Русалачка (статуя)

Эдвард Эрыксен
Русалачка. 1913
Den lille Havfrue
Матэрыял бронза
Памеры 125 см ×  см
Капенгаген
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Русалачка (марская панна, дацк.: Den Lille havfrue) — статуя, адлюстроўвае персанаж з казкі «Русалачка», Ханса Хрысціяна Андэрсена, размешчана ў порце Капенгагена. Скульптура 1,25 м вышынёй і важыць каля 175 кг.

Гісторыя стварэння

Аўтар — дацкі скульптар Эдвард Эрыксен. Адкрыта 23 жніўня 1913 г..

Вырабленая па замове сына заснавальніка бровара «Carlsberg» — Карла Якабсена, які быў зачараваны балетам па казцы Русалачка ў Каралеўскім тэатры Капенгагена. Ён прасіў прыму-балерыну, Элен Прайс, каб яна была мадэллю для статуі. Балерына адмовілася пазіраваць у аголеным выглядзе, і скульптар выкарыстаў яе ў якасці мадэлі толькі для галавы «Русалачкі». Для фігуры «Русалачкі» пазіравала жонка скульптара Элінэ Эрыксен[1].

Копіі

Русалачка стала адным з самых вядомых сімвалаў Капенгагена і сусветна вядомай славутасцю для турыстаў, пра што сведчыць той факт, што ў шматлікіх гарадах устаноўлены копіі статуі.

Тэрмін аховы аўтарскіх правоў на статую не скончыўся, і спадчыннікі скульптара, які памёр у 1959 годзе, патрабуюць платы за выкарыстанне яе копій і малюнкаў[2].

Зноскі

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya