Руджэра Мастраяні
Руджэра Мастраяні (італ.: Ruggero Mastroianni; 7 лістапада 1929, Турын, Каралеўства Італія — 9 верасня 1996, Памецыя, Лацыа, Італія) — італьянскі кінамантажор і акцёр. Пяціразовы лаўрэат італьянскай нацыянальнай кінапрэміі «Давід дзі Данатэла» за лепшы мантаж і шэрагу іншых прафесійных кінаўзнагарод. БіяграфіяРуджэра Мастраяні нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Турыне, Італія, у сям’і цесляра Аторына і хатняй гаспадыні Ідзі Мастраяні. Яго старэйшы брат — італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні. У кіно пачаў працаваць у 1954 годзе асістэнтам мантажора. З 1957 працаваў рэжысёрам мантажу, за час сваёй кінематаграфічнай кар’еры прыняўшы ўдзел у працы больш за над 180 стужкамі. Пачынаючы з фільма «Джульета і духі» (1965), Мастраяні на працягу 20 гадоў увесь час супрацоўнічаў з Федэрыка Феліні, прыняўшы ўдзел у працы над такімі яго фільмамі, як «Сатырыкон Феліні» (1969), «Рым» (1972), «Амаркорд» (1973), «Горад жанчын» (1980), «Джынджэр і Фрэд» (1986) і інш. багоў" (1969), «Смерць у Венецыі» (1971) і «Людвіг» (1972). У 1971 годзе Руджэра Мастраяні зняўся ў ролі Сцыпіёна Азіяцкага ў фільме Луіджы Маньі «Сцыпіён, якога называюць Афрыканскім», у якім яго брат Марчэла Мастраяні згуляў галоўную ролю. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia