Румынскія ваеннапалонныя ў СССРРумынскія ваеннапалонныя ў СССР — служачыя Узброеных сіл Румыніі, якія патрапілі ў палон Чырвонай Арміі падчас Другой сусветнай вайны. Разам з палоннымі з Вермахта і з вайскоўцамі дзяржаў-саюзніц гітлераўскай Германіі знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных у першае пасляваеннае дзясяцігоддзе, пасля чаго былі рэпатрыяваны ў Румынію. Гісторыя пытанняНа першых этапах удзелу румынскай арміі ў баях у СССР не было шматлікіх выпадкаў паланення румынскіх салдат. Але ўжо пасля Сталінградскай бітвы шмат румынаў апынуліся ў палоне разам з нямецкай арміяй Паўлюса[1]. Пазней праблема здачы румынскіх салдат у палон стала масавай. Пасля таго як у 1944 г. Румынія капітулявала перад СССР, арышты румынскіх грамадзян і іх дэпартацыя ў Савецкі Саюз працягваліся. З некаторых добраахвотнікаў з ліку румынскіх палонных фарміраваліся вайсковыя часткі, якія ваявалі на баку СССР. Вызваленне палонных пачалося ў 1946 г. і расцягнулася да 1956 г. Пасля вяртання ў Румынію некаторыя вайскоўцы атрымалі новыя турэмныя пакаранні ад новай камуністычнай улады за ўдзел у вайне супраць СССР. Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССРЗвесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[2]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia