Роча
Роча (ісп.: Rocha) — горад на паўднёвым усходзе Уругвая, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага дэпартамента. ГісторыяБыў заснаваны ў 1793 годзе. Атрымаў статус малога горада (Villa) яшчэ да здабыцця краінай незалежнасці. 7 ліпеня 1880 года становіцца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Роча, а 10 студзеня 1894 года атрымлівае статус горада (Ciudad)[1]. Геаграфія і кліматРазмешчаны за 70 км на паўночны ўсход ад горада Сан-Карлас, прыкладна за 210 км ад Мантэвідэа. Уздоўж заходняй ускраіны горада працякае рака Роча. Абсалютная вышыня — 27 метраў над узроўнем мора[2]. Клімат — мяккі акіянічны, з цёплым летам і халаднаватай зімой. Сярэднегадавая тэмпература: 16°С; сярэдняя тэмпература студзеня: 21,7°С; ліпеня: 10,9°С. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў: 1123 мм[3]. НасельніцтваНасельніцтва паводле даных на 2011 год складае 25 422 чалавекі[4].
Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de Uruguay[1] Вядомыя выхадцы
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia