У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Асьмак.
Рузаля (Разалія Казіміраўна) Асьмак (каля 1822—1877, Халопенічы) — беларуская казачніца і знахарка. Была важнаю крыніцаю звестак для свайго ўнука, фалькларыста Адама Багдановіча.
Біяграфія
Пра жыццё Рузалі Асьмак вядома галоўным чынам з успамінаў Адама Багдановіча, пра асобныя даты і падзеі захаваліся таксама архіўныя звесткі. Нарадзілася яна каля 1822 ў сям’і халопеніцкіх сялян Казіміра Лісоўскага і Хрысціны з Парэцкіх. Дата вылічваецца прыблізна, зыходзячы з узросту ў інвентары Халопеніч 1844 года.[1]
У маладосці, па словах равеснікаў, яна была бойкаю і прадпрымальнаю; была здароваю, шырокакостнаю, моцнаю дзяўчынаю, так што на пакосе ішла з касою (рэдкасць у Беларусі: там бабы і дзеўкі ідуць з граблямі) і ўступала ў барацьбу з мужчынамі, нярэдка адольваючы іх.[2]
Арыгінальны тэкст(руск.)
В молодости, по словам сверстников, она была бойкой и предприимчивой; была здоровой, ширококостной, сильной девушкой, так что на покосе шла с косой (редкость в Беларуси: там бабы и девки идут с граблями) и вступала в борьбу с мужчинами, нередко одолевая их.
Увосень 1840 яна выйшла замуж за маладога краўца Тамаша Асьмака. У гэтым шлюбе нарадзілася трое дзяцей:
Пасля ранняй смерці мужа Рузаля ўжо сама зарабляла на жыццё кравецкаю справаю. Памёрла яна падчас доўгай адсутнасці Адама Багдановіча ў Халопенічах, праз гэта дакладная дата яе смерці невядомая.
Казкі
Паводле ўспамінаў Адама Багдановіча, Рузаля Асьмак з выключным умельствам расказвала казкі і паданні, так што яе ахвотна слухалі і дзеці, і дарослыя.
Бабуля цудоўная была расказчыца. Казала роўным і размераным голасам, часам рытмічна і спеўна, часам прыспыняючыся, часам паўтараючыся, часам вар’іруючы ўжо знаёмыя нам палажэнні, што надавала ім хараство навізны. <…> Тут бабуля бралася за легенды, якіх у яе быў ладны запас. Казала яна іх у асаблівым урачытым тоне, з рытмічнаю пабудоваю, якая не ведаю, ці была традыцыйнаю, ці бабулінаю ўласнаю асаблівасцю.[3]
Арыгінальны тэкст(руск.)
Бабушка чудесная была рассказчица. Говорила ровным и размеренным голосом, иногда ритмически и певуче, иногда приостанавливаясь, иногда повторяясь, иногда варьируя уже знакомые нам положения, что придавало им прелесть новизны. <...> Тут бабушка принималась за легенды, которых у нее был изрядный запас. Говорила она их в особом торжественном тоне, с ритмическим построением, которое, не знаю, было ли традиционным или ее личной особенностью.
Пачатак казкі «Марка Пякельны» ў выданні Паўла Шэйна.
Праз некалькі год пасля смерці Рузалі Асьмак Адам Багдановіч, на той час вучань Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, пачаў запісваць бабуліны казкі з памяці для фальклорнага збору Паўла Шэйна. У выданні Шэйна яе іменем пазначаныя чатыры тэксты: «Марка Пякельны», «Вялікі грэшнік», «Аддай мне, што ў доме невядома» і адзін з варыянтаў сюжэту «Чаму хлебны колас такі малы». З успамінаў Адама Багдановіча бачна, што многія іншыя яго запісы з Халопенічаў паходзяць з той жа крыніцы, у прыватнасці казкі «Сучкін сын» і «Бог, Юрый і Мікола».[1]
Зробленыя Адамам Багдановічам запісы казак былі першаю беларускаю чытанкаю для яго сына, паэта Максіма Багдановіча.
Зноскі
↑ абА. Ф. Брыль. Казкі Рузалі Асьмак, запісаныя Адамам Багдановічам:
незаўважаная беларуская літаратура XIX ст. // Роднае слова № 4/2019, с. 8—9.
↑А. Богданович. Мои воспоминания. Минск, 2012. С. 79.
↑А. Богданович. Мои воспоминания. Минск, 2012. С. 232—233.
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.