Роза Умбетаўна Джаманава

Роза Умбетаўна Джаманава
каз.: Роза Үмбетқызы Жаманова
Дата нараджэння 16 красавіка 1928(1928-04-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2013(2013-12-27) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Q4248028?
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас сапрана
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» medal commemorating 50 years of the Virgin Lands медаль «За асваенне цалінных зямель»
народны артыст СССР
Заслужаны артыст Казахскай ССР ордэн «Парасат»

Роза Умбетаўна Джама́нава[2] (каз.: Роза Үмбетқызы Жаманова; 16 красавіка 1928, Акцюбінск, Казахская АССР — 27 снежня 2013, Алматы, Казахстан) — казахская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1959).

Біяграфія

Нарадзілася ў Акцюбінску (цяпер — Актабэ, Казахстан).

У Уральску скончыла музычную школу, у 1949 годзе — музычнае вучылішча па класе габоя і вакалу. У 1949—1954 гадах вучылася ў Алматы, у Дзяржаўным інстытуце мастацтваў імя Курмангазы (цяпер Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы) у класе вакалу ў А. М. Курганава.

З 1953 года — салістка Казахскага тэатра оперы і балета імя Абая (Алматы).

Таксама выступала як канцэртная спявачка.

Валодала выдатным голасам своеасаблівага серабрыстага тэмбру. Псіхалагічная тонкасць і глыбіня яе вобразаў, высокая вакальная культура — з’яўляліся адметнымі рысамі яе выканальніцкага стылю. Самы лепшы, самы любімы яе вобраз — Чыо-Чыо-сан ў оперы «Чыо-Чыо-Сан» Дж. Пучыні. У ім з найбольшай сілай выявіўся шматгранны талент артысткі, яе высокая вакальная культура.

У рэпертуары вядучыя партыі ў больш чым 20-ці операх казахстанскіх кампазітараў.

З 1951 года гастралявала за мяжой (Польшча (1959), Індыя (1963), Канада (1967), Італія (1968), Венгрыя, Фінляндыя, ФРГ і інш.).

З 1977 года выкладала ў Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы (прафесар з 1987 года).

З 2003 года — кансультант вакальнага факультэта Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы.

Крыніцы

  1. Джаманова Роза Умбетовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. БелЭн 1998.

Літаратура

  • Джама́нава Роза Умбетаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 85—86. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Зарубин В. И. Джама́нова Роза Умбертовна // Музыкальная энциклопедия: [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 2: Гондольера — Корсов. — 1974. — Стб. 221. — 960 стб., илл. — 102 000 экз. (руск.)
  • Львов Н. И. Джама́нова Роза Умбертовна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — М., 1963. — Стб. 404—405. — 1216 стб. с илл., 14 л. илл. — 43 000 экз. (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya