе пытанні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць беларускай мовы. Асноўныя раздзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэнне», «Філалогія», «Методыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях». На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі развіцця нацыянальнай школы, педагагічнага майстэрства, дасягненні філалагічнай навукі. ГісторыяБыў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Мінску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе»[2]. У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назвай — «Роднае слова». За 25 гадоў дзейнасці было выдадзена больш за 3 млн. экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысяч экзэмпляраў[1]. Узнагароды
Галоўныя рэдактары
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia