Рудзянец звычайны
Рудзяне́ц звычайны, Перастрэл[1][2] (Lapsana communis) — від кветкавых раслін роду Рудзянец (Lapsana) сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўразіі. Этымалогія: лац.: communis — «звычайны»[3]. АпісаннеАднагадовая або азімая травяністая расліна, вырастае да вышыні 1—1,2 м з прамымі, валасістымі галінастымі сцябламі і празрыстым (не малочным) сокам. Сцяблы залозіста апушаныя. Лісце простае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Ліставыя пласціны 1—15(30) × 1—7(10) см. Кветкавыя кошыкі 5—25(100 і больш). Кветкі жоўтыя. Плод — сухая сямянка (3—5 мм) бурага колеру. РаспаўсюджаннеАфрыка: Алжыр, Марока, Туніс, Партугалія — Мадэйра; Азія: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Індыя, Пакістан (інтрадукаваны на Кіпры і ў Кыргызстане); Еўропа: па ўсёй тэрыторыі (у Ісландыі від уведзены ў некалькіх месцах) акрамя Свальдбарда. Уведзены ў Паўночнай Амерыцы (Грэнландыя, ЗША, Канада) і Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі, Іспанія, Ямайка), Аўстраліі, Новай Зеландыі, Рэюньён, Азорскіх астравах. Засяляе лясы з умеранай колькасцю вільгаці, абароненыя ўчасткі, абочыны дарог, берагі рэк. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[4]. Ва Украіне расце па цяністых месцах, у лясах, у хмызняках, у пасевах і на палях — па ўсёй тэрыторыі (за выключэннем Крыма)[2]. Сінонімы
Падвіды
ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia