Ружанскі тэатр Сапегаў
Ружанскі тэатр Сапегаў — прыватны тэатр, які існаваў y 1765—1791 гадах у Ружанах. ГісторыяНалічваў «60 артыстаў і танцоўшчыкаў». Меў музычна-оперную школу, капэлы ў Ружанах (Пружанскі раён), Дзярэчыне (Зэльвенскі раён), Зэльве; 40 музыкантаў «пры бубнах і трубах». У ім працавалі М. Пранчынскі як танцоўшчык, балетмайстар і пастаноўшчык («Літасцівасць Ціта», пастаноўка 1784 года), К. Чыпрыяні (з 1775 года) як капельмайстар і кампазітар, а таксама навучаў ігры на скрыпцы прыгонных князя. Сярод вядомых пастановак тэатра: аднаактовая опера Ж. Русо «Вясковы чараўнік», балеты «Арынянка» і «Літасцівасць Ціта», камедыя Малінэ «Чароўнае дрэва». БудынакТэатр размяшчаўся ў Ружанскім палацавым комплексе ва ўсходнім корпусе, які падзяляўся параднай лесвіцай на дзве роўныя часткі — тэатр і манеж. Меў глыбокую сцэну з 7 планамі куліс, што давала магчымасць тройчы мяняць афармленне ў час спектакля. Да сцэны прылягалі невялікія гардэробныя. Падковападобная ў плане зала была 2-ярусная: на першым ярусе было 14 ізаляваных лож; на другім — 15 з каралеўскай ложай у цэнтры. Ложы ўпрыгожвалі ажрныя балюстрады, калоны карынфскага ордара. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia