Ружы Геліягабала
«Ружы Геліягабала» (англ.: The Roses of Heliogabalus) — карціна англійскага мастака Лоўрэнса Альма-Тадэмы, напісаная ў 1888 годзе. Альма-Тадэма ўзяў за аснову карціны сумніўнае апавяданне «Гісторыі аўгустаў» пра тое, што падчас банкета рымскі імператар Геліягабал загадаў рассыпаць са столі ружы ў такой колькасці, што запрошаныя на банкет яго ворагі задыхнуліся. На першым плане карціны намаляваны госці, накрытыя пялёсткамі руж. На заднім плане бачныя сам Геліягабал у залатой дыядэме і яго маці Юлія Саэмія. Справа за Геліягабалам стаіць жанчына, якая іграе на аўласе, а ўдалечыні бачная статуя Дыяніса, напісаная мастаком з арыгінала, які захоўваецца ў музеях Ватыкана. Суадносіны бакоў палатна складаюць 132×213, што практычна роўна залатому сячэнню. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia